Студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай яскрава адзначылі Масленіцу – свята, якое сімвалізуе завяршэнне зімы і надыход вясны.
На галоўнай плошчы Наваполацка разгарнуліся народныя гулянні, кірмаш з гульнямі і пачастункамі, фотазоны, а таксама інтэрактыўныя пляцоўкі ўстаноў і арганізацый горада. Студэнты-валанцёры Полацкага ўніверсітэта сумесна з гарадскім камітэтам ГА «БРСМ» правялі для дзяцей і моладзі гульні і конкурсы, падарылі ўдзельнікам свята яркія эмоцыі і добры настрой. Прафкам студэнтаў падаў прызы для ўдзельнікаў, а спартыўны клуб універсітэта забяспечыў студэнтаў уцепленай формай для працы на гарадскім свяце.
Студэнты факультэта інфармацыйных тэхналогій і замежныя студэнты гуманітарнага факультэта прынялі ўдзел у адкрытым конкурсе па стварэнні снежных фігур, арганізаваным Полацкім раённым выканаўчым камітэтам у рамках свята «Шырокая Масленіца». Каманды пабудавалі са снегу сімвалы адыходзячай зімы, а арганізатары ўзнагародзілі студэнтаў памятнымі прызамі.
Прадстаўнікі аддзела па ідэалагічнай выхаваўчай рабоце, пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў і пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» арганізавалі ў Полацкім універсітэце фестываль «Шырокая Масленіца-2026».
Мерапрыемства сабрала 11 каманд: па адной ад кожнага факультэта, а таксама каманды студэнцкай рады, першаснай арганізацыі ГА «БРСМ», валанцёрскага цэнтра і прафкама. Да багатых культурных традыцый далучыліся як беларускія, так і замежныя студэнты.
Фестываль адкрыў конкурс снежных фігур «Мой сімвал». Удзельнікі ў камандах стваралі кампазіцыі, якія адлюстроўвалі сімволіку факультэтаў і студэнцкіх аб'яднанняў.
Час, адведзены на выкананне конкурснай працы, праляцеў незаўважна, аднак моладзі удалося паказаць сваю крэатыўнасць і адлюстраваць дух студэнцтва ў кожнай постаці. Журы строга ацэньвала працы, улічваючы арыгінальнасць, складанасць выканання і эстэтычнасць.
Свята працягнула інтэрактыўная праграма «Масленічныя традыцыі ў Беларусі». Нягледзячы на саперніцтва ў конкурсе снежных фігур, вячэрнія масленічныя гулянні напоўніліся вясёлай сяброўскай атмасферай. Студэнты разам адправіліся на майстар-клас па вырабе значкоў «Шырокая Масленіца» і папяровых лялек «Масленічка».
Фальклорны калектыў «Варган» арганізаваў танцавальна-гульнявую праграму. Студэнты з задавальненнем паўтаралі рухі пад запальную музыку і знаёміліся з асаблівасцямі беларускіх народных танцаў. Не абышлося і без традыцыйных гульняў, якія з'яўляюцца абавязковым атрыбутам Масленіцы ў Беларусі.
Завяршыла вечар цырымонія ўзнагароджання каманд конкурсу снежных фігур «Мой сімвал». Узнагароды пераможцам уручыла Алеся Іосіфаўна Корсак, прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.
Па выніках конкурсу снежных фігур «Мой сімвал»:
- 1 месца – каманда фінансава-эканамічнага факультэта
- 2 месца – каманда інжынерна-будаўнічага факультэта і каманда факультэта інфармацыйных тэхналогій
- 3 месца – каманда механіка-тэхналагічнага факультэта
Спецыяльны прыз атрымала каманда валанцёрскага цэнтра Полацкага ўніверсітэта.
Масленіца – гэта магчымасць дакрануцца да гісторыі і адчуць пульс беларускай культуры, якая па-ранейшаму жыве і дыхае сярод моладзі.


















