Вытворчасць і перапрацоўка вуглевадародаў
Прафілізацыя: Хімічная тэхналогія паліваў і высокаэнергетычных рэчываў
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, завочная - 1,5 гады
Навучанне ў магістратуры па дадзенай спецыяльнасці прадастаўляе магчымасць навучэнцам стаць кампетэнтнымі спецыялістамі ў вытворча-тэхналагічнай, праектна-канструктарскай, навукова-даследчай, арганізацыйна-кіраўнічай, інавацыйнай, навукова-педагагічнай і вучэбна-метадычнай дзейнасці ў галіне перапрацоўкі нафты і газу. Магістранты мэтанакіравана засвойваюць сучасныя метады планавання і правядзення эксперыментальных даследаванняў, метады праектавання хіміка-тэхналагічных працэсаў, выкарыстання сродкаў аўтаматызацыі праектавання, распрацоўкі планаў і праграмаў арганізацыі інавацыйнай дзейнасці, тэхніка-эканамічнага абгрунтавання інавацыйных праектаў у сферы нафтаперапрацоўкі.
Уступныя іспыты
2
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    7-06-0711-02 «Вытворчасць і перапрацоўка вуглевадародаў»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
    7-06-0711-02 «Вытворчасць і перапрацоўка вуглевадародаў»
Дзе можна працаваць ?
  • у праектных арганізацыях
  • у праектна-канструктарскіх службах прадпрыемстваў
  • у адміністрацыйна-кіраўнічых структурах
  • у сферы прафесійнай адукацыі
  • у навукова-даследчых лабараторыях і цэнтрах





2
Асноўныя дысцыпліны
  • Актуальныя праблемы і сучасныя тэхналогіі нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі
  • Тэорыя і тэхніка навуковых даследаванняў
  • Фізіка-хімічная механіка нафты
  • Фізіка-хімічная механіка бітумаў і матэрыялаў, якія змяшчаюць бітум
  • Асновы хіматалогіі

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie