Агульныя звесткi

Фальклорны гурт «Варган»

Фальклорны гурт «Варган»
Фальклорны гурт «Варган» быў створаны на базе гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2011 г. Аснову рэпертуара гурта складаюць беларускія традыцыйныя песні розных жанраў – каляндарныя, сямейна-абрадавыя, лірычныя. Гурт выконвае песні з розных гісторыка-культурных рэгіёнаў Беларусі. Асаблівае месца ў рэпертуары гурта займае спеўны матэрыял з Беларускага Падзвіння, запісаны ўдзельнікамі гурта падчас этнаграфічных экспедыцый.
З моманту свайго стварэння «Варган» прымае актыўны ўдзел у культурных мерапрыемствах Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Традыцыйным стала калядаванне на гуманітарным факультэце, правядзенне святаў «Масленіца» і «Гуканне вясны».
Калектыў актыўна супрацоўнічае з полацкім Музеем традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я. Штогод на базе музея праводзяцца святы, прысвечаныя «Калядам», «Гуканню вясны», беларускаму вясельнаму абраду.
Зараз »Варган» з’яўляецца сапраўднай творчай лабараторыяй па вывучэнні і перайманні традыцыйнай беларускай культуры. На базе гісторыка-філалагічнага факультэта праводзяцца штотыднёвыя рэпетыцыі, арганізуюцца майстар-класы па традыцыйных беларускіх танцах, адбываюцца творчыя сустрэчы з цікавымі людзьмі і творчымі калектывамі з Беларусі і замежжа.
Усіх, хто хоча навучыцца традыцыйным беларускім спевам і танцам, запрашаем на нашы сустрэчы:
  • спеўныя рэпетыцыі адбываюцца кожны чацвер у аўдыторыі 310 корпуса «А» ПДУ (Полацк), пачатак ў 17 гадзін.
  • заняткі па традыцыйных танцах праводзяцца па суботах у дыска-зале спартыўнага корпуса ПДУ (Полацк).
Сачыце за абвесткамі ў нашай суполцы Вконтакте «Традыцыйныя танцы ў Полацку»

Каляды ва ўніверсітэце
Вконтакте: https://vk.com/hurt_varhan
Адрас: вул. Стралецкая, 4
211400, г. Полацк
Вицебская вобл., Беларусь