Агульная інфармацыя
Аддзел культурна-дасугавай дзейнасці
- арганізацыя культурна-дасугавай дзейнасці навучэнцаў, выкладчыкаў, іншых работнікаў універсітэта
- аказанне практычнай дапамогі сацыяльна-значным ініцыятывам, аматарскім аб'яднанням, клубам па інтарэсах і грамадскім арганізацыям універсітэта
- арганізацыя культурна-асветніцкай работы, забеспячэнне ўмоў для рэалізацыі здольнасцей навучэнцаў, іх эстэтычнага, інтэлектуальнага, маральнага развіцця, фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму
- развіццё форм і метадаў культурна-дасугавай дзейнасці, работы гурткоў, клубаў, студый, аматарскіх аб'яднанняў
- стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы, арганізацыі змястоўнага вольнага часу навучэнцаў, выкладчыкаў, іншых работнікаў універсітэта, а таксама іншых асоб, фарміраванне ў іх цікавасці і павагі да гісторыі і культуры горада Полацка
- вывучэнне перадавых методык і прыёмаў арганізацыі культурна-дасугавай, турыстычнай і экскурсійнай дзейнасці
- аказанне метадычнай дапамогі па арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў намеснікам дэканаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, куратарам студэнцкіх груп, якія функцыянуюць у карпусах універсітэта, размешчаных у г. Полацку
- правядзенне работы па ўключэнні навучэнцаў у актыўную творчую дзейнасць, забеспячэнне функцыянавання гурткоў, клубаў, студый, аматарскіх аб'яднанняў
- рэалізацыя адукацыйных праграм дадатковай адукацыі навучэнцаў па розных напрамках
- арганізацыя і правядзенне на полацкай пляцоўцы ўніверсітэта фестываляў, конкурсаў, турніраў інтэлектуальных гульняў, канцэртаў самадзейных і прафесійных артыстаў, спектакляў, святочных праграм і іншых мерапрыемстваў, забеспячэнне іх змястоўнай, ідэалагічнай накіраванасці
- аказанне паслуг: экскурсійнага абслугоўвання на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці: комплексу былога езуіцкага калегіума ў горадзе Полацку (УЛК № 5 універсітэта), турыстычнай дзейнасці, арганізацыі і абслугоўвання культурна-дасугавых мерапрыемстваў, рознічнага гандлю сувенірнай прадукцыяй. Забеспячэнне працы турыстычнага цэнтра ўніверсітэта.
Алеся Аляксандраўна
Адрас: вул. Стралецкая, 4, каб. 119 Д
211400, г. Полацк,
Віцебская вобл., Беларусь
E-mail:
Сайт: tourcentr.psu.by
VK: vk.com/tourcentrpsu
Інстаграм: instagram.com/tourcentr_psu

Экскурсіі па комплексе былога езуіцкага калегіума
Турыстычны цэнтр
Турыстычны цэнтр
Адной з найважнейшых задач турыстычнага цэнтра з'яўляецца павышэнне прэстыжу Полацкага ўніверсітэта праз знаёмства з яго гісторыяй і традыцыямі. Рэалізацыя гэтай ідэі адбываецца сумеснымі намаганнямі адміністрацыі і аддзелаў універсітэта, дзякуючы якім сёння можна ўбачыць такія ўнікальныя праекты, як скульптуры сярэднявечных студэнта і прафесара, Рэктарскі ўваход, музычны гадзіннік з акадэмічным шэсцем, а таксама ўнікальную экспазіцыю «Рэканструкцыя праекта Габрыэля Грубера «Механічная галава».
Для прасоўвання калегіума як значнага турыстычнага аб'екта супрацоўнікі турыстычнага цэнтра штогод прымаюць удзел у мерапрыемствах у сферы турызму: сустрэчах, семінарах, рэспубліканскіх і міжнародных спецыялізаваных выставах, што дае магчымасць набыць каштоўныя сувязі ў турыстычнай галіне, уключыць помнік архітэктуры ў пастаянныя экскурсійныя праграмы.
Вынікам планамернай работы па павышэнні якасці абслугоўвання і рэалізацыі многіх ініцыятыў сталі высокія паказчыкі ў рабоце. На сённяшні дзень турцэнтр універсітэта ажыццяўляе супрацоўніцтва з больш як 100 турыстычнымі кампаніямі Беларусі і Расіі.

«Беларускі Хогвартс»
Cёння Полацкі калегіум з'яўляецца адным з найважнейшых турыстычных аб'ектаў рэгіёна. У многім такі высокі статус ён мае дзякуючы шматгадовай рабоце турыстычнага цэнтра Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай. З 2013 года турыстычны цэнтр ажыццяўляе экскурсійнае абслугоўванне і ўдасканальваецца ў галіне турызму, садзейнічае пашырэнню гістарычнага і культурнага кантэксту ў сферы вышэйшай адукацыі рэгіёну. У 2024 годзе колькасць экскурсантаў пераадолела адзнаку ў 20 000 і склала 26886 чалавек, 9637 з якіх замежныя грамадзяне.
Гістарычныя будынкі ўніверсітэта з'яўляюцца прывабнымі не толькі для турыстаў, але і для сродкаў масавай інфармацыі. Цікавасць да работы ўніверсітэта і турыстычнага цэнтра з багатым мінулым рэгіёну нярэдка знаходзіцца ў цэнтры ўвагі многіх выданняў і тэлеканалаў міжнароднага, рэспубліканскага і рэгіянальнага значэнняў. Полацкі калегіум стаў «героем» шматлікіх перадач, сюжэтаў і трэвел-шоу. Дзякуючы асаблівай атмасферы і шматлікім славутасцям комплекс былога езуіцкага калегіума атрымаў негалосны статус універсітэта-музея.
Экскурсіі ў Полацкім калегіуме
Міні-экскурсія
«Гутарка з размаўлялай механічнай галавой і ўніверсітэцкі дворык» (30 хв.)
*Кошт:
Школьнікі, студэнты – 5.00 бел.руб.
Дарослыя – 7.00 бел.
(*цэны актуальныя з 1 снежня 2025 г.)
Аглядная экскурсія
«Полацкі калегіум: ад гісторыі да сучаснасці» (60 хв.)
*Кошт:
Школьнікі, студэнты – 7.00 бел.руб.
Дарослыя – 10.00 бел.
(*цэны актуальныя з 1 снежня 2025 г.)