Парфёнава Людміла Міхайлаўна
+375 214 59 95 10
Формы навучання: 12 месяцаў, завочная
Патрабаванні да ўзроўню асноўнай адукацыі: вышэйшая адукацыя па спецыяльнасцях у адпаведнасці з п. 20 адукацыйнага стандарта перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў
Форма выніковай атэстацыі: дзяржаўны іспыт па спецыяльнасці
Адным з асноўных элементаў павышэння тэхнічнага ўзроўню будаўніцтва з'яўляецца распрацоўка і стварэнне аўтаматызаваных сістэм і падсістэм кіравання з выкарыстаннем сродкаў электронна-вылічальнай тэхнікі.
Дадзеная спецыяльнасць падыходзіць для ўсіх, хто мае (атрымлівае) адпаведную адукацыю і імкнецца заняць перспектыўныя працоўныя месцы BIM-мэнэджараў і BIM-каардынатараў, а таксама для кіраўнікоў праектаў на аснове прымянення BIM-тэхналогій.
У працэсе навучання вывучаюцца ўсе этапы ўзвядзення будынкаў і збудаванняў – ад стварэння праекта да здачы ў эксплуатацыю. Навучанне праектаванню ажыццяўляецца на аснове тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання. Набываюцца навыкі стварэння віртуальнай трохмернай мадэлі будынкаў (BIM – мадэлі), якія базіруюцца на ведах аб архітэктурна-планіровачных, канструктыўных, эканамічных, тэхналагічных, эксплуатацыйных характарыстыках аб'екта. Асвойваюцца метады кіравання дадзенымі мадэлі для скарачэння тэрмінаў рэалізацыі праекту, спрашчэнні эксплуатацыі збудаванага аб'екта і падаўжэнні тэрміна яго службы.
Выпускнікі па дадзенай спецыяльнасці з'яўляюцца запатрабаванымі на рынку працы спецыялістамі.
Адукацыйны стандарт перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў 9-09-0713-02 «Аўтаматызацыя праектавання і кіравання ў будаўніцтве»
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 574 ад 1 верасня 2022 г.
- аўтаматызаванаму афармленню дакументацыі
- ажыццяўляць інфармацыйную падтрымку і аўтаматызацыю працэсу прыняцця рашэнняў
- выкарыстоўваць тэхналогіі паралельнага праектавання
- уніфікаваць праектныя рашэнні і працэсы канструявання
- стратэгічнаму праектаванню
- кіраванню праектаваннем
- прымяненню метадаў варыянтнага праектавання
- праектныя, архітэктурныя і іншыя арганізацыі, звязаныя з будаўніцтвам
- арганізацыі кіравання інвестыцыйнымі праектамі і нерухомасцю
- прамысловасць

- Стандарты інфармацыйнага мадэлявання будаўнічага аб'екта
- Архітэктурна-планіровачная канцэпцыя і мадэляванне генеральнага плана
- Архітэктурна-будаўнічае праектаванне з выкарыстаннем BIM-тэхналогій
- Праектаванне інжынерных сістэм з выкарыстаннем BIM-тэхналогій
- Інфармацыйнае мадэляванне ў вытворчасці і эксплуатацыі будаўнічага аб'екта
- Інфармацыйная бяспека
- Каштарысныя разлікі ў працэсах інфармацыйнага мадэлявання