4 снежня ў Віцебскім дзяржаўным ордэна Дружбы народаў медыцынскім ўніверсітэце адбылося падпісанне Дамовы аб стварэнні навукова-адукацыйнага кластара «Медыцына і фармацэўтыка – інавацыйныя праекты». У мерапрыемстве прыняў удзел Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай.

Ю.Я. Раманоўскі

Ю.Я. Раманоўскі

Адукацыйна-навуковы кластар «Медыцына і фармацэўтыка – інавацыйныя праекты» ўяўляе сабой сістэмнае аб'яднанне арганізацый, якое дазваляе выкарыстоўваць перавагі ўнутрыкластэрнага ўзаемадзеяння для больш хуткага і эфектыўнага распаўсюджвання новых ведаў, выканання сумесных навукова-даследчых праектаў, а таксама ўкаранення і распаўсюджвання інавацый.

Асноўная мэта функцыянавання кластара – развіццё адукацыйнага, навуковага і вытворчага патэнцыялаў Віцебскай вобласці для рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў развіцця адукацыі, навукі, тэхнікі і тэхналогій, аховы здароўя і фармацыі, укаранення вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці ў практыку работы прадпрыемстваў і арганізацый, росту канкурэнтаздольнасці Віцебскага рэгіёна.

Удзельнікі падпісання дамовы аб стварэнні Кластара Удзельнікі падпісання дамовы аб стварэнні Кластара

Удзельнікі падпісання дамовы аб стварэнні Кластара

Сярод удзельнікаў Кластара:

  • Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі універсітэт
  • Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу
  • Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава
  • Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
  • Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
  • Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай
  • Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Фармацыя»
  • ТАА «Вітвар»
  • Інкубатар малога прадпрымальніцтва Таварыства з абмежаванай адказнасцю Прававая група «Закон і парадак»

У межах працы Кластара плануецца ўзаемадзеянне арганізацый у сферы цыфравізацыі, выкарыстанне дасягненняў асобных удзельнікаў у агульнай працы, сеткавая форма падрыхтоўкі спецыялістаў, сумесныя навуковыя даследаванні, далучэнне да працы на ўсіх напрамках даследавання, арганізацыя дзейнасці студэнтаў як раўнапраўных партнёраў.

Прадстаўнікі арганізацый-удзельнікаў Кластара

Прадстаўнікі арганізацый-удзельнікаў Кластара

Супрацоўніцтва арганізацый у межах працы адукацыйна-навуковага кластара «Медыцына і фармацэўтыка – інавацыйныя праекты» дазваляе падняць на якасна новы ўзровень падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў для Віцебскага рэгіёна і паспрыяе развіццю яго эканомікі.

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie