Пра валанцёрскі цэнтр
Валанцёрскі цэнтр
- падтрымка добраахвотніцкіх ініцыятываў
- садзейнічанне ўсебаковаму развіццю валанцёраў, фармiраванню ў iх актыўнай жыццёвай пазіцыі
- пашырэнне сферы пазанавучальнай дзейнасці і другаснай занятасці валанцёраў
- уцягванне валанцёраў у праекты, звязаныя з аказаннем канкрэтнай дапамогі сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва, аховай навакольнага асяроддзя і інш.
- назапашванне і распаўсюджванне досведу і ідэяў развіцця валанцёрскага руху
Маргарыта Уладзіміраўна
Адрас: вул. Блахіна, 30, каб. 222
211440, г. Наваполацк
Віцебская вобл., Беларусь
Анастасія Уладзіміраўна
Адрас: вул. Блахіна, 29, каб. 31
211440, г. Наваполацк
Віцебская вобл., Беларусь
Рада валанцёрскага цэнтра
Елізавета Аляксееўна,
студэнтка ФЭФ, гр. 22-СК
211440, г. Наваполацк
Віцебская вобл., Беларусь
Вікторыя Віктараўна,
студэнтка ФЭФ, гр. 22-СК
211440, г. Наваполацк
Віцебская вобл., Беларусь
Дар'я Вадзімаўна,
студэнтка ФЭФ, гр. 22-ЭМ
211440, г. Наваполацк
Віцебская вобл., Беларусь
Валанцёрскія аб’яднанні
«Мой беларускі гід»
Валанцёрскі рух «Мой беларускі гід» на гуманітарным факультэце.
«Белая Лилия»
Валанцёрскі экалагічны атрад «Белая Лилия» пры ПА ГА «БРСМ».
Колькасць удзельнікаў: 23 чал.
Валанцёры праводзяць акцыі па ўборцы лесапаркавай зоны, пасадцы дрэваў.
«Парни из Стали»
Валанцёрскі экалагічны атрад «Парни из Стали» пры ПА ГА «БРСМ».
Колькасць удзельнікаў: 21 чал.
Валанцёры праводзяць акцыі па ўборцы гарадской тэрыторыі ў раёне ракі Заходняя Дзвіна, замацаванай за ўніверсітэтам.
«Добряне»
Валанцёрскі атрад «Добряне» пры ПА ГА «БРСМ».
Колькасць удзельнікаў: 15 чал.
Валанцёры арганізуюць спартовыя і забаўляльных імпрэзы для выхаванцаў дзіцячых установаў г. Наваполацка і Полацкага раёна.
«Равенство»
Валанцёрскае аб’яднанне дапамогі дзецям-інвалідам «Равенство» пры прафкаме студэнтаў.
Колькасць удзельнікаў: 17 чал.
Валанцёры бавяць час з дзецьмі-інвалідамі ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Наваполацка, удзельнічаюць у дыскатэках, прыбіраюць тэрыторыю і г.д.
«Помощь»
Валанцёрскае аб’яднанне дапамогі першаснай арганізацыі Чырвонага Крыжа універсітэта «Помощь» пры прафкаме студэнтаў.
Колькасць удзельнікаў: 19 чал.
Валанцёры праводзяць акцыі да Дня барацьбы са СНІДам, Дня адмовы ад курэння, дапамагаюць разгружаць гуманітарную дапамогу, аказваюць садзейнічанне санстанцыі г. Наваполацка ў правядзенні акцый, праводзяць месячнікі Чырвонага Крыжа, арганізуюць збор рэчаў і г.д.
«Teach all»
Валанцёрскае аб’яднанне дапамогі састарэлым людзям «Teach all» пры прафкаме студэнтаў.
Колькасць удзельнікаў: 12 чал.
Валанцёры праводзяць курсы англійскай, нямецкай, французскай моваў, створаны гістарычны гурток, камп’ютарныя курсы і г.д. Навучанне праводзіцца на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Наваполацка.
«БОБС»
Валанцёрскае аб’яднанне дапамогі жывёлам «БОБС» пры прафкаме студэнтаў.
Колькасць удзельнікаў: 25 чал.
Валанцёры бавяць час з жывёламі, дапамагаюць прыбіраць тэрыторыю, рыхтуюць ежу, дапамагаюць карміць, арганізуюць збор сродкаў для набыцця ежы і лекаў жывёлам г.д. Супрацоўніцтва наладжанае з БГА «Шанс» г. Наваполацка.
«Fashion to health»
Валанцёрскае аб’яднанне «Fashion to health».
Колькасць удзельнікаў: 15 чал.
Валанцёры праводзяць акцыі па фарміраванні здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак.
