Нярэдка дзейнасць нашых студэнтаў становіцца прыкладам адказных адносін да будучыні і падставай для гонару. Рашэннем аблвыканкама № 76 ад 5 лютага 2024 года Вадзім Ложачнік, камандзір студэнцкага будаўнічага атрада «Эўрыка» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, атрымаў ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны». За ўвесь перыяд уручэння прэміі 4 студэнта нашага універсітэта сталі ўладальнікамі такога звання.

В. Ложачнік

В. Ложачнік

З 2009 года самыя выбітныя людзі Віцебскай вобласці становяцца лаўрэатамі штогадовай прэміі «Чалавек года Віцебшчыны» ў намінацыях:

  • Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес
  • Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка
  • Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі
  • Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь)
  • Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый

Аляксандр Міхайлавіч Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта: «Ушанаванне лаўрэатаў звання «Чалавек года Віцебшчыны» стала ганаровай і прыгожай традыцыяй у рэгіёне. Ва ўсе часы добрасумленную працу, майстэрства і талент фармуюць аўтарытэт чалавека. Сярод цяперашніх лаўрэатаў шмат людзей рабочых спецыяльнасцяў – слесары, тынкоўшчыкі, муляры, ткачы, аператары, вадзіцелі, трактарысты, якія таксама важныя ў нашым грамадстве, як і ўрачы, настаўнікі, інжынеры, тэхнолагі, заатэхнікі, аграномы».

Пра шлях станаўлення Вадзіма Ложачніка чытайце ў інтэрв'ю.

Што для вас значыць званне «Чалавек года Віцебшчыны»?

«У першую чаргу, гэта значыць, што ўся праца і прыкладзеныя мною намаганні не прайшлі дарма. Я прыняў сапраўды правільнае рашэнне, уступіўшы ў шэрагі будаўнічага атрада «Эўрыка». Мы бок аб бок ішлі з хлопцамі да пастаўленых мэт. І маё званне – гэта наша агульная заслуга».

Чалавек года – гэта прыклад для грамадства і магчымасць прадэманстраваць сябе ў справе. Якая асноўная дзейнасць студэнцкага атрада «Эўрыка»?

«Як і многія іншыя атрады, «Эўрыка» летам адпраўляецца на працу. Усяго атрады ўключаюць у сябе 7 напрамкаў дзейнасці. У нашым выпадку гэта будаўніцтва. Мой атрад ездзіў на будаўнічыя працы на атамнай электрастанцыі. Важна адзначыць, што гэта вельмі значны аб'ект, які патрабуе адказнага стаўлення да працы. Мы літаральна праходзілі адбор, каб працаваць на АЭС.

Таксама наш атрад працаваў на касмадроме «Усходні». Такая праца дысцыплінуе і вучыць узаемапавазе, бо на падобных аб'ектах мы сустракаемся з іншымі атрадамі і старэйшымі таварышамі. Удзельнічаючы ў дзейнасці атрада асабіста, я навучыўся многаму і ўбачыў на прыкладзе старэйшых, якім трэба быць чалавекам для эфектыўнай працы».

Студэнцкі будаўнічы атрад «Эўрыка»

Студэнцкі будаўнічы атрад «Эўрыка»

Будаўнічыя атрады – гэта камандная праца. Полацкі ўніверсітэт – гэта таксама вялікая каманда студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў. Якую ролю адыграў універсітэт у вашым жыцці?

«Універсітэт робіць самае неабходнае для маладога чалавека – падтрымлівае яго. У нашай дзейнасці універсітэт заўсёды ідзе насустрач, ахвотна дапамагаючы рэалізацыі нашых ідэй і планаў. Тут я атрымаў дадатковую прафесію, з якой я працаваў на будаўніцтве ў працоўным семестры. Універсітэт дапамог мне стаць тым, кім я зараз з'яўляюся. За гэта я яму ўдзячны».

Хто з Універсітэта паўплываў на вас як на асобу?

«Я думаю, кожны выкладчык удзельнічае ў нашым фарміраванні. Але я не магу не вылучыць Паўла Васільевіча Каваленка. Ён мяне вельмі здзіўляе. Нягледзячы на розніцу ў пакаленнях, ён з разуменнем ставіцца да нашых памкненняў і жаданні рабіць нешта новае. Мы заўсёды знаходзім падтрымку ў яго твары. Для нас ён як самы ганаровы старэйшы таварыш. Калі б я і хацеў быць начальнікам, то многія прынцыпы працы Паўла Васільевіча я хацеў бы пераняць».

На вашу думку, каму варта паспрабаваць сябе ў студэнцкіх атрадах?

«Калі сапраўды, кожнаму. Хаця б адзін працоўны семестр, каб зразумець, ці падыдзе табе такая дзейнасць. Ёсць выпадкі, калі чалавек толькі на старэйшых курсах зразумеў, што дарма не ўступіў у атрады раней. Да таго ж, ніколі не здагадаешся, каму гэта падыдзе. Гэта трэба адчуць».

Якія парады вы б далі студэнтам Полацкага ўніверсітэта?

«Найперш – вучыцца. Мы прыходзім сюды па веды, і гэта першасна. Не варта пра гэта забываць. Па-другое, вучоба ва ўніверсітэце – гэта складаны працэс, а студэнцтва – лепшая пара ў жыцці. Нельга дапусціць, каб яна ператварылася ў руціну. Ва ўніверсітэце гэта добра разумеюць, і сёння ёсць усе ўмовы, каб арганізаваць свой вольны час, удзельнічаць у шматлікіх мерапрыемствах, паспрабаваць сябе ў працы службаў і студэнцкіх атрадах.

Выяўляйце сябе ў вучобе, навуцы, спорце і творчасці. Так ваша Студэнцтва зайграе новымі фарбамі. Усё ў вашых руках!»

Віншуем Вадзіма Ложачніка з уражлівым дасягненнем і жадаем яму далейшых поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie