80 гадоў з дня Вялікай Перамогі

80 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне: памяць, гонар, Слава

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў – вайна Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік супраць нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў (Італіі, Румыніі, Венгрыі, Фінляндыі, Швецыі, Харватыі, Іспаніі, Славакіі, Францыі, Японіі) – завяршылася перамогай Чырвонай Арміі і безумоўнай капітуляцыяй узброеных сіл Германіі.

Мэтай фашысцкіх захопнікаў было знішчэнне савецкай дзяржавы і завалоданне рэсурсамі краіны. На аснове нацысцкай расавай ідэалогіі праводзілася татальнае вынішчэньне, заняволенне, «анямечанне» мірнага насельніцтва.

Супраць ворага людзі ваявалі ўсюды: на фронце, у падполлі і партызанскіх атрадах, у тыле ля станкоў і за плугам. Вялікая перамога дасталася цаной найвялікшых ахвяр і каласальных намаганняў, стала пераканаўчым пацвярджэннем справядлівасці мэтаў, духоўнай згуртаванасці і яднання народа.

Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны – гэта гісторыя вялікай мужнасці, гераічнай самаахвярнасці, трыумфу волі ў імя будучыні ўсяго чалавецтва.

Памяць пра тых, хто аддаў свае жыцці, абараняючы Радзіму, жыве ў нашых сэрцах.

Мы ганарымся подзвігам нашых продкаў, цэнім мір і свабоду.

Памятаючы пра мінулае, разам будуем будучыню!

Лагатып 80-годдзя Перамогі

Лагатып 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
Крыніца belta.by

Мерапрыемствы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, прысвечаныя 80-годдзю з дня Вялікай Перамогі