23 снежня 2016 г. ў канцэртнай залі Полацкага калегіума фальклорны гурт «Варган» прадставіў святочную праграму, прысвечаную беларускім Калядам. У пачатку гледачы атрымалі магчымасць акунуцца ў атмасферу аўтэнтычнага каляднага свята праз прагляд кадраў з фільма «Палескія калядкі».

Затым на сцэну завіталі калядоўшчыкі, якія паказалі вясёлую калядную інтэрмедыю з казою і мядзьведзем.



Калядная праграма атрымала працяг у фае канцэртнай залі, дзе студэнты, выпускнікі ўніверсітэта і госці далучыліся да народных танцаў, калядных гульняў і забаў. Студэнты атрымалі асалоду ад народных гульняў «Казёл», «Яшчар», «Дудар», а дзяўчаты яшчэ й паспрабавалі зазірнуць ў будучае пры дапамозе традыцыйных калядных варожбаў.





В.А. Емяльянчык