У апошні тыдзень зімы студэнты і супрацоўнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай адсвяткавалі Масленіцу – яркую і радасную падзею, якая адзначае прыход вясны.
Маленіца – свята ўсходніх славян, якое доўжыцца тыдзень перад Вялікім Постам. Яно дайшло да нашых дзён з глыбіні вякоў. Кожны дзень Масленічнага тыдня сімвалічны. Так, напрыклад, чацвер называецца «разгул» – гэта пачатак Шырокай Масленіцы. У гэты дзень прынята весяліцца: гуляць у снежкі, катацца з горак, спяваць, танчыць і вадзіць карагоды.
Валанцёрскі цэнтр і прафкам студэнтаў падрыхтавалі для інтэрнацыянальнай кампаніі студэнтаў з Беларусі, Узбекістана, Туркменістана, Кітая і Афрыкі тэматычны майстар-клас па вырабе закладак для кніг з беларускім арнаментам.
Займальным атрымаўся масленічны батл каманд, які правялі супрацоўнікі аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце. І беларусы, і замежныя студэнты праявілі спрыт, былі моцныя і хуткія.
Незабыўную атмасферу святу надало выступленне фальклорнага калектыву «Варган» пад кіраўніцтвам Вольгі Антонаўны Емельянчык, кандыдата біялагічных навук, дацэнта кафедры гісторыі і сацыягуманітарных навук. Па шматгадовай універсітэцкай традыцыі гэтыя ўнікальныя самабытныя артысты закруцілі гасцей Масленіцы ў гульнях і танцах, у дыска-зале прагучалі беларускія песні і народныя музычныя інструменты. Завяршыўся чацвёрты дзень Масленічнага тыдня пачастункам гарбатай з блінамі, варэннем і мёдам.
Па ініцыятыве валанцёрскага цэнтра і прафкама студэнтаў на масленічных гуляннях пабывалі выхаванцы сацыяльна-педагагічных цэнтраў Наваполацка і Полацка.
Рабяты з задавальненнем прынялі ўдзел у тэматычнай гульнявой праграме фальклорнага калектыва «Варган». Студэнты дапамаглі малым і падлеткам з сацпрытулкаў на творчым майстар-класе і вырабілі разам з імі масленічныя магніты і закладкі для кніг з нацыянальным арнаментам.
Кожнае дзіця панесла з сабой на памяць падарунак – канцтавары, сабраныя на акцыі «Далонь Дабра – 2024», ініцыяванай валанцёрскім цэнтрам пры падтрымцы прафкама супрацоўнікаў універсітэта.
На гуманітарным факультэце беларускія і замежныя студэнты прынялі ўдзел у захапляльнай квэст-гульні «Падарожжа па масленічным тыдні». Спачатку ўдзельнікі стварылі абярэг – ляльку-масленіцу з сурвэтак, затым у ходзе гульні студэнты праверылі сваю эрудыцыю, удзельнічаючы ў розных конкурсах, такіх як «Чацвёрты лішні» і «Анаграма». Каманды таксама паказалі свае веды замежных моў, перакладаючы прыказкі пра зіму і Масленіцу з французскай і англійскай на рускую.
Рухомыя гульні, такія як «Вуда-валёнак» і «Снежкі», дадалі весялосць у мерапрыемства. Удзельнікі вырашылі тэматычную крыжаванку, паказваючы свае веды пра традыцыі свята. Завяршылася гульня праглядам мультфільма «Масленіца» ў цёплай і ўтульнай атмасферы. Пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды, а пасля ўсе ўдзельнікі пачаставаліся смачнымі блінамі – сімвалам Шчодрай Масленіцы.
Святкаванне на юрыдычным факультэце прайшло таксама ярка і крэатыўна. Атмасфера сапраўднага народнага гуляння парадавала ўдзельнікаў: іх чакалі разнастайныя забаўкі, конкурсы, песні і, вядома ж, найсмачныя бліны.
На кулінарным майстар-класе студэнты даведаліся сакрэты прыгатавання ідэальнага бліновага цеста. Удзельнікі па чарзе пяклі бліны на патэльні і затым эксперыментавалі з начыннямі. За кубкам гарбаты студэнты ацанілі вынікі сваёй працы. Гэта было выдатнае свята для ўсёй сям'і юрыдычнага факультэта, які пакінуў самыя цёплыя ўспаміны і стварыў сапраўдны вясновы настрой.
Агульнымі намаганнямі арганізатараў, артыстаў і гасцей Масленіца атрымалася па-сапраўднаму маляўнічай, сяброўскай, сытнай і вельмі вясёлай!





















