24 сакавіка ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай адбылася цырымонія адкрыцця Цэнтра стартапаў і прадпрымальніцкіх ініцыятыў «Startup Live».
Адкрыццё Цэнтра стартапаў

Адкрыццё Цэнтра стартапаў
Цэнтр стартапаў і прадпрымальніцкіх ініцыятыў – гэта сістэма комплекснага навучання пачаткоўцаў прадпрымальнікаў, якая дазваляе ім эфектыўна прайсці шлях ад бізнес-праекта да дзеючага прадпрыемства. Гэта таксама навучальная праграма на базе ўніверсітэта, пры якой студэнту выпадае магчымасць вывучыць метадычныя асновы складання бізнес-плана, фарміраванне іміджу, тэхніку В2В продажаў, падатковую сістэму ў рамках ствараемага праекта, юрыдычную і маркетынгавую аснову.
З прывітальным словам выступіў рэктар нашага ўніверсітэта Юры Яцэнтавіч Раманоўскі: «Пляцоўка створана для таго, каб студэнтам было, дзе сабрацца і абмеркаваць новыя ідэі, а таксама фармаваць новыя гісторыі поспеху. Гісторыі, дзе студэнты, прыйшоўшы ва ўніверсітэт, атрымліваюць не толькі спецыяльнасць, але і кампетэнцыі для стварэння свайго бізнесу. Мы сёння разглядаем гэтую пляцоўку як магчымасць ініцыяваць ідэі, зрабiць каманду i новыя праекты. Жадаю поспехаў нашаму праекту. Веру ў тое, што гісторыі поспеху ў нас сапраўды будуць!»
Ю.Я. Раманоўскі

Ю.Я. Раманоўскі
У час адкрыцця адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па развіццю і падтрымцы стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва паміж Наваполацкім гарадскім выканаўчым камітэтам у асобе старшыні Дзмітрыя Уладзіміравіча Дзямідава і ААТ «Белаграпрамбанк» у асобе Кацярыны Уладзіміраўны Ісачэнка, менеджэра Управы.

Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве
Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве
Зміцер Уладзіміравіч Дзямідаў, старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта: «Малы і сярэдні бізнэс у эканоміцы нашага горада вырашае ключавую задачу. Гэтая катэгорыя ўносіць істотны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага рэгіёна і нашага горада. Практыка падтрымання бізнес-ініцыятыў існуе ўжо многія дзесяцігоддзі. Усе мы ведаем прыклады выпускнікоў, бізнэс якіх развіўся ў сур'ёзныя прадпрыемствы дзякуючы дадзенай падтрымцы. Кожнае пакаленне павінна мець магчымасць дабівацца поспеху, рэалізаваць свае ідэі і разлічваць на падтрымку як з боку выкладчыкаў, так і з боку органаў дзяржаўнага кіравання, фінансавых устаноў і іншых ведамстваў, якія садзейнічаюць развіццю прадпрымальніцкіх рухаў.»
З.У. Дзямідаў

З.У. Дзямідаў
Кацярына Уладзіміраўна Ісачэнка, менеджэр Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк»: «Вельмі прыемна, што ў нас з'явілася яшчэ адна магчымасць рэалізоўваць свае бізнес-ініцыятывы і паказваць, наколькі шырока мы зацікаўлены ў якаснай шматвектарнай падтрымцы ўсяго таго пачынання, якое прысутнічае ў маладзёжнай ініцыятыве горада Наваполацка і Полацкага рэгіёна ў цэлым. Мы аб'ядноўваем свае намаганні для дапамогі і мяркуем, што гэта будзе даваць больш якасную падтрымку, на якую зараз разлічвае распачыналы бізнэс.»
Гэта пагадненне дасць магчымасць устанавіць супрацоўніцтва ў частцы рэалізацыі сумеснага праекта ў галіне развіцця і падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва праз стварэнне спрыяльных умоў для вядзення бізнесу, садзейнічанне развіццю прадпрымальніцкіх ініцыятыў, інфармацыйна-кансультацыйнага суправаджэння і задавальнення шырокага спектра патрэбнасцей суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніка.
Адкрыццё Цэнтра стартапаў Адкрыццё Цэнтра стартапаў

Адкрыццё Цэнтра стартапаў
Выстава студэнцкіх ідэй Выстава студэнцкіх ідэй

Выстава студэнцкіх ідэй

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie