Прывітальнае слова

Прывітальнае слова рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай, з'яўляючыся адукацыйным, навукова-інавацыйным і культурным цэнтрам рэгіёну, беражліва захоўвае традыцыі асветы, вытокі якіх сыходзяць у найбагацейшую гісторыю Полацкай зямлі, і ў той жа час прытрымліваецца перадавых тэндэнцый у сферы адукацыі.
І сёння несумненным прыярытэтам для нас з'яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў рэальнага сектара эканомікі, канкурэнтаздольных не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за мяжой, правядзенне даследаванняў, якія адпавядаюць сучасным тэндэнцыям развіцця навукі, стварэнне шырокага спектра магчымасцей для прафесійнага станаўлення.
Наш універсітэт выбудоўвае сваю прадуктыўную стратэгію ўзаемадзеяння з моладдзю, з рэгіёнам, з партнёрамі ў краіне і за мяжой на аснове актыўнага і адкрытага дыялогу, супрацоўніцтва і сатворчасці. Заклад поспеху ўніверсітэта, безумоўна, заключаецца і ў цеснай інтэграцыі з прадпрыемствамі і арганізацыямі рэгіёну і краіны, а таксама эфектыўным адказе на іх запыты.
Рэаліі сучаснага свету патрабуюць ад універсітэта фарміравання не толькі прафесійных кампетэнцый спецыялістаў, але і такіх асобасных якасцей, як грамадзянская сталасць, патрыятызм і пачуццё адказнасці. Таму мы ўпэўнена рэалізуем у сваёй дзейнасці прынцыпы пераемнасці і захавання культурнай спадчыны беларускага грамадства, этычнасці і прыхільнасці да ўстойлівага развіцця.
Мы ўлічваем патрэбы кожнага студэнта, спрыяючы пры гэтым вырашэнню праблем усяго грамадства, – дапамагаем раскрыць патэнцыял і пабудаваць індывідуальную траекторыю развіцця, імкнемся стаць стартавай пляцоўкай для лідэрскай і творчай самарэалізацыі моладзі.
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай – гэта важная частка жыцця кожнага, хто мае дачыненне да яго дзейнасці, развіцця і росквіту. Месца, дзе кожнаму вучыцца цікава, а працаваць камфортна. Дзякуючы вам, нашы выкладчыкі, супрацоўнікі, партнёры ўніверсітэта, студэнты і выпускнікі, абітурыенты і іх бацькі, мы нязменна імкнемся да самаўдасканалення і дасягнення новых вяршыняў.
Разам мы ствараем новую гісторыю!
Романовский Юрий Яцентович
Раманоўскі
Юрый Яцэнтавіч
Рэктар універсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт
Тэлефон: +375 214 59 95 35,
факс: +375 214 59 95 36,
прыёмная рэктара: +375 214 50 57 00
Адрас: вул. Блахіна, 29, каб. 266
211440, г. Наваполацк,
Віцебская вобл., Беларусь
E-mail: