Кардзюкевіч Вольга Георгіеўна
Кардзюкевіч
Вольга Георгіеўна
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры сацыяльных камунікацый

Выкладніцкая дзейнасць

У 2008г. з адзнакай скончыла навучанне на гісторыка-філалагічным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з прысваеннем кваліфікацыі «Гісторык. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін». Пасля заканчэння роднай alma mater з 2008г. і па цяперашні час выкладае на кафедры сацыяльных камунікацый.
За час працы ў выкладчыцкім багажы сабраўся шырокі спектр дысцыплін. Гэты факт спрыяе актыўнай рэалізацыі міждысцыплінарных сувязяў падчас выкладання дысцыплін і дазваляе ў сваю чаргу істотна пашыраць далягляд студэнтаў розных спецыяльнасцяў.
Выкладае дысцыпліны:
  • Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі
  • Паліталогія
  • Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы
  • Сацыялогія
  • Эканамічная гісторыя
  • Інтэграваныя маркетынгавыя камунікацыі
  • Рэлігіязнаўства
  • Міжкультурная камунікацыя
  • Прафесійная этыка
  • Сацыяльныя асновы архітэктурнага праектавання (практычныя заняткі)
  • Вялікая айчынная вайна савецкага народа

Навуковыя інтарэсы

  • Канфесійная гісторыя Беларусі
  • Гісторыя Полацкай епархіі
  • Праваслаўны перыядычны друк

У 2010г. скончыла магістратуру Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і абараніла магістарскую дысертацыю на тэму «Сельскагаспадарчая кааперацыя ў БССР у 1924–1929 гг. на прыкладзе Полацкай акругі». У 2016г. паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Епархіяльныя ведамасці на тэрыторыі Беларусі як крыніца па гісторыі грэка-каталіцкай царквы».

Аўтарскі профіль навукоўца

  • Scopus
  • ORCID
  • Web of Science
  • Акадэмія Google
  • РІНЦ
  • Рэпазітар ПДУ

Публикацыі

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie