Літаратура народаў краін замежжа (літаратура Заходняй Еўропы і Амерыкі)
Кваліфікацыя: «Даследчык» у галіне філалагічных навук
Ступень (пры паспяховай абароне): Кандыдат філалагічных навук
Факультэт: Гуманітарны факультэт
Кафедра: Кафедра сусветнай літаратуры і замежных моваў
Формы навучання: Дзённая – 3 гады / Завочная – 4 гады / Суіскальніцтва – 5 гадоў
Літаратура народаў краін замежжа – навуковая спецыяльнасць, у рамках якой праводзіцца даследаванне заканамернасцей і тэндэнцый развіцця канкрэтнай замежнай літаратуры, яе нацыянальнай ідэйна-эстэтычнай своеасаблівасці, мастацкіх метадаў, напрамкаў, плыняў і школ, літаратурных эпох, праблемна-тэматычных і паэтыка-стылявых асаблівасцей мастацкага працэсу.
Напрамкі падрыхтоўкі
- Тыпалогія, вытокі і перыядызацыя замежнай літаратуры.
- Мастацкія метады, напрамкі і школы. Праблемы паэтыкі і стылю.
- Традыцыйнае і наватарскае ў літаратуры. Інтэртэкстуальнасць.
- Універсальнае і нацыянальнае.
- Аўтарская ідэнтычнасць.
- Дзіцячая літаратура.
- Рэцэпцыя і інтэрпрэтацыя.
- Літаратурная крытыка.
- Літаратурныя сувязі.
- Мастацкі пераклад.
- Кампаратыўнае вывучэнне.
- Міждысцыплінарныя даследаванні.
- Узаемасувязь з іншымі відамі мастацтва.
Прафесійныя кампетэнцыі
- Самастойныя навуковыя даследаванні ў гісторыі і тэорыі замежнай літаратуры.
- Аналіз і інтэрпрэтацыя твораў. Параўнальна-супастаўляльны аналіз у кантэксце культурна-гістарычнага развіцця.
- Выяўленне заканамернасцяў і тэндэнцый у развіцці літаратурных традыцый.
- Ужыванне сучасных методык выкладання. Навукова-аналітычная і рэдактарская дзейнасць. Крытычнае асэнсаванне і прадстаўленне вынікаў даследванняў.

Кар'ерныя перспектывы
- Навукова-даследчая дзейнасць.
- Выкладанне ў вышэйшых установах адукацыі.
- Кіраўнік навукова-даследчай лабараторыі.
- Распрацоўнік навучальных праграм і дапаможнікаў.
- Літаратурны крытык.
- Навуковы кансультант.
- Рэдактар і навуковы рэдактар.
- Кіраўнік літаратурных клубаў.
- Распрацоўнік культурна-адукацыйных праграм.
- Перакладчык мастацкай літаратуры.
- Рэдактар-кансультант.
- Кіраўнік аддзела перакладаў.