Агульная інфармацыя

Студэнцкая служба прававой дапамогі

Студэнцкая служба прававой дапамогіСтудэнцкая служба прававой дапамогі створана ў 2002 годзе ў рамках праекта праграмы Tempus-Tacis «Стварэнне сістэмы службаў студэнцкай падтрымкі ў ПДУ» дзеля пераадолення ў навучальным працэсе разрыву паміж практычнай і тэарэтычнай юрыдычнай адукацыяй праз развіццё ў студэнтаў навыкаў аказання юрыдычных паслуг і выхавання прафесійна значных рыс характару.
У наш час Студэнцкая служба прававой дапамогі з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з непасрэдным падначаленнем рэктару ўніверсітэта.
Да працы ў Службе на добраахвотнай і бязвыплатнай аснове прыцягваюцца студэнты юрыдычнага факультэта другога – чацвёртага курсаў. Служба не з'яўляецца юрыдычнай асобай і не пераследуе мэты здабывання прыбытку ад ажыццяўлення сваёй дзейнасці.
Студэнцкая служба прававой дапамогі ўжыццяўляе дзейнасць па наступных асноўных кірунках:
  • інфармацыйна-прававая дапамога насельніцтву, у т. л. студэнтам і супрацоўнікам універсітэта (дармавая юрыдычная кансультацыя і складанне праектаў юрыдычных дакументаў);
  • правядзенне лекцый і семінараў па актуальнай праўнай тэматыцы для студэнтаў неюрыдычных спецыяльнасцяў, школьнікаў (навучальна-адукацыйная секцыя «Street law: права на кожны дзень»);
  • арганізацыя праваўжывальных трэнінгаў для студэнтаў юрыдычнага факультэта;
  • правядзенне семінараў, «круглых сталоў», навуковых канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, скіраваных на развіццё юрыдычнай клінічнай адукацыі і навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў.
Бясплатная юрыдычная дапамога аказваецца насельніцтву па ўсіх асноўных пытаннях рэалізацыі праў грамадзянаў у рамках галін грамадзянскага, сямейнага, жыллёвага, працоўнага і адміністрацыйнага права.
Студэнцкая служба прававой дапамогі не разглядае пытанні крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права і не кансультуе суб'ектаў прадпрыемніцкай дзейнасці.
Любая юрыдычная дапамога, прапанаваная супрацоўнікамі Службы, носіць рэкамендацыйны характар.
Дзейнасць службы прыпыняецца на перыяд экзаменацыйных сесій і канікул.
Студэнцкая служба прававой дапамогі адкрыта да супрацы.
Олесько Сяргей Сяргеевіч
Олесько
Сяргей Сяргеевіч
Старшыня Кансультацыйнай рады службы
Адрас: пас. Міжрэчча, вул. Мірная, 4а-1, каб. А2-03
Тэлефон: +375 33 337 99 12