Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай размясціўся на 644 радку сусветнага рэйтынгу UI GreenMetric, заняўшы першае месца сярод 14 устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.
UI GreenMetric – міжнародная ініцыятыва Універсітэта Інданезіі, запушчаная ў 2010 годзе для ацэнкі і папулярызацыі экалагічнай устойлівасці ў вышэйшай адукацыі. Рэйтынг улічвае стан кампусаў, палітыку ў галіне ўстойлівага развіцця і намаганні універсітэтаў па ўдасканаленні сваёй дзейнасці.
Ацэнка праводзіцца па 60 паказчыках, аб'яднаных у сем катэгорый. Сярод іх – развіццё зялёных прастор і выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі, энергаэфектыўнасць, кіраванне адходамі, экалагічны транспарт і скарачэнне выкідаў вугляроду, а таксама адукацыйныя праграмы і даследаванні ў галіне ўстойлівага развіцця.
Рэйтынг закліканы дапамагчы універсітэтам ацэньваць дасягнутыя вынікі і вызначаць напрамкі далейшай працы па развіцці чыстай энергетыкі, зберажэнні водных рэсурсаў, укараненні цыркулярных мадэляў кіравання адходамі і фарміраванні экалагічна адказных звычак.
З моманту запуску рэйтынг атрымаў шырокі распаўсюд: колькасць удзельнікаў вырасла з 95 універсітэтаў з 35 краін у 2010 годзе да 2016 устаноў са 110 краін у 2026 годзе. Тэма рэйтынгу гэтага года – «Развіццё ўстойлівых кампусов: кіраванне, цыфравізацыя і комплексная ацэнка вынікаў».
Полацкі ўніверсітэт удзельнічае ў UI GreenMetric у другі раз. У 2025 годзе ён заняў другое месца сярод беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі і 863 радок у сусветным рэйтынгу.

