З 13 па 15 лістапада на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Мінску і Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Брэсце праходзіць Міжнародны Беларуска-Расійскі форум «Ніхто не забыты, нішто не забыта». Мерапрыемства па пытаннях выкладання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, захавання гістарычнай памяці і процідзеяння фальсіфікацыі гісторыі прымеркавана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Суарганізатарамі падзеі з'яўляюцца Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. Максіма Танка, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францішка Скарыны, Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.

У рабоце Форума прымаюць удзел прадстаўнікі вядучых навукова-адукацыйных і культурна-асветніцкіх устаноў Рэспублікі Беларусь і Тульскай вобласці. Полацкі дзяржаўны універсітэт імя Еўфрасінні Полацкай прадстаўляюць:

Прадстаўнікі Полацкага ўніверсітэта

Прадстаўнікі Полацкага ўніверсітэта

У рамках тэматычных круглых сталоў і майстар-класаў удзельнікі разглядаюць пытанні выкладання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў арганізацыях агульнай і вышэйшай адукацыі Расіі і Беларусі. Адмысловая ўвага надаецца спосабам процідзеяння фальсіфікацыі гісторыі, метадам ваенна-патрыятычнага выхавання і шляхам выкарыстання патэнцыялу архіваў, музеяў і бібліятэк у справе захавання гістарычнай памяці.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў Форума звярнуліся:

  • кіраўнік нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар усіх святых і ў памяць аб ахвярах, Айчыне нашай паслужылі», старшыня сінадальнага аддзела па сувязях са свецкімі ўстановамі адукацыі айцец Фёдар Поўны
  • генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Францавіч Гігін
  • кіраўнік прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Беларусі - Рускага Дома ў Мінску Юрый Анатольевіч Макушын
  • рэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Таццяна Іванаўна Мароз
  • рэктар Тульскага Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Льва Талстога Канстанцін Андрэевіч Падрэзаў
  • дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Сяргей Пятровіч Шупляк
  • прарэктар супрацоўніцтву і адукацыі Тульскага Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Льва Талстога Жанна Яўгенаўна Фамічова

На пленарнай сесіі вядучыя спецыялісты ў галіне педагогікі і гістарычных даследаванняў Беларусі і Расіі прапанавалі свае даклады. Прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Полацкага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук Алеся Іосіфаўна Корсак выступіла з дакладам «Захаванне памяці аб ахвярах нацысцкай палітыкі генацыду 1941 – 1944 гг.: вопыт Рэспублікі Беларусь».

Міжнародны Беларуска-Расійскі форум «Ніхто не забыты, нішто не забыта»

Міжнародны Беларуска-Расійскі форум «Ніхто не забыты, нішто не забыта»

Прадстаўнікі Полацкага ўніверсітэта прынялі ўдзел у працы секцыі «Барацьба з фальсіфікацыяй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ва ўмовах сучаснага інфармацыйна-лічбавага асяроддзя». Гісторыкі абмеркавалі расійска-беларускі вопыт навуковай, асветніцкай і адукацыйнай работы ў галіне супрацьстаяння скажэнню фактаў і рэалій вайны, перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны, замоўчвання або ўтойвання асноўных падзей. Адным з мадэратараў секцыі выступіў дэкан гуманітарнага факультэта Полацкага ўніверсітэта Аляксей Леанідавіч Радзюк.

Аляксей Леанідавіч таксама стаў мадэратарам майстар-класа «Практыкі выкладання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў школе і ВНУ: вопыт педагогаў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі». Удзельнікі абмеркавалі вопыт расійскіх і беларускіх адукацыйных арганізацый па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з улікам рызык глабальнага інфармацыйнага свету.

Павел Міхайлавіч Сафронаў, Алена Мікалаеўна Барун і Наталля Віктараўна Даўгяла

Павел Міхайлавіч Сафронаў, Алена Мікалаеўна Барун і Наталля Віктараўна Даўгяла

У рамках Беларуска-Расійскага форуму адбыўся круглы стол «Без мінулага няма будучыні: досвед расійскіх і беларускіх школ у музейнай і праектнай дзейнасці». Удзельнікі абмеркавалі вопыт стварэння і развіцця школьных музеяў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, вопыт праектнай дзейнасці адпаведнай тэматыкі ў адукацыйных арганізацыях і ўстановах Расіі і Беларусі. Адным з мадэратараў круглага стала выступіла Алеся Іосіфаўна Корсак, прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Полацкага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук.

Форум наведалі студэнты гуманітарнага факультэта Полацкага ўніверсітэта. Пра значнасць ўдзелу ў мерапрыемстве расказала Яніна Анісімава: «Беларуска-Расійскі форум «Ніхто не забыты. Нішто не забыта» карысны для нарошчвання навукова-педагагічнага досведу, бо спрыяе абмену методыкамі і практыкамі працы з навучэнцамі па пытаннях гісторыі і памяці. Удзел у форуме дапамог даведацца аб новых формах адукацыйных мерапрыемстваў, у тым ліку аб праектнай дзейнасці і мерапрыемствах, звязаных з гістарычнай памяццю аб Вялікай Айчыннай вайне».

Прадстаўнікі Полацкага ўніверсітэта

Прадстаўнікі Полацкага ўніверсітэта

У завяршальны дзень Форума гісторыкі адправяцца ў Брэст для ўдзелу ў круглым стале па пытаннях інтэграцыі рэсурсаў музеяў, архіваў, бібліятэк у адукацыйны працэс расійскіх і беларускіх школ. Удзельнікі форуму наведаюць Брэсцкую крэпасць і ўскладуць кветкі да мемарыяла ў памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.