27 чэрвеня ў Полацк прыбылі ўдзельнікі ўнікальнага міжнароднага праекту «Цягнік памяці». Ён пазнаёміць старшакласнікаў Беларусі, Расіі, краін былога СССР з багатым мінулым народаў і гераічнай гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.

Прыбыццё «Цягніка памяці»

Прыбыццё «Цягніка памяці»

Праект дапаможа моладзі розных краін наладзіць культурныя кантакты і садзейнічаць пошуку ідэй адзінства ў імя агульнай будучыні. У пуцявым лісце машыністаў – гарады-героі, мемарыялы, культурна-гістарычныя славутасці.

У праекце прымаюць удзел 200 школьнікаў ад 15 да 17 год. Гэта пераможцы алімпіяд і конкурсаў па тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны. Ад Расіі на 40 месцаў пададзена 9452 заяўкі.

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай заўсёды аказвае падтрымку ў рэалізацыі праекту. У якасці валанцёраў у праекце ўдзельнічаюць выкладчыкі кафедры гісторыі і сацыягуманітарных навук гуманітарнага факультэта Павел Іванавіч Мішын і Дар'я Cяргееўна Камінская.

Удзельнікі праекта (фото 1) Дар'я Cяргееўна Камінская (фото 2)

Павел Іванавіч Мішын, спецыяліст навуковай бібліятэкі Полацкага ўніверсітэта, старшы выкладчык кафедры гісторыі і сацыягуманітарных навук: «Я неаднаразова прымаў удзел у рэалізацыі праекта «Цягнік памяці». Мне заўсёды прыемна знаёміць моладзь з усіх куткоў зямлі з неверагоднай і займальнай гісторыяй Полацка, якая не толькі робіць беларусаў носьбітам унікальнай культуры і традыцый, але яднае цэлыя народы».

Полацк прымае гасцей ужо трэці раз і заўсёды становіцца месцам, дзе вялікае мінулае і вытокі культуры Беларусі адкрываюцца перад кожным, хто жадае дакрануцца да іх. Традыцыйна, на пероне ўдзельнікаў сустракаюць моладзь і маляўнічы паказ, які настройвае на далейшае даследаванне старажытнага горада Беларусі.

У праграму ўдзельнікаў праекту ўваходзіць наведванне памятных мясцін і аб'ектаў гісторыка-культурнай каштоўнасці. Сярод іх – Полацкі калегіум – месца, дзе спалучаюцца традыцыі і інавацыі, а мудрасць пакаленняў перадаецца праз веды. Супрацоўнікі турыстычнага цэнтра Полацкага ўніверсітэта правялі займальную экскурсію, якая знаёміць з унікальнымі аб'ектамі калегіума, выдатнымі выпускнікамі часоў Расійскай імперыі і слаўнымі адукацыйнымі традыцыямі, якія захаваліся ў гэтых сценах да нашых дзён.

Экскурсія па Полацкім калегіуме

Насычаная праграма заўсёды пакідае прыемныя ўражанні ў гасцей горада, а наведванне Полацкага калегіума прымушае задумацца пра сілу і значэнне традыцый у фарміраванні нашага грамадства.