Емяльянчык Вольга Антонаўна
Емяльянчык
Вольга Антонаўна
Кандыдат бiялагiчных навук, дацэнт кафедры гісторыі і турызму

Выкладніцкая дзейнасць

З 1997г. выкладае ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне антрапалогіі.
Выконвала абавязкі загадчыка кафедры гісторыі і турызму з 2015 па 2018 г.
Выкладае дысцыпліны, датычныя да сацыя-культурнай і біялагічнай антрапалогіі:
  • Гісторыя першабытнага грамадства
  • Сацыяльна-культурная антрапалогія
  • Гістарычная антрапалогія
  • Гістарычная дэмаграфія


Навуковыя інтарэсы

Абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Антрапалогія».
Займаецца вывучэннем шкілетных рэштак чалавека са старажытных пахаванняў. У супрацоўніцтве з полацкімі археолагамі на базе Полацкага ўніверсітэта сабрала астэалагічную калекцыю, у якой прэзентаваны матэрыялы па насельніцтве Полацка і Полацкай зямлі XI – XVIII стст. Даследуе антрапалагічныя асаблівасці старажытнага насельніцтва, палеадэмаграфію, шкілетныя індыкатары стрэсу.
Кіруе навуковай дзейнасцю аспірантаў па спецыяльнасці «Антрапалогія».

Аўтарскі профіль навукоўца

Міжнародны досвед

  • У 1998 г. прайшла стажараванне ва ўніверсітэце Манчэстар Метрапалітэн (Manchester Metropolitan University), Вялікабрытанія, у рамках праекта «Сістэмы кіравання праграмамі падрыхтоўкі магістраў».
  • У 2000, 2003, 2005 гг. праходзіла навуковыя стажараванні ў Інстытуце Антрапалогіі ўніверсітэта ім. Адама Міцкевіча (г. Познань, Польшча).
  • Ініцыявала супрацу з Інстытутам этналогіі і антрапалогіі ім. Н.Н. Міклухі-Маклая Расійскай акадэміі навук, а таксама з Інстытутам археалогіі Нацыйнай акадэміі навук Украіны.
  • У 2019 г. чытала лекцыі на факультэце гісторыі Цюбінгенскага ўніверсітэта (Германія) у рамках акадэмічнага памену па праграме ERASMUS+

Публікацыі

Аўтар больш за 70 публікацый, у тым ліку 4-х калектыўных манаграфій. Сярод абраных публікацый:
  • Палеоантропология Беларуси / И.И. Саливон [и др.] ; науч. ред.: И.И. Саливон, С.В. Васильев ; Нац. Акад. Наук Беларуси, Ин-т истории. – Минск, Беларуская навука, 2015. – 369 с.
  • Антропологическая характеристика населения восточноевропейских городов ХІ—ХІХ веков / И. И. Саливон [и др.] ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории, Рос. акад. наук, Ин-т этнологии и антропологии им. Н. Н. Миклухо-Маклая. – Минск: Беларуская навука, 2021. – 267 с.
  • Емельянчик, О.А. Антропологический состав средневекового сельского населения Полоцкой земли по данным краниологии / О.А. Емельянчик // Вестник антропологии. Научный альманах. Вып. 22. / Ин-т этнологии и антропологии им. Н.Н. Миклухо–Маклая РАН. – М.: Оргсервис., 2012. – С. 161–173.
  • Yemialyanchyk, V.A. The Medieval Population of Polotsk According to the Anthropological Data / V.A. Yemialyanchyk // Археологія і давня історія Украіни. – 2020. – Випуск 4 (37). – С. 287-292.

Вольны час

Са студэнцкіх часоў В.А. Емяльянчык займаецца вывучэннем аўтэнтычнай спеўнай традыцыі беларусаў. Адна з заснавальніц і ўдзельніца фальклорнай групы «ГУДА» (Мінск).
Кіраўнік студэнцкай фальклорнай групы «Варган».

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie