У студзені 2026 года пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выпушчана даведачнае выданне «Навукова-тэхнічныя і інавацыйныя распрацоўкі арганізацый Рэспублікі Беларусь 2023–2025». Кніга змяшчае 5 раздзелаў, прысвечаных тэхналогіям, створаным упершыню ў свеце, упершыню ў СНД і ўпершыню ў Беларусі. У выданне ўвайшлі 4 распрацоўкі навукоўцаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай.

даведачнае выданне «Навукова-тэхнічныя і інавацыйныя распрацоўкі арганізацый Рэспублікі Беларусь 2023–2025»

Даведачнае выданне «Навукова-тэхнічныя і інавацыйныя распрацоўкі арганізацый Рэспублікі Беларусь 2023–2025»

УПЕРШЫНЮ Ў СВЕЦЕ

Праграмнае забеспячэнне для выяўлення зададзенага чалавека на выявах сістэм відэаназірання

Праграмнае забеспячэнне дае магчымасць аналізу відэаархіваў сістэм відэаназірання для атрымання статыстыкі аб наведванні людзьмі розных аб'ектаў. Распрацоўка дазваляе атрымліваць статыстычную інфармацыю аб наведванні кліентамі гандлёвых цэнтраў, у тым ліку звесткі аб іх перавагах у выбары тавараў. Сістэма здольная ажыццяўляць пошук зніклых людзей рэжыме анлайн на аснове дадзеных размеркаваных сістэм відэаназірання.

Адной з галоўных пераваг дадзенага праграмнага забеспячэння з'яўляецца здольнасць вылічаць і аналізаваць нейрасеткавыя прыкметы, што дазваляе ажыццяўляць пошук па выяве твару або фігуры чалавека, калі твар немагчыма распазнаць. Высокая дакладнасць выяўлення захоўваецца нават пры частковым утойванні выявы фігуры чалавека іншымі аб'ектамі, што пацверджана на аснове тэсціравання на многіх існуючых наборах малюнкаў людзей.

Сістэма валодае шырокімі магчымасцямі па наладзе параметраў апрацоўкі кадраў відэапаслядоўнасцяў, што робіць яе ўніверсальнай прыладай для розных сцэнараў ужывання.

Навуковым кіраўніком гэтай распрацоўкі з'яўляецца загадчык кафедры вылічальных сістэм і сетак, доктар тэхнічных навук, прафесар Рыхард Пятровіч Богуш.

Рыхард Пятровіч Богуш

Рыхард Пятровіч Богуш

Цеплаізаляцыйныя і сценавыя матэрыялы на аснове сыравіны расліннага паходжання

Экалагічна бяспечныя рэсурсазберагальныя матэрыялы на аснове расліннай сыравіны – кары хвоі, рагозы, баршчэўніка, саломы, ільну, рапсу, рысу, бамбука, пальмы, трыснёга – прызначаны для ўзвядзення сцен і цеплаізаляцыі будынкаў. Яны валодаюць высокімі фізіка-механічнымі характарыстыкамі ў параўнанні з існуючымі аналагамі, не гараць, добра падвяргаюцца механічнай апрацоўцы, а таксама бяспечныя для здароўя чалавека і навакольнага асяроддзя ў працэсе эксплуатацыі і ўтылізацыі.

Матэрыялы абаронены патэнтамі Рэспублікі Беларусь і еўразійскімі патэнтамі. Распрацоўка ўяўляе сабой важны крок да стварэння ўстойлівых і бяспечных будаўнічых рашэнняў, якія садзейнічаюць ахове навакольнага асяроддзя.

Навуковым кіраўніком калектыву распрацоўшчыкаў з'яўляецца дэкан інжынерна-будаўнічага факультэта, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Аляксандр Аляксандравіч Бакатовіч.

Аляксандр Аляксандравіч Бакатовіч

Аляксандр Аляксандравіч Бакатовіч

Ахоўны воск для аўтамабільных шын павышанай ходнасці

Распрацаваны інгрэдыент гумовых сумесяў для вырабу аўтамабільных шын, які па ўласцівасцях адпавядае аналагічным імпартным ахоўным воскам. Арганізацыя вытворчасці ахоўнага воску для аўтамабільных шын дасць магчымасць выключыць імпарт воску ў Рэспубліку Беларусь у аб'ёме 210 тон у год і знізіць на 50 працэнтаў яго кошт за кошт больш таннай айчыннай сыравіны.

Распрацоўшчыкам складу ахоўнага воску і прамысловай тэхналогіі яго вытворчасці з'яўляецца вядучы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага сектара, кандыдат тэхнічных навук Андрэй Уладзіміравіч Міцінаў.

УПЕРШЫНЮ Ў БЕЛАРУСІ

Паліўныя брыкеты з нафтавага коксу

Выкарыстанне паліўных брыкетаў з нафтавага коксу дапамагае вырашыць праблему ўтылізацыі адходаў, скараціць залежнасць ад традыцыйных энергарэсурсаў, забяспечыць атрыманне цеплавой энергіі. Паліўныя брыкеты з нафтавага коксу могуць быць скарыстаны ў якасці альтэрнатыўнага паліва ў прамысловасці і камунальна-бытавых патрэбах, асабліва ў рэгіёнах з абмежаваным доступам да прыроднага газу.

Сярод пераваг распрацоўкі – высокая каларыйнасць, якая забяспечвае эфектыўнае спальванне і высокую цеплыню гарэння, а таксама нізкі сабекошт і зніжэнне экалагічнай нагрузкі.

Кіраўнік калектыву распрацоўшчыкаў з'яўляецца навуковы кіраўнік галіновай лабараторыі нафтагазаперапрацоўкі ўніверсітэта, дацэнт кафедры тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Аляксандр Аляксандравіч Ярмак.

Аляксандр Аляксандравіч Ярмак

Аляксандр Аляксандравіч Ярмак

Ірына Уладзіміраўна Бурая, прарэктар па навуковай рабоце Полацкага ўніверсітэта: «Вучоныя нашага ўніверсітэта прызнаны ў прафесійнай супольнасці як кампетэнтныя, высокакваліфікаваныя і аўтарытэтныя спецыялісты, вопытныя вучоныя-практыкі. Мы не толькі рыхтуем высокакваліфікаваных спецыялістаў для профільных галін прамысловасці, але і развіваем і рэалізуем навуковы патэнцыял для стварэння сучасных тэхналогій, новай інавацыйнай прадукцыі для айчыннай прамысловасці.

Вялікая заслуга ў гэтым кіраўнікоў навуковых школ, выкладчыкаў, якія ажыццяўляюць кіраўніцтва навуковымі лабараторыямі і цэнтрамі, калектывамі аспірантаў і магістрантаў.

Пераемнасць у навуцы, стварэнне і развіццё інтэлектуальнага творчага ўніверсітэцкага асяроддзя, усямерная падтрымка таленавітых навукоўцаў – толькі частка найважнейшых фактараў, якія вызначаюць паспяховасць і выніковасць навуковай дзейнасці ў нашым універсітэце».

Ірына Уладзіміраўна Бурая

Ірына Уладзіміраўна Бурая

Кожная з гэтых распрацовак уяўляе сабой значны крок наперад у сваіх галінах і падкрэслівае ўклад Полацкага ўніверсітэта ў навукова-тэхнічны прагрэс Беларусі.