Практычная псіхалогія

Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: педагог-псіхолаг
Формы навучання: дзённая – 4 гады
Псіхалагічнае здароўе ўплывае на якасць жыцця не менш, чым здароўе фізічнае. З кожным годам усё больш людзей усведамляюць гэтую праўду, як і тое, што ў некаторых сітуацыях патрэбна дапамога спецыялістаў – псіхолагаў. Яны праводзяць псіхалагічныя кансультацыі, дыягностыку, карэкцыю і прафілактыку. Тым самым, дапамагаюць выявіць унутраныя праблемы чалавека, ліквідаваць іх і зрабіць так, каб яны не вярнуліся.
Студэнты спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» атрымваюць шырокія веды ў вобласці псіхалогіі і педагогікі, сучасных тэхналогій навучання і выхавання. Заняткі праходзяць у розных фарматах, што развівае не толькі прафесійныя навыкі, але і такія патрэбныя для псіхолага якасці, як уважлівасць, талерантнасць і эмпатыю. Важная частка навучальнага працэсу – практыка, якая праходзіць на ўсіх курсах. Падчас яе студэнты вучацца праводзіць псіхалагічныя трэнінгі, кансультацыі, дыягнастычную і карэкцыйную працу. Выпускнікі спецыяльнасці запатрабаваны ў розных сферах дзейнасці і проста незаменныя ў сістэме адукацыі.
Вы навучыцеся
Практычная псіхалогія
  • самастойна выкарыстоўваць атрыманыя веды па псіхалогіі, а таксама практычныя веды пра развіццё дзяцей і падлеткаў
  • спраўляцца са складанымі з'явамі, праблемамі і сітуацыямі
  • эфектыўна выконваць свае прафесійныя задачы, прытрымліваючыся прынцыпаў прафесійнай этыкі
  • выяўляць эмацыйныя і паводніцкія разлады
  • праводзіць псіхалагічныя даследаванні
  • навучаць дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі
Дзе можна працаваць ?
  • сфера адукацыі (педагог-псіхолаг у адукацыйных установах усіх тыпаў)
  • ахова здароўя (псіхолаг ва ўстановах медыка-псіхалагічнага профілю)
  • сацыяльная сфера (служба псіхалагічнай падтрымкі насельніцтва, псіхолаг у сацыяльных установах)
  • бізнес (HR-менеджар на прадпрыемствах, арганізацыях, фірмах, коўчар для правядзення псіхалагічных трэнінгаў для кіраўнікоў і персаналу кампаніі

Практычная псіхалогія
Асноўныя дысцыпліны
  • Агульная псіхалогія
  • Псіхадыягностыка
  • Псіхалагічны трэнінг
  • Сацыяльная псіхалогія
  • Педагагічная псіхалогія
  • Гісторыя псіхалогіі
  • Крызісная псіхалогія
  • Эксперыментальная псіхалогія і сістэмны аналіз дадзеных
  • Метадалогія, тэорыя і метады псіхалагічных даследаванняў
  • Псіхафізіялогія і нейрапсіхалогія
  • Медыцынская і адмысловая псіхалогія
  • Псіхалагічнае кансультаванне

 

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie