Цеплазабеспячэнне, вентыляцыя, кандыцыянаванне паветра, газазабеспячэнне і асвятленне
Кваліфікацыя: «Даследчык» у галіне тэхнічных навук
Ступень (пры паспяховай абароне): Кандыдат тэхнічных навук
Факультэт: Інжынерна-будаўнічы факультэт
Кафедра: Кафедра цеплагазавадазабеспячэння і вентыляцыі
Формы навучання: Дзённая – 3 гады / Завочная – 4 гады / Суіскальніцтва – 5 гадоў
Цеплазабеспячэнне, вентыляцыя, кандыцыянаванне паветра, газазабеспячэнне і асвятленне – вобласць навукі і тэхнікі, якая ўключае:
– фарміраванне і кіраванне мікракліматам і светлавым камфортам у будынках і збудаваннях;
– распрацоўку сістэм і сродкаў забеспячэння цяплом, газам і холадам для розных спажыўцоў;
– распрацоўку сістэм і сродкаў асвятлення для розных мэт.
Напрамкі падрыхтоўкі
- Метады разліку і даследаванні сістэм цеплазабеспячэння, вентыляцыі, кандыцыянавання паветра, газазабеспячэння, асвятленні і абароны ад шуму.
- Ацяпленне, астуджэнне, вентыляцыя і кандыцыянаванне паветра ў будынках рознага прызначэння.
- Аспірацыя і пнеўматранспарт.
- Цеплазабеспячэнне гарадоў, пасёлкаў, прамысловых і бытавых аб'ектаў.
- Разлік, праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя сістэм газазабеспячэння.
- Абарона паветранага асяроддзя ад выкідаў і ачыстка вентыляцыйных выкідаў.
- Аптымізацыя спажывання і эканомія цеплавой энергіі і паліва.
- Цеплагенеруючыя крыніцы і станцыі ўтылізацыі нізкатэмпературных цеплавых энергарэсурсаў.
- Утылізацыя цеплыні і выкарыстанне другасных энергарэсурсаў.
- Мантаж, мадэрнізацыя і рэканструкцыя сістэм цеплазабеспячэння, вентыляцыі, газазабеспячэння і асвятленні.
- Абарона ад шуму і вібрацый.
- Аптымізацыя параметраў для светлавога камфорту ў будынках і памяшканнях.
Прафесійныя кампетэнцыі
- Глыбокія веды ў цеплатэхніцы, аэрадынаміцы, халадзільнай тэхніцы, электратэхніцы і будаўнічай фізіцы.
- Разуменне фізічных працэсаў у інжынерных сістэмах будынкаў.
- Веды метадаў матэматычнага мадэлявання і праектавання.
- Здольнасць фармуляваць навуковыя гіпотэзы і задачы даследаванняў.
- Уменне праводзіць эксперыменты і аналізаваць дадзеныя.
- Навыкі распрацоўкі схемаў і дакументацыі.
- Валоданне методыкамі разліку параметраў і рэжымаў працы сістэм з улікам эфектыўнасці і экалагічнасці.
- Здольнасць укараняць інавацыйныя тэхналогіі.
- Уменне кіраваць праектамі.

Кар'ерныя перспектывы
- Навукова-даследчая дзейнасць.
- Выкладанне ў вышэйшых установах адукацыі.
- Навуковы супрацоўнік у навукова-даследчых інстытутах, якія распрацоўваюць новыя інжынерныя сістэмы і тэхналогіі ў галіне цеплазабеспячэння, вентыляцыі, кандыцыянавання, газазабеспячэння і асвятленні.
- Кіраўнік навукова-даследчых праектаў па павышэнні энергаэфектыўнасці і рэсурсазберажэння ў інжынерных сістэмах будынкаў.
- Эксперт-аналітык у галіне ацэнкі эфектыўнасці і экалагічнасці інжынерных рашэнняў.
- Галоўны інжынер аддзела інжынерных сістэм у праектных і будаўнічых арганізацыях.
- Распрацоўнік і ўкараняльнік новых інжынерных рашэнняў па энергазберажэнні і аўтаматызацыі сістэм.
- Кансультант і бізнес-аналітык у галіне стратэгічнага кіравання інвестыцыйна-будаўнічымі і энергетычнымі праектамі.