Агульная інфармацыя
Першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў
Першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай уваходзіць у склад галіновага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Галіновы прафсаюз з'яўляецца састаўной часткай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійных саюзах», іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, нормамі міжнароднага права. Гэта дае магчымасць адстойвання і абароны вашых прафесійных, сацыяльна-эканамічных, законных правоў і інтарэсаў прафкамам студэнтаў універсітэта ў адносінах з адміністрацыяй.
У нашай арганізацыі больш за 2 900 чалавек.
- стварэнне і развіццё ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай на аснове прафсаюзнай арганізацыі надзейнай сістэмы сацыяльнай і прававой абароны студэнтаў
- фарміраванне і развіццё ва УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай» насычанага пазавучэбнага жыцця, якое спрыяе гарманічнаму развіццю студэнтаў
Валерый Аляксандравіч
Адрас: вул. Блахіна, 30, каб. 222
211440, г. Наваполацк
Віцебская вобл., Беларусь
Напрамкі працы
Напрамкі працы:
- прававое забеспячэнне вучэбна-вытворчых адносін
- прававыя аспекты налічэння стыпендыі, адлічэнні і аднаўлення
- прававыя аспекты здачы курсавых работ, залікаў і экзаменаў
- ахова працы і здароўя
- аказанне садзейнічання занятасці студэнтаў
- кантроль за працай пунктаў грамадскага харчавання
- удзел у рабоце камісій па засяленню, пераводу з платнай на бюджэтную форму навучання і прадастаўленню скідак са сфарміраванага кошту навучання
- удзел у рабоце камісій па размеркаванні выпускнікоў
- грамадскі кантроль за прадастаўленнем ільгот, гарантый, кампенсацый у адпаведнасці з Законам РБ
- арганізацыя адпачынку і санаторна-курортнага лячэння
Прафактыў
Вольга Сяргееўна
гуманітарнага факультэта
Ксенія Аляксандраўна
інжынерна-будаўнічага факультэта
Елізавета Дзмітрыеўна
механіка-тэхналагічнага факультэта
Аляксандр Уладзіміравіч
факультэта інфармацыйных тэхналогій
Мікіта Дзмітрыевіч
факультэта камп'ютарных навук
і электронікі
Елізавета Вячаславаўна
фінансава-эканамічнага факультэта
Анастасія Віктараўна
юрыдычнага факультэта
Дакументы
Дакументы:
- Статут-2023
- Праграма дзейнасці Беларускага прафесійнага звязу працаўнікоў адукацыі і навукі на 2020-2025 гады
- Палажэнне пра першасную прафзвязную арганізацыю Беларускага прафесійнага звязу працаўнікоў адукацыі і навукі 2024
- Пагадненне паміж Полацкім дзяржаўным універсітэтам імя Еўфрасінні Полацкай і прафзвязным камітэтам ППА студэнтаў на 2025-2028 гг.