Полацкі ўніверсітэт – для моцных асоб моцнай краіны!

Універсітэт дзяржаўны

Университет-государственный

Дзяржаўны ўніверсітэт у Рэспубліцы Беларусь – гэта больш, чым установа вышэйшай адукацыі. Гэта сімвал стабільнасці, надзейнасці і высокай якасці адукацыі.

У Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай шматвяковыя адукацыйныя традыцыі спалучаюцца з інавацыямі. Мы ганарымся тым, што з'яўляемся вядучай дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай Рэспублікі Беларусь, якая забяспечвае якасную адукацыю і ўнікальныя магчымасці для прафесійнага і асобаснага росту.

Універсітэт адзіны

Университет-единный1

Мы аб'ядноўваем веды, ідэі і людзей. Веды становяцца сілай, ідэі набываюць жыццё, а людзі знаходзяць аднадумцаў. Разам мы дасягаем большага. Полацкі ўніверсітэт – сапраўдны цэнтр адзінства і згуртаванасці студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў, дзе ствараецца будучыня, заснаваная на ведах і ўзаемадапамозе.

Тут вучацца студэнты з розных куткоў краіны і свету. Мы цэнім унікальны досвед і самабытную культуру кожнага, вучымся адзін у аднаго. Асабісты поспех звязаны з поспехам іншых. Адзінства не азначае аднолькавасць: мы – розныя, але разам ствараем нешта дзіўнае. Універсітэт – не проста месца вучобы, а кропка прыцягнення аднадумцаў для развіцця, творчасці, поспеху.

Універсітэт двух гарадоў

Университет-двух-городов1 Университет-двух-городов2

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай – унікальная адукацыйная платформа, якая аб'ядноўвае два гарады – Полацк і Наваполацк.

Полацк – найстарэйшы горад Беларусі з найбагацейшай гістарычнай спадчынай і насычаным культурным жыццём. У Полацку знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы. Менавіта тут адбывалася зараджэнне адукацыйных традыцый беларускай зямлі.

Наваполацк – адзін з самых маладых гарадоў Беларусі і найбуйнейшы індустрыяльны, навукова-адукацыйны і культурны цэнтр рэспублікі.

Мы шануем шматвяковыя традыцыі і развіваем сучаснае інавацыйнае адукацыйнае асяроддзе.

Университет известный

университет-известный

Полацкі ўніверсітэт – брэнд, вядомы далёка за межамі Рэспублікі Беларусь. Вядомасць – вялікая адказнасць перад грамадствам Быць вядомым, значыць служыць прыкладам для многіх, натхняць навакольных сваёй працай і зацятасцю.

Мы шануем нашу рэпутацыю на аснове высокіх акадэмічных стандартаў. Універсітэт славіцца сваімі навуковымі дасягненнямі, якасцю адукацыі і перадавымі тэхналогіямі навучання.

Універсітэт міжнародны

университет-международный

Мы імкнемся да развіцця міжнароднага супрацоўніцтва і абмену вопытам, удзельнічаем у міжнародных праектах, стажыроўках і праграмах акадэмічнай мабільнасці. Веды не маюць межаў, а магчымасці адкрываюцца кожны дзень!

Мы ганарымся шматнацыянальным універсітэцкім асяроддзем, унікальнай атмасферай для навучання і самарэалізацыі. Полацкі ўніверсітэт дае не толькі якасную адукацыю, але і магчымасць устанавіць карысныя кантакты на ўсё жыццё з людзьмі з розных краін. Студэнты прыязджаюць да нас, каб абменьвацца ідэямі і навацыямі, досведам і культурнымі традыцыямі.

Універсітэт магчымасцяў

университет-возможностей

Полацкі ўніверсітэт – свет, дзе кожны можа раскрыць свой патэнцыял і знайсці шлях да поспеху. Нашы студэнты знаходзяцца ў авангардзе навукі і тэхналогій, працуюць над праектамі, якія робяць свет лепшым.

Універсітэт – гэта цэнтр культурнага і спартыўнага жыцця, які мае шырокі спектр магчымасцяў для актыўнага адпачынку, вольнага часу і самаразвіцця.

Стаць упэўненымі ў сабе, навучыцца прымаць рашэнні, атрымаць прафесійныя навыкі, падрыхтавацца да паспяховай кар'еры, працаваць у камандзе і дасягаць пастаўленых мэт – усё гэта можна зрабіць у Полацкім універсітэце.

Універсітэт інавацыйны

университет-инновационный

Быць інавацыйным – значыць пастаянна развівацца і адаптавацца да новых умоў. Мы камбінуем навучальныя дысцыпліны, а значыць не праводзім жорсткіх межаў паміж факультэтамі. Актыўна супрацоўнічаючы з буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі і арганізацыямі, вядучымі айчыннымі і замежнымі навукова-інавацыйнымі цэнтрамі, даем магчымасць удзелу ў рэальных праектах.

Трыццаць высокатэхналагічных інавацыйных лабараторый – для эксперыментаў і ўвасаблення ў жыццё смелых студэнцкіх ідэй. Мы генеруем, вынаходзім і рухаемся наперад. Будучыня ўжо надышла, а час выбраў нас.

Універсітэт культурны

университет-культурный

Культура – аснова універсітэта. Сапраўдная адукацыя немагчымая без глыбокага разумення культурнага кантэксту. Мы надаем асаблівую ўвагу развіццю культурнага асяроддзя, у якім кожны зможа не толькі вучыцца, але і развіваць свае творчыя здольнасці.

Ва ўніверсітэце рэгулярна праходзяць выставы, канцэрты, тэатральныя пастаноўкі і іншыя мерапрыемствы, якія дазваляюць акунуцца ў свет мастацтва.

Для творчых асоб працуюць больш за дваццаць клубных фарміраванняў па розных напрамках. Вакал ці харавыя спевы, сучасная харэаграфія ці народныя танцы, мастацкае паэтычнае чытанне ці канферанс – выбірай!

Універсітэт музей

университет-музей

Універсітэт – скарбніца гісторыі. Шматвяковыя сцены захоўваюць памяць пра важныя падзеі і людзей, чые імёны натхняюць на новыя дасягненні. Тут мінулае сустракаецца з сучаснасцю, ствараючы адмысловую атмасферу.

Навучаньне ў такім месцы – незабыўны досьвед, які немагчыма атрымаць ні ў адной іншай навучальнай установе. Заняткі праходзяць у аўдыторыях, дзе некалі навучаліся вядомыя вучоныя, выдатныя дзяржаўныя дзеячы, праслаўленыя прадстаўнікі культуры і мастацтва.

Прагулка па тэрыторыі ўніверсітэта – падарожжа ў часе, дакрананне да гісторыі. Гістарычныя карпусы, унікальныя экспанаты і багатая культурная спадчына робяць універсітэт месцам прыцягнення сотняў тысяч наведвальнікаў.

Універсітэт працоўны

университет-трудовой

Ва ўніверсітэце праца – гэта філасофія, якая пранізвае кожны аспект нашага жыцця. Полацкі ўніверсітэт вядомы як кузня кадраў для перадавых высокатэхналагічных галін эканомікі Рэспублікі Беларусь і іншых краін свету. У нас кожны атрымлівае магчымасць раскрыць свой патэнцыял і ўнесці ўклад у развіццё краіны.

Студэнты актыўна ўдзельнічаюць у жыцці грамадства, дэманструючы высокую ступень адказнасці і прыхільнасці да справы. Прыкладам такой актыўнасці з'яўляецца праца нашых студэнтаў у будаўнічых атрадах. Кожны год сотні маладых людзей адпраўляюцца на будоўлі, каб сваімі рукамі ствараць будучыню.

На працягу многіх гадоў атрады Полацкага ўніверсітэта прымаюць удзел у рэалізацыі найбуйнейшых праектаў, становячыся часткай гісторыі стварэння знакавых аб'ектаў у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.

Універсітэт спартыўны

университет-спортивный

Полацкі ўніверсітэт – гэта месца, дзе таленавітыя спартсмены знаходзяць падтрымку і натхненне для дасягнення высокіх вынікаў. Студэнты дасягаюць высокіх вынікаў не толькі ў адукацыі і навуцы, але і ў спорце, паспяхова прадстаўляючы ўніверсітэт на самых прэстыжных міжнародных спаборніцтвах.

Нашы спартсмены рэгулярна заваёўваюць медалі на міжнародных спаборніцтвах, пацвярджаючы высокі ўзровень падрыхтоўкі і імкненне да перамогі. Мы ствараем умовы, якія дазваляюць кожнаму рэалізаваць свой патэнцыял і дабіцца максімальных вынікаў. Спорт у нашым універсітэце – не проста захапленне, а стыль жыцця. Сучасная спартыўная інфраструктура ўніверсітэта адпавядае сусветным стандартам.

Будучыя чэмпіёны фарміруюцца тут!