Агульная інфармацыя

Рада маладых навукоўцаў

profkom studentov
Рада маладых навукоўцаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай — добраахвотнае аб'яднанне маладых навукоўцаў, якое прадстаўляе сабой пастаянна дзеючы калегіяльны дарадчы орган маладых навукоўцаў універсітэта.
Мэтай дзейнасці Рады з'яўляецца павышэнне ўдзелу маладых навукоўцаў універсітэта ў развіцці яго навуковага патэнцыялу, пераадоленні негатыўных тэндэнцый ва ўзроставай структуры навуковых кадраў, фарміраванні навуковай палітыкі і інтэграцыі навукі і адукацыі, навуковых зносін маладых навукоўцаў, садзейнічанне прафесійнаму станаўленню даследчыкаў.
Задачамі Рады з'яўляюцца:
  • садзейнічанне прафесійнаму росту маладых навукоўцаў, развіццё маладзёжных навуковых ініцыятыў, распаўсюджванне і ўкараненне вынікаў даследаванняў;
  • каардынацыя дзейнасці маладых навукоўцаў розных падраздзяленняў універсітэта;
  • актывізацыя інфармацыйнага абмену і супрацоўніцтва маладых навукоўцаў універсітэта з маладымі навукоўцамі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых краін;
  • падтрымка і прасоўванне перспектыўных праектаў маладых навукоўцаў;
  • прадстаўленне і абарона інтарэсаў маладых навукоўцаў універсітэта;
  • аптымізацыя інфармацыйнага забеспячэння маладых навукоўцаў аб фондах, грантах, у тым ліку грантах рэктара, конкурсах, канферэнцыях і іншых навуковых мерапрыемствах па падтрымцы навуковай моладзі;
  • арганізацыя правядзення навуковых канферэнцый, навуковых форумаў, круглых сталоў з удзелам маладых вучоных і высокакваліфікаваных спецыялістаў;
  • абагульненне і распаўсюджванне станоўчага вопыту навуковай работы розных факультэтаў і падраздзяленняў універсітэта, пошук новых форм работы маладых вучоных і распрацоўка рэкамендацый па іх укараненню ў практыку.
Равда ажыццяўляе работу па каардынацыі дзейнасці маладых навукоўцаў у наступных напрамках:
  • Навуковая дзейнасць:
  • аказвае дапамогу аспірантам, магістрантам, дактарантам, суіскальнікам і маладым спецыялістам у арганізацыі і правядзенні навуковых даследаванняў;
  • прымае ўдзел у арганізацыі навуковых канферэнцый маладых навукоўцаў;
  • устанаўлівае і падтрымлівае навуковыя сувязі з установамі вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, вядучымі навуковымі арганізацыямі ўнутры краіны і за мяжой.
  • Інфармацыйная і выдавецкая дзейнасць:
  • садзейнічае выданню прац маладых навукоўцаў у матэрыялах канферэнцый, навуковых форумаў, семінараў і школ маладых вучоных;
  • ажыццяўляе папулярызацыю даследчай дзейнасці маладых навукоўцаў у сродках масавай інфармацыі.
  • Арганізацыйная дзейнасць:
  • прадстаўляе навуковыя, працоўныя і сацыяльныя інтарэсы маладых навукоўцаў у Раде універсітэта і прафсаюзным камітэце супрацоўнікаў, а таксама ў розных грамадскіх і навуковых арганізацыях;
  • супрацоўнічае з падраздзяленнямі і службовымі асобамі ўніверсітэта, якія займаюцца арганізацыяй навуковай працы і міжнароднага навуковага супрацоўніцтва;
  • арганізуе адпачынак, праводзіць культурныя мерапрыемствы сярод навуковай моладзі ўніверсітэта.
  • Інавацыйная дзейнасць:
  • падтрымка інавацыйных і іншых праектаў, якія ініцыююцца маладымі навукоўцамі універсітэта.
Парцянка Сяргей Анатольевіч
Старшыня Рады маладых навукоўцаў
Тэлефон: +375 214 59 95 46
Адрас: вул. Блахіна, 29, каб. 416
211440, г. Наваполацк
Віцебская вобл., Беларусь