Прадастаўленне характарыстык з месца вучобы
Алгарытм дзеянняў прадастаўлення па запыце арганізацый (дзяржаўных органаў) характарыстыкі з месца вучобы ў адносінах да асоб, якія атрымалі адукацыю (выпускнікоў) / асоб, з якімі датэрмінова спынены адукацыйныя адносіны для працаўладкавання (прыняцця на службу).
1. Арганізацыя-заяўнік накіроўвае запыт аб прадастаўленні характарыстыкі з абавязковым указаннем:
- мэты
- належнай прававой падставы (спасылкі на норму заканадаўчага акта, у адпаведнасці з якой замацаваны абавязак (паўнамоцтва) на апрацоўку характарыстыкі з месца вучобы кандыдата для працаўладкавання (прыняцця на службу)
- аб'ёму запытаных персанальных даных.
2. Пры адсутнасці абавязкаў (паўнамоцтваў), прадугледжаных заканадаўчым актам, арганізацыя-заяўнік да запыту прыкладае копію згоды на апрацоўку персанальных даных атрыманую ад кандыдата ў адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З «Аб абароне персанальных даных».
Прапанаваная форма згоды на апрацоўку персанальных даных для арганізацый-заяўнікаў.
3. Пры адсутнасці ў запыце арганізацыі (дзяржаўнага органа) належнай прававой падставы (невыканання пунктаў 1 або 2 Алгарытму) універсітэт можа самастойна атрымаць згоду на апрацоўку персанальных даных у асоб, якія атрымалі адукацыю (выпускнікоў) / асоб, з якімі датэрмінова спынены адукацыйныя адносіны (далей – згоду) і растлумачыць ім інфармацыю аб правах, звязаных з апрацоўкай персанальных даных, механізме рэалізацыі такіх правоў, а таксама наступстваў дачы згоды або адмовы ў дачы згоды.
! Пры невыкананні арганізацыяй-заяўнікам пунктаў 1 або 2 Алгарытму і немагчымасці атрымаць згоду універсітэтам, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай будзе вымушаны адмовіць у прадастаўленні характарыстыкі з месца вучобы.