Юрыдычны факультэт – інтэлектуальная прастора, якая стымулюе студэнтаў і выкладчыкаў увесь час пашыраць веды і знаходзіць новыя прававыя выракі ў свеце, што змяняецца.
yf
Мы вучым студэнтаў шукаць, сумнявацца, умець думаць лагічна і абгрунтоўваць свае сцвярджэнні аргументамі. Для юрыста закон – гэта не пэўная інструкцыя, а сродак для прыняцця абгрунтаваных юрыдычных выракаў.
3
Мы верым у сілу практычнай падрыхтоўкі. Таму не проста даём тэарэтычную базу, а вучым ужываць яе. Для гэтага праводзім рэальныя судовыя паседжанні ва ўласнай Зале суда, развіваем кірунак Street Law і Студэнцкую службу прававой дапамогі. Маем трывалыя сувязі з нашымі партнёрамі-практыкамі на мясцовым, нацыянальным і міжнародным узроўні.
Мы сутыкаемся з новымі выклікамі. Глабалізацыя, дынамічныя міжнародныя адносіны, жыццё ва ўмовах пандэміі правяраюць наша разуменне таго, як функцыянуе грамадства. Мы ідзём насустрач гэтым выклікам, распрацоўваючы і прапануючы эфектыўныя прававыя механізмы іх вырашэння.
Міжнародная дзейнасць
У нашым акадэмічным жыцці мы імкнёмся да пашырэння міжнародных кантактаў па ўсёй Еўропе і па ўсім свеце. Юрыдычны факультэт актыўна супрацоўнічае з профільнымі факультэтамі ўніверсітэтаў як у Рэспубліцы Беларусь, гэтак і за мяжой. Складзена больш за 20 пагадненняў пра супрацоўніцтва з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі ў такіх краінах, як Швецыя, Францыя, Польшча, Расія, Літва, Украіна, Германія, Узбекістан, Румынія, Іспанія і іншыя. З моманту стварэння факультэт актыўна бярэ ўдзел у міжнародных праектах і праграмах.
У рамках міжнароднай супрацы праводзяцца міжнародныя канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, летнія школы, супольныя навуковыя даследаванні, падрыхтоўка навучальных дапаможнікаў.
Факультэт развівае акадэмічную мабільнасць, якая дазваляе пашырыць прафесійны далягляд, набыць новы досвед і веды ў юрыдычнай сферы, удасканальваючы свае прафесійныя кампетэнцыі. Студэнты, магістранты і выкладчыкі рэгулярна праходзяць замежныя стажараванні, навучанне ў вну-партнёрах. Для чытання асобных курсаў лекцый штогод запрашаюцца замежныя спецыялісты. Англамоўныя лекцыі для студэнтаў праводзяць прафесара са Швецыі, Германіі, ЗША, Літвы, Іспаніі, Ірана, Расіі.
Асноўныя навуковыя кірункі
  • Энергетычнае права
  • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Параўнальнае правазнаўства ў сферы прыватнага права
  • Лічбавізацыя дзяржавы і правы
  • Правы і вольнасці чалавека і грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь: праблемы станаўлення, рэалізацыі, забеспячэння і абароны
  • Праватворчасць і яго развіццё ва ўмовах дыгіталізацыі грамадства
  • Эвалюцыя формаў дзяржаўнасці на землях Беларусі ў перыяд сярэднявечча і новага часу
  • Адміністрацыйна-прававое рэгуляванне гандлю
  • Палітыка-прававыя канцэпцыі ранняга Новага часу і іх уплыў на грамадска-палітычны лад дзяржавы
  • Параўнальная крыміналогія
  • Сямейная крыміналогія
  • Крыміналогія лічбавага свету
  • Праблемы крымінальнай адказнасці
  • Злачынства і злачыннасць у свеце, які змяняецца
  • Злачынствы ў сферы эканамічнай дзейнасці
2
1
Спецыяльнасці

Бакалаўрыят

Магістратура

Павышэнне кваліфікацыі / Навучальныя курсы

  • Правы чалавека ў лічбавым асяроддзі
  • Камплаенс у вобласці персанальных даных (праца юрыдычных асоб у Рэспублікі Беларусь ва ўмовах новага Закона "Пра персанальныя даныя")
  • Нарматворчае і праваўжывальнае забеспячэнне бізнесу: юрыдычная тэхніка складання лакальных прававых актаў, праваўжывальных дакументаў, дамоў
  • Інстытуцыйнае права Звязавай дзяржавы, ЕАЭС і СНД
  • Кіберзлачыннасць: юрыдычная характарыстыка і папярэджанне
  • Уводзіны ў метадалогію сацыяльна-прававых даследаванняў
  • Карпарацыйнае права
  • Экалагічная этыка ў бізнесе
  • Канстытуцыйна-праўны статус замежных грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь
  • Прававое рэгуляванне дзяржаўнай службы
  • Запаўняем дэкларацыю на тавары слушна
  • Увозім тавары для асабістага карыстання без парушэнняў
  • Як увезці тавары ў ЕАЭС
  • Замежнаэканамічная дзейнасць: важныя змены ў заканадаўстве
  • Мытныя аперацыі і працэдуры
  • Ведай свае карані: гісторыя беларускага канстытуцыяналізму
  • Прававыя асновы інтэлектуальнай уласнасці ЕАЭС
  • "Закупы: практыкум спецыяліста-прафесіянала
  • "Закупы тавараў, прац, паслуг: практыкум для прафесіянала
  • Інавацыйныя падыходы пры падрыхтоўцы студэнтаў па спецыяльнасці "Правазнаўства"
  • Арганізацыя студэнцкай навуковай дзейнасці: індывідуальная праца, студэнцкія навуковыя калектывы
  • Парадак ажыццяўлення разлікаў: практыкум спецыяліста-прафесіянала

Перападрыхтоўка

  • Правазнаўства
Салаўёў Павел Віталевіч
Салаўёў
Павел Віталевіч
Дэкан
Астравухава Алена Мікалаеўна
Астравухава
Алена Мікалаеўна
Намеснік дэкана па выхаваўчай працы
Кантакты
Дэканат юрыдычнага факультэта
Тэлефон: +375 214 59 04 01
Адрас: вул. Блахіна, 30, каб. 319
211440, г. Наваполацк, 
Віцебская вобл., Беларусь
E-mail: ,

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie