Радзюк Аляксей Леанідавіч
Радзюк
Аляксей Леанідавіч
Кандыдат гiстарычных навук, дацэнт, дэкан гуманітарнага факультэту

Выкладніцкая дзейнасць

У 2003г. паступіў у Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт на спецыяльнасць «Гісторыя» (спецыялізацыя «Гісторыя Беларусі»). Пад час навучання ва ўніверсітэце зацікавіўся праблематыкай беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, займаўся студэнцкай навуковай дзейнасцю. У 2008г. скончыў ПДУ з дыпломам з адзнакай, атрымаўшы кваліфікацыю «Гісторык. Выкладчык гісторыі».
У 2008 – 2009г. навучаўся ў магістратуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Магістр гістарычных навук. Тэма магістэрскай дысертацыі “Беларускі нацыянальны рух ў Заходняй Беларусі (1921-1927 гг.)”. У 2009г. паступіў у аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі на дзённую форму навучання (спецыяльнасць: 07.00.02 – айчынная гісторыя). 15 лістапада 2012г. скончыў навучанне ў аспірантуры з прысваеннем навуковай кваліфікацыі “Даследчык” гістарычных навук.
У 2010-2011гг. праходзіў навуковую стажыроўку ў Польшчы. З 2012г. працуе выкладчыкам кафедры сацыяльных камунікацый.
У цяперашні час выкладае наступныя дысцыпліны:
  • Паліталогія
  • Філасофія
  • Сацыялогія
  • Гісторыя Беларусі

Навуковыя інтарэсы

  • Гісторыя беларускага нацыянальнага руху
  • Дзейнасць беларускіх палітычных партый і арганізацый у Заходняй Беларусі
  • Кааператыўны рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)
  • Вусная гісторыя

Аўтарскі профіль навукоўца

Асноўныя публікацыі

Аўтар 20 навуковых публікацый

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie