22 траўня ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння спецыяльнай прэміі «Крыніца ведаў – 2025». У гонар Дня нараджэння роднага ўніверсітэта, ужо 17-ы раз святочная ўзнагарода знайшла сваіх уладальнікаў сярод лепшых з лепшых у розных сферах універсітэцкага жыцця.

Крыніца ведаў – 2025

Крыніца ведаў – 2025

Урачыстую цырымонію традыцыйна адкрыла шэсце намінантаў па чырвонай дывановай дарожцы. З усмешкамі і гонарам яны прайшлі міма гледачоў, якія сустрэлі іх апладысментамі і захопленымі воклічамі. Вядучыя цырымоніі запрасілі ўсіх прысутных падтрымаць удзельнікаў у глядацкай зале.

Шэсце намінантаў

Падтрымаць намінантаў прыйшлі госці з Расійскай Федэрацыі – студэнты і супрацоўнікі Дзяржаўнага гуманітарна-тэхналагічнага ўніверсітэта з горада Арэхава-Зуева, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі Міжнароднай летняй школы «Дарогай памяці: эстафета пакаленняў». На чале дэлегацыі Вольга Аляксандраўна Астаф'ева – прарэктар па прафесійнай адукацыі гуманітарна-тэхналагічнага ўніверсітэта. Урачыстую цырымонію таксама наведаў доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры грамадзянскага права Ташкенцкага Дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта Бахрамжон Рахімжонавіч Тапілдзіеў.

Творчыя нумары студэнтаў

Са словамі віншавання на сцэну канцэртнай залы выйшаў кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі: «Сёння важны дзень. Мы падводзім вынікі падзей і дасягненняў года. Мы ўшаноўваем тых людзей, якія, не шкадуючы сваіх сіл, працавалі на карысць нашага ўніверсітэта. І гэта не толькі нашы работнікі, але і нашы студэнты – галоўная рухаючая сіла нашага універсітэта.

Традыцыі адукацыі, якія ўзніклі яшчэ 900 гадоў таму на нашай Полацкай зямлі, працягваюць жыць у нас і ў нашых студэнтах. Сіла кожнага супрацоўніка нашага ўніверсітэта заключаецца ў традыцыях, якія памнажаюцца на працавітасць і дасягаюцца дзякуючы сучасным тэхналогіям. Са святам! З Днём нараджэння!»

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі

Адкрыла цырымонію ўзнагароджання самая ганаровая намінацыя – «Гонар і слава ўніверсітэта». Гэтая ўзнагарода ўручаецца тым, хто сваёй працай і адданасцю служыць прыкладам для ўсіх. У гэтым годзе яе ўладальнікам стаў загадчык кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці Мікалай Мікалаевіч Папок, які больш за 50 гадоў прысвяціў Полацкаму універсітэту.

Мікалай Мікалаевіч Папок, загадчык кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці: «Юрый Яцэнтавіч сказаў, што сіла ў традыцыях, і я яго поўнасцю падтрымліваю. Але хацеў бы дадаць, што сіла яшчэ і ў настаўніках, якія суправаджаюць цябе па жыцці. Сёння я не магу не выказаць словы падзякі і ўспомніць тых, хто быў побач і дапамагаў майму станаўленню.

Вядома, гэта Эрнст Міхайлавіч Бабенка, заснавальнік Наваполацкага політэхнічнага інстытута. Гэта таксама Пётр Іванавіч Швед, які 10 год кіраваў Наваполацкім політэхнічным інстытутам. Гэта такія вядомыя ўсім нам людзі як Уладзімір Канстанцінавіч Ліпскі, які заўсёды падтрымліваў нас у навуцы. І, канешне, Леанід Сцяпанавіч Турышчаў, які працягвае працаваць з намі. Я магу працягваць да бясконцасці, таму што было вельмі шмат людзей, якія мне дапамагалі. Дзякуй ім усім за падтрымку!

Другое пачуццё, якое я адчуваю – гэта гонар за наш універсітэт. Не выпадкова сёлета ўніверсітэт быў размешчаны на рэспубліканскай дошцы гонару. Гэта заслужаны момант. Трэцяе, што я хацеў бы адзначыць, – гэта ўпэўненасць у сённяшнім дні. Універсітэт упэўнена рухаецца да сваіх перамог, таму што ідзе змена пакаленняў: прыходзяць маладыя, амбіцыйныя людзі, якія робяць гісторыю нашага ўніверсітэта.

Я хацеў бы ўсім пажадаць поспехаў на гэтым шляху, здароўя, дабрабыту і славы нашаму ўніверсітэту!»

Мікалай Мікалаевіч Папок і Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі

Мікалай Мікалаевіч Папок і Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі

«Эталон якасці» – гэта асаблівая намінацыя, якая з'явілася на спецыяльнай прэміі «Крыніца ведаў» у Год якасці. Гэтая ўзнагарода сімвалізуе імкненне да высокіх стандартаў у адукацыі, навуцы і ўсіх сферах універсітэцкага жыцця. За выдатны ўклад у развіццё навуковых даследаванняў у Полацкім універсітэце ўзнагароджана начальнік навукова-даследчага сектара Таццяна Васільеўна Ганчарова.

Таццяна Васільеўна Ганчарова, начальнік навукова-даследчага сектара: «Я вельмі ўсхваляваная гэтай падзеяй. Вы ведаеце, у прафесійнай дзейнасці, а таксама ў жыцці для мяне гэта вельмі важная падзея. З вялікім гонарам я прымаю гэтую ўзнагароду, але і з вялікай адказнасцю. Гэта высокая ацэнка не толькі маёй працы, а ўсяго навуковага калектыву ўніверсітэта. Дазвольце мне запэўніць усіх, што я, суправаджаючы навуковую дзейнасць, зраблю ўсё магчымае, каб наш родны, наш любімы ўніверсітэт і далей развіваўся, і квітнеў!»

Таццяна Васільеўна Ганчарова і Дзмітрый Іванавіч Харытончык

Таццяна Васільеўна Ганчарова і Дзмітрый Іванавіч Харытончык

У наступнай намінацыі прадстаўлены чалавек, на якога раўняюцца калегі і студэнты. Дзякуючы кіраўніцтву таленавітых людзей універсітэт напаўняецца энергіяй стварэння, поспехамі і дасягненнямі. У намінацыі «Кіраўнік года» ўзнагароды ўдастоена прарэктар па навуковай рабоце Ірына Уладзіміраўна Бурая.

Ірына Уладзіміраўна Бурая, прарэктар па навуковай рабоце: «Вельмі ўдзячна за высокую адзнаку працы па каардынацыі навуковай дзейнасці. Высокі прафесіяналізм нашых вучоных, зладжанасць работы спецыялістаў усіх службаў, інтэлектуальны патэнцыял маладых вучоных дазваляюць нам вырашаць задачы вельмі складанага тэхнічнага і навуковага ўзроўню. Усё гэта дазваляе нам спадзявацца не толькі на перспектыўнае развіццё нашага ўніверсітэта, але і на доўгатэрміновы наш поспех. Вялікі дзякуй усім за плённую, зладжаную працу».

Відэазварот Ірыны Уладзіміраўны Бурай

Відэазварот Ірыны Уладзіміраўны Бурай

У Полацкім універсітэце студэнцкая навука, творчасць і самакіраванне дасягнулі ўражлівых вышынь, і гэта выклікае шчырае захапленне. Нашыя студэнты могуць сумяшчаць вучобу з актыўнай дзейнасцю і нават на 4 курсе яны знаходзяць час для абмену ведамі адзін з адным. У барацьбе за званне «Студэнт года» ўдзельнічалі:

Перамогу атрымала Паліна Хрол: «Я адчуваю новыя для сябе эмоцыі. Доўга пракручвала ў галаве гэты момант, уяўляла, як ён будзе выглядаць. За чатыры гады ўпершыню адчуваю такія пачуцці. Шалёна ўдзячная ўсім за падтрымку і клопат, за ўвесь час, які я правяла ва ўніверсітэце. Шчыра прызнаюся, гэта ўсё хвалююча. Я ўдзячная ўсім, і, вядома, самае галоўнае, я б хацела прысвяціць гэтую ўзнагароду самаму важнаму чалавеку ў маім жыцці – маёй маме, таму што дзякуючы ёй я зараз тут. Таму тварыце, марыце, натхняйцеся. І дзякуй універсітэту за ўсе ўражанні!»

Паліна Хрол і Сяргей Мікалаевіч Шамрыла

Паліна Хрол і Сяргей Мікалаевіч Шамрыла

У намінацыі «Падзея года» адзначана рэканструкцыя і ўвод у эксплуатацыю вучэбнага корпуса №7. Сучасныя спецыялізаваныя аўдыторыі забяспечваюць якасную адукацыю для студэнтаў ваеннай кафедры. Хлопцы асвойваюць неабходныя веды і навыкі для службы ў арміі і выканання задач у сферы бяспекі дзяржавы. Адкрыццё ваеннай кафедры ў абноўленым будынку стала значнай падзеяй не толькі для ўніверсітэта, але і для ўсяго рэгіёну.

Аляксей Леанідавіч Бурачонак, прарэктар: «Безумоўна, з'яўленне новага корпуса – гэта знакавая падзея ў гісторыі нашага ўніверсітэта. Тым больш, што гэта не проста корпус, а будынак Дома Чырвонай Арміі, ці, як мы яго зараз называем, былога Дома афіцэраў, над аднаўленнем якога мы працавалі некалькі гадоў. Вынік, які мы зараз усё атрымалі, – гэта вынік калектыўнай працы вялікай колькасці спецыялістаў. І хоць на сцэне мы зараз стаім усяго толькі ўтрох, калі б я запрасіў усіх тых, хто прыклаў свае веды, уменні, досвед і працавітасць да таго, каб гэтая падзея адбылася, я думаю, большая палова залы апынулася б на сцэне.

Таму дазвольце мне падзякаваць усім, хто меў дачыненне да гэтага здзяйснення і да таго, што ў нашым універсітэце з'явілася яшчэ адна жамчужына. Гэта сапраўды выдатны будынак, які з'яўляецца ўпрыгожаннем не толькі нашага ўніверсітэта, але і горада Полацка. Вялікі дзякуй усім студэнтам, якія працавалі ў будаўнічых атрадах, супрацоўнікам падраздзяленняў і службаў, якія працавалі над гэтым аб'ектам, выкладчыкам інжынерна-будаўнічага факультэта, якія прыклалі нямала намаганняў для стварэння канцэпцыі гэтага новага будынка. Вялікі дзякуй усім. Са святам!»

Аляксей Леанідавіч Бурачонак, Уладзімір Мікалаевіч Стрыжак, Людміла Георгіеўна Кармалыс і Святлана Міхайлаўна Валюшкіна

Аляксей Леанідавіч Бурачонак, Уладзімір Мікалаевіч Стрыжак, Людміла Георгіеўна Кармалыс і Святлана Міхайлаўна Валюшкіна

Героі наступнай намінацыі – гэта выкладчыкі, якія не толькі натхняюць сваіх студэнтаў, але і самі гараць сваёй справай, адчыняючы новыя гарызонты ведаў. За званне «Выкладчык года» змагаліся:

Пераможцам стала Алена Вячаславаўна Сумко: «Я лічу, што ўсе, хто сёньня прайшоў па чырвонай дарожцы, – яны ўсе пераможцы. Гэта вялікі гонар. У 1995 годзе я паступіла ва ўніверсітэт, і з таго часу маё жыццё непарыўна звязана з ім. Вялікі дзякуй калегам і ўсім, хто мяне падтрымліваў. І асабліва хачу падзякаваць студэнтам, таму што выкладчыку быць без студэнтаў проста ніяк. Выкладчык прапануе тое, што можа даць, а студэнты альбо прымаюць гэта, альбо праходзяць міма. Мне пашанцавала: нашы студэнты - самыя лепшыя, яны таленавітыя. Дзякуй ім вялікі! І яшчэ я хачу сказаць дзякуй маёй маме, якая амаль усё сваё жыццё прапрацавала ва ўніверсітэце. Дзякуй ёй за падтрымку і веру ў мяне, нават калі я сама ў сябе не верыла!»

Кацярына Ігараўна Галяшова і Алена Вячаславаўна Сумко

Кацярына Ігараўна Галяшова і Алена Вячаславаўна Сумко

Наш універсітэт дае магчымасць для развіцця навуковых ідэй і адкрыццяў, дае моц рухацца наперад і дзейнічаць. Нашы намінанты – сапраўдныя летуценнікі, якія, абапіраючыся на досвед сваіх папярэднікаў, знаходзяць новыя шляхі і робяць сапраўдныя навуковыя адкрыцці. У намінацыі «Малады навуковец года» прадстаўлены:

Перамогу атрымала Святлана Аляксандраўна Ігнацьева: «Хачу сказаць вялікі дзякуй майму навуковаму кіраўніку, які ўвесь гэты час мяне падтрымліваў і накіроўваў, каб я нарэшце стаяла тут і гаварыла гэтыя словы. Дзякуй Рыхарду Пятровічу і ўсім калегам за неверагодную падтрымку!»

Святлана Аляксандраўна Ігнацьева і Аксана Валер'еўна Голубева

Святлана Аляксандраўна Ігнацьева і Аксана Валер'еўна Голубева

Сэрцы гледачоў пакараюць таленавітыя студэнты, чыя творчасць выклікае захапленне не толькі ў нашым родным універсітэце, але і за яго межамі. У намінацыі «Талент года» за перамогу змагаліся:

  • Андрэй Аршанскі, студэнт 4 курса факультэта камп'ютарных навук і электронікі
  • Аляксандр Захаранка, студэнт 4 курса фінансава-эканамічнага факультэта
  • Вераніка Казак, студэнтка 4 курса факультэта інфармацыйных тэхналогій

У гэтай намінацыі перамог Андрэй Аршанскі: «Ну вось, змагу перад бацькамі апраўдацца, чаму не часта прыяжджаў дахаты. Чатыры гады таму, да нас у гімназію прыйшла Надзя Бадрыцкая, выпускніца Полацкага ўніверсітэта. Яна сарвала наш урок матэматыкі, што насамрэч было прыемна, і распавяла пра ўніверсітэт, які не падобны ні на адзін іншы. Пасля яе слоў я вырашыў, што варта паспрабаваць, таму што проста вучыцца было б вельмі сумна.

Жадаю падзякаваць свайму студсавету і сябрам, якія мяне падтрымлівалі. Асаблівую падзяку хачу выказаць свайму кіраўніку Ірыне Алесаўне Лях. Я ні секунды не пашкадаваў, што паступіў у гэты ўніверсітэт. Я скарыстаўся ўсімі магчымасцямі, якія былі ў плане паездак і выступаў. А маладому пакаленню хацелася б пажадаць не баяцца спрабаваць сябе ў нечым новым, бо наш універсітэт дае для гэтага ўсе магчымасці. Дзякуй!»

Андрэй Аршанскі і Дзяніс Мікалаевіч Карась

Андрэй Аршанскі і Дзяніс Мікалаевіч Карась

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Дзяніс Мікалаевіч Карась не толькі прыняў удзел ва ўзнагароджанні намінантаў, але і ўручыў рэктару Полацкага ўніверсітэта Юрыю Яцэнтавічу Раманоўскаму Ганаровую Грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у арганізацыю адукацыйнага працэсу, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі і Дзяніс Мікалаевіч Карась

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі і Дзяніс Мікалаевіч Карась

У калейдаскопе ўніверсітэцкіх падзей важную ролю адыгрываюць выдатныя людзі, чыя праца незаменная і высока прафесійная. Каб студэнты і выкладчыкі маглі паспяхова займацца сваімі прамымі абавязкамі, працуе вялізная каманда спецыялістаў. У намінацыі «Спецыяліст года» прадстаўлены:

  • Людміла Аляксандраўна Антонава, выхавальнік інтэрната №3
  • Алена Леанідаўна Канавалава, педагог-арганізатар па рабоце з замежнымі студэнтамі аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце
  • Наталля Віктараўна Красько, выхавальнік інтэрната №7

Перамогу атрымала Алена Леанідаўна Канавала: «Быць сярод намінантаў сярод сваіх калегаў – гэта вельмі ганарова. Выйсці на чырвоную дарожку і прайсці разам з вамі – удвая прыемна. Паважаныя калегі, я хачу падзякаваць вам за падтрымку і ўдзел у нашай працы. І, вядома ж, вялікі дзякуй за дапамогу, якую вы аказваеце ў складаных і неадназначных сітуацыях. Дзякуй вялікі за наш калектыў. Са святам!»

Алена Леанідаўна Канавалава і Аляксей Леанідавіч Бурачонак

Алена Леанідаўна Канавалава і Аляксей Леанідавіч Бурачонак

Ва ўніверсітэцкай сям'і да перамог студэнтаў у розных сферах ставяцца з асаблівым гонарам. Нашы студэнты, паспяхова асвойваючы навукі, таксама паспяхова ўслаўляюць наш універсітэт і нашу краіну на спартыўнай арэне. У намінацыі «Спартсмен года» змагаліся за перамогу:

Перамагла Яна Макрэцкая!

Яна Макрэцкая

Яна Макрэцкая

У штогадовым конкурсе студэнцкіх груп удзельнікі асабліва яскрава адчуваюць значэнне адзінства, дружбы і надзейнай каманды. У намінацыі «Студэнцкая група года» прадстаўлены

Лучшими стали студенты группы 23-КБ.

Аляксандр Папоў, стараста групы 23-КБ: «Насамрэч я рады і ўдзячны нашаму ўніверсітэту. Я пагаджуся са словамі Андрэя Аршанскага: я вельмі рады, што сюды паступіў. А больш за ўсё я рады, што знайшоў сапраўдную, мусіць, трэцюю сям'ю ў сваім жыцці. Так, гэта група 23-КБ. І хацеў бы папрасіць дзяўчынак сказаць пару слоў пра нас».

Настасся Бекерава, студэнтка групы 23-КБ: «Група 23-КБ – гэта сапраўднае шчасце».

Юлія Сталбова, студэнтка групы 23-КБ: «Я ніколі не пашкадую, што паступіла менавіта ў Полацкі ўніверсітэт, менавіта ў гэтую групу, бо тут самыя простыя, душэўныя і добрыя людзі».

Дар'я Майтак, студэнтка групы 23-КБ: «23-КБ, я вас люблю!»

Ксенія Кірпічэнка, студэнтка гурта 23-КБ: «Наша любімая група. Я ганаруся тым, што паступіла менавіта сюды».

Аляксандр Папоў, стараста групы 23-КБ: «І ў завяршэнне хачу сказаць тое, што казаў хлопцам і дзяўчынкам у пачатку нашага шляху: няма слова «я», а ёсць слова «мы». З днём нараджэння, універсітэт!»

Марына Аляксандраўна Грыжневіч і студэнты групы 23-КБ

Марына Аляксандраўна Грыжневіч і студэнты групы 23-КБ

Віншуем увесь калектыў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай з Днём нараджэння роднай alma mater!

Крыніца ведаў – 2025