23 сакавіка Полацкі калегіум расчыніў свае дзверы для будучых абітурыентаў, якія жадаюць бліжэй пазнаёміцца з спецыяльнасцямі ўніверсітэта, адчуць дынаміку студэнцкага жыцця і даведацца ўсё неабходнае пра паступленне.

Адзіны дзень адчыненых дзвярэй

Юрыдычны факультэт

Правядзенне дня адчыненых дзвярэй мае вялікае значэнне як для ўніверсітэта, так і для будучых студэнтаў. Абітурыенты не толькі могуць пазнаёміцца з навучальнымі праграмамі, факультэтамі і выкладчыкамі, але і наўпрост задаць пытанні прадстаўнікам арганізацый-заказчыкаў кадраў. Усё гэта дапаможа прыняць больш узважанае рашэнне аб выбары універсітэта і спецыяльнасці ў будучыні.

Прадстаўнікі Госці

Прадстаўнікі арганізацый-заказчыкаў(фота 1). Госці (фота 2)

У цэнтры ўвагі абітурыентаў і іх бацькоў, безумоўна, знаходзяцца пытанні ўступнай кампаніі 2024 года ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Для атрымання падрабязнай інфармацыі ў канцэртнай зале Полацкага калегіума быў арганізаваны брыфінг з удзелам рэктара ўніверсітэта Юрыя Яцэнтавіча Раманоўскага.

Ю.Я. Раманоўскі (фота 1). Брыфінг (фота 2)

Далей госці адправіліся знаёміцца з інтэрактыўнымі пляцоўкамі па спецыяльнасцях, якія дэманстравалі важныя аспекты навучальнага працэсу. У рамках адзінага дня адчыненых дзвярэй абітурыенты, якія хочуць будаваць кар'еру ў пэўнай сферы, не выпусцілі шанцу атрымаць інфармацыю ад патэнцыйных працадаўцаў. Яны даведаліся аб магчымасцях стажыровак і супрацоўніцтва з кампаніямі, а таксама атрымалі парады ад прафесіяналаў аб тым, як лепш падрыхтавацца да будучай кар'еры.

Адзіны дзень адчыненых дзяврэй

Многія абітурыенты засталіся ўпэўненымі, умацаваўшы сваё рашэнне паступіць на выбраную спецыяльнасць і факультэт. Усё гэта стварала атмасферу даверу і разумення паміж будучымі студэнтамі і прадстаўнікамі універсітэта.

Адзіны дзень адчыненых дзвярэйАдзіны дзень адчыненых дзвярэй

Адзіны дзень адчыненых дзвярэй

Іван Антонаў, вучань гімназіі №4 горада Віцебска: «Я планую паступіць на спецыяльнасць «электраэнергетыка і электратэхніка». Пасля наведвання інтэрактыўных пляцовак у мяне засталіся толькі станоўчыя ўражанні. Магчымасць задаць працадаўцам пытанні адносна будучай працы вельмі дапамагае прыняць рашэнне па выбары факультэта і спецыяльнасці. Я ўпэўнены, што Полацкі ўніверсітэт стане выдатным месцам для навучання».

Дар'я Казлова, вучаніца Каханавіцкай сярэдняй школы: «Я прыехала на адзіны дзень адчыненых дзвярэй у Полацк, бо мяне зацікавіў менавіта гэты ўніверсітэт. Я вывучыла дастаткова шмат інфармацыі ў Інтэрнэце і магу сказаць, што мае чаканні пацвердзіліся. Яшчэ думаю прыняць удзел у фестывалі гуманітарных спецыяльнасцяў. Цяпер я планую паступаць на спецыяльнасць «Рамана-германская філалогія», бо захапляюся замежнымі мовамі і хачу развівацца ў гэтай сферы».».

І. Антонаў Д. Казлова

И. Антонаў (фото 1). Д. Казлова (фото 2)

ППравядзенне Дня адчыненых дзвярэй у Полацкім калегіуме - гэта таксама выдатная нагода адкрыць для сябе гісторыю слаўных адукацыйных традыцый Полацкай зямлі, пра якія падрабязна расказала экскурсійная праграма, падрыхтаваная турцэнтрам універсітэта.

Не абыйшоўся адзіны дзень адчыненых дзвярэй і без забавак. Фотазона, жывыя зносіны са студэнтамі, а таксама памятныя прызы і падарункі пакінулі прыемнае ўражанне ад праведзенага ў сценах універсітэта часу.

Экскурсія па Полацкаму калегіуму

Адчыні для сябе магчымасці для развіцця і ўдасканалення. Выбірай Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай!

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie