Гуманітарны факультэт
Гуманітарны факультэт вядомы творчай атмасферай і згуртаванасцю, гнуткасцю і моцнымі навуковымі школамі. Гэта нязменна прыцягвае таленавітых і матываваных студэнтаў, выкладчыкаў і даследнікаў.

Мы прапануем навучанне, якое выходзіць за рамкі аўдыторый. Праз семінары і навуковыя экспедыцыі, тыдні культуры і валанцёрскія рухі прывіваем студэнтам гуманістычныя каштоўнасці, дапамагаем зразумець культурныя асаблівасці, вучым будаваць адносіны на партнёрстве, адкрытасці і даверы адзін да аднаго.
Мы праводзім даследаванні, якія адкрываюць мінулае і гістарычныя перспектывы, дапамагаюць камунікаваць на розных мовах і ўкараняць новыя метады навучання. Выкарыстоўваем міждысцыплінарны падыход, каб дзяліцца досведам і распрацоўваць новыя дысцыпліны на стыку кірункаў.
Мы лічым, што задача выкладчыка – не проста навучыць, а навучыць вучыцца, вольна і аргументавана выказваць думкі і ідэі, не баяцца памыляцца і шукаць нетрадыцыйныя вынахады. Упэўнены, што так атрымаем веды і захаваем каштоўнасці, якія будуць скіроўваць і падтрымліваць нас у будучыні.

Асноўныя навуковыя кірункі
- Якасць адукацыі: праблемы і задачы змены ўнутранага асяроддзя ўстановы вышэйшай адукацыі
- Нацыянальны характар і спосабы яго ўвасаблення ў мове, літаратуры і культуры
- Гісторыка-кантэкстуальны метад у вывучэнні сусветнай літаратуры
- Менеджмент якасці адукацыі ў вобласці фізічнай культуры і спорту
- Даследаванні гісторыі і антрапалогіі Беларускага Падзвіння

Спецыяльнасці
Бакалаўрыят
- Адукацыя ў галіне фізічнай культуры
- Гісторыя
- Дашкольная адукацыя
- Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі (англійская, нямецкая)
- Рамана-германская філалогія
- Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя
- Сучасныя замежныя мовы (Англійская, кітайская; Англійская, нямецкая; Нямецкая, англійская)
- Сучасныя замежныя мовы (руская, англійская) для замежных грамадзянаў
Магістратура
- Гісторыя
- Лінгвадыдактыка
- Літаратуразнаўства
- Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя
- Фізічная культура і спорт
- Філалагічная адукацыя
Аспірантура
Перападрыхтоўка
Танана
Вольга Валер'еўна
Вольга Валер'еўна
Намеснік дэкана
Урбан
Людміла Мікалаеўна
Людміла Мікалаеўна
Намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай працы
Кантакты
Дэканат гуманітарнага факультэта
Тэлефон: +375 214 59 95 68, +375 29 719 93 08 (г. Наваполацк)
+375 214 59 95 91, +375 29 719 93 05 (г. Полацк)
Адрас: 211440, Беларусь, Віцебская вобл., г. Полацк, вул. Стралецкая, 4, корпус Д, 116, 117
г. Наваполацк, вул. Блахіна, 30, каб. 432,437
E-mail:
Тэлефон: +375 214 59 95 68, +375 29 719 93 08 (г. Наваполацк)
+375 214 59 95 91, +375 29 719 93 05 (г. Полацк)
Адрас: 211440, Беларусь, Віцебская вобл., г. Полацк, вул. Стралецкая, 4, корпус Д, 116, 117
г. Наваполацк, вул. Блахіна, 30, каб. 432,437
E-mail: