Тэорыя і методыка навучання і выхавання
Прафілізацыя: Педагагічная псіхалогія
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, завочная - 1,5 гады
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, завочная - 1,5 гады
Педагагічная псіхалогія вывучае псіхалагічныя аспекты навучальнага працэсу. Сюды ўваходзяць індывідуальныя адрозненні і цяжкасці ў навучанні, этапы і вынікі адукацыйнага працэсу, праца з таленавітымі дзецьмі. Педагогаў-псіхолагаў цікавіць тое, як людзі засвойваюць новую інфармацыю, навучаюцца ў раннім дзяцінстве і падлеткавым узросце, як на гэта ўплываюць сацыяльныя, эмацыйныя і кагнітыўныя працэсы.
Праграма «Тэорыя і методыка навучання і выхавання» накіравана на распрацоўку эфектыўных метадаў навучання і вырашэння псіхалагічных праблемаў у школе. Магістранты атрымліваюць актуальныя веды ў вобласці псіхалогіі і адукацыі, знаёмяцца з рознымі кірункамі прафесійнай псіхалагічнай практыкі. Выпускнікі валодаюць патрэбнымі кампетэнцыямі і прыладамі для псіхалагічнай працы з навучэнцамі ўсіх узростаў, здольныя вырашаць праблемныя сітуацыі ў адукацыйным асяроддзі і сям'і.
Уступныя іспыты
- Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
1-08 80 02 «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (Педагагічная псіхалогія)» - Для замежных грамадзянаў:
Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
1-08 80 02 «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (Педагагічная псіхалогія)»
Вы навучыцеся
- аналізаваць вынікі навучання
- параўноўваць, супрацьстаўляць і аналізаваць розныя ролі ў адукацыйным працэсе
- распрацоўваць, укараняць і ацэньваць прафілактычныя праграмы
- распрацоўваць і ацэньваць інавацыйныя навучальныя праграмы, комплексныя і інтэграваныя сістэмы абслугоўвання, а таксама адукацыйныя і псіхалагічныя мерапрыемствы
- ацэньваць уласны прагрэс у развіцці ведаў і навыкаў, а таксама свае праекты
Кар'ера
- сфера адукацыйных тэхналогій: вывучэнне таго, як розныя тыпы тэхналогій могуць дапамагчы навучэнцам вучыцца
- навучальны дызайн: распрацоўка навучальных матэрыялаў
- спецыяльная адукацыя: дапамога навучэнцам, якім можа запатрабавацца спецыялізаванае навучанне
- распрацоўка навучальных праграм: стварэнне навучальных праграм, якія максімізуюць вынікі навучання
- арганізацыйнае навучанне: вывучэнне таго, як людзі вучацца ў арганізацыйных умовах
- навучанне таленавітых навучэнцаў: дапамога навучэнцам, якія вылучаюцца яркімі, часам выбітнымі дасягненнямі
Асноўныя дысцыпліны
- Філасофія і гісторыя адукацыі
- Метадалогія і метады навуковага даследавання
- Тэорыі і стратэгіі развіцця педагагічнай навукі і адукацыі
- Стратэгічны і інавацыйны менеджмент у адукацыі
- Эмацыйны інтэлект і эмацыйная творчасць
- Структура і змест інавацыйна-педагагічнай дзейнасці
- Інавацыі ў сучаснай адукацыі студэнтаў
- Прафесійная этыка у адукацыі
- Папярэджанне школьнага булінгу
- Гендарныя адрозненні ў класе
- Матывацыя ў класе