Прыкладная фiзiка
Прафілізацыя: без прафілізацыі
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 2 гады
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 2 гады
Падрыхтоўка па спецыяльнасці 7-06-0533-02 «Прыкладная фiзiка» дазваляе сфармаваць глыбокія веды ў галіне фізічных з’яваў, на якіх заснаваныя дзеянні асноўных тыпаў вакуумных, плазменных і цвёрдацельных электронных прыладаў, прыбораў ЗВЧ, электронна- і іоннапрамянёвых прыладаў, прыладаў сілавой электронікі.
Шырата прымянення прыладаў падобнага тыпу на высокатэхналагічных прамысловых прадпрыемствах і атрыманыя ў рамках праграмы веды пра іх канструкцыю, прынцып дзеяння, асноўныя характарыстыкі і спосабы іх вырабу істотна павышаюць канкурэнтаздольнасць выпускнікоў на рынку працы. Знаёмства з найноўшымі тэхнічнымі распрацоўкамі і эксперыменты на сучасным абсталяванні будуць садзейнічаць поспеху і ў выпадку далейшай навукова-даследчай, выкладчыцкай або камерцыйнай дзейнасці. Выпускнікі атрымліваюць запатрабаваную спецыяльнасць і маюць выдатныя перспектывы кар’ернага росту.
Уступныя іспыты
- Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
Фізіка
Электронныя прылады
Тэорыя электрычных ланцугоў
7-06-0533-02 «Прыкладная фiзiка» - Для замежных грамадзянаў:
Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
7-06-0533-02 «Прыкладная фiзiка»
Дзе можна працаваць ?
- на прадпрыемствах машына- і прыборабудавання, якія маюць у сваім тэхналагічным цыкле: апрацоўку паверхні матэрыялу патокамі зараджаных часціцаў; аперацыі ў вакууме
- у навукова-даследчых, навукова-практычных цэнтрах і лабараторыях
- у вышэйшых навучальных установах
Асноўныя дысцыпліны
- Сучасныя праблемы электрафізікі
- Сістэмы аўтаматызаванага кіравання электрафізічнымі ўстаноўкамі
- Сучасныя карпускулярна-прамянёвыя тэхналогіі
- Плазменныя крыніцы зараджаных часціцаў, фізіка і прымяненне