НАШЫ
ТРАДЫЦЫІ
Нашы традыцыі

Найноўшая гісторыя

Найноўшая гісторыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта пачынаецца ў 1968 годзе. За 10 год да гэтага побач з гістарычным Полацкам узнік новы буйны цэнтр нафтахімічнай прамысловасці – Наваполацк. Маладому і перспектыўнаму гораду з адным з самых буйных нафтаперапрацоўчых заводаў у Еўропе патрэбны былі спецыялісты з вышэйшай адукацыяй. У першую чаргу – інжынеры, хімікі-тэхнолагі, механікі хімічных вытворчасцей, будаўнікі і машынабудаўнікі.

Створаны для іх падрыхтоўкі Наваполацкі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута развіваўся так імкліва, што ўжо ў 1974 годзе стаў самастойным Наваполацкім політэхнічным інстытутам. Сюды былі запрошаны цэлыя навуковыя школы з многіх прамысловых цэнтраў Савецкага Саюза, пачалі актыўна распрацоўвацца новыя тэхналогіі для прадпрыемстваў.

Энергіі, прафесіяналізму і смеласці навукоўцаў і выкладчыкаў хапала не толькі для таго, каб ператварыць інстытут у буйны цэнтр падрыхтоўкі ўнікальных інжынераў, але і развіваць неабходны рэгіёну гуманітарны кірунак. Патэнцыял ВНУ пачаў выходзіць за межы політэхнічнага інстытута. І ўжо ў 1993 годзе ён быў пераўтвораны ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт – класічны ўніверсітэт еўрапейскага тыпу.

Музей універсітэта

Нягледзячы на тое, што карпусы новай ВНУ былі размешчаны ў Наваполацку, назва «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» была абрана не выпадкова. Полацак – горад са шматвяковымі адукацыйнымі традыцыямі. У 1581 годзе тут быў заснаваны Полацкі езуіцкі калегіум, які хутка стаў цэнтрам асветы і культуры. Узровень падрыхтоўкі тут быў настолькі высокі, што 1812 г. на яго аснове была заснавана Полацкая езуіцкая акадэмія – першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

З моманту заснавання Акадэмія прайшла няпросты шлях пераўтварэнняў і нават была некаторы час зачынена. Але моцныя адукацыйныя традыцыі не маглі знікнуць бясследна. Іх пераемнікам стаў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, які вярнуў рэгіёну ўніверсітэцкі статус.

Яшчэ адной знакавай падзеяй стала перадача ва ўласнасць ПДУ гістарычных карпусоў былога езуіцкага калегіума. У 2005 годзе скончылася іх мадэрнізацыя, і там ізноў пачалі вучыцца студэнты. Вышэйшая адукацыя вярнулася туды, адкуль усё пачалося.

Універсітэт музей

Гадзіннік з акадэмічным шэсцем

Кожную гадзіну ва ўнутраным дворыку былога Полацкага калегіума гучыць гімн студэнтаў усяго свету Gaudeamus і гімн Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пад музыку з ніш, размешчаных пад цыферблатам, з'яўляюцца фігуры выдатных гістарычных асоб.

Гадзіннік з акадэмічным шэсцем

Упішы сябе ў гісторыю

Урачыстая цырымонія рэгістрацыі першакурснікаў – традыцыя, якая распачалася яшчэ ў часы Полацкага езуіцкага калегіума. На пачатку навучальнага года новыя студэнты праходзяць праз рэктарскі ўваход і распісваюцца ў кнізе «Полацкi дзяржаўны ўніверсітэт».

Урачыстая цырымонія рэгістрацыі першакурснікаў

Традыцыі

Lunch-канцэрт

Кожную сераду ў сярэдзіне працоўнага дня ва ўніверсітэце іграе жывая музыка. Паўгадзіны выдатнага адпачынку з духмянай гарбатай і рэпертуарам ад класікі да сучаснасці.

Lunch-канцэрт

Крыніца ведаў

Кожны год ва ўніверсітэце праходзіць урачыстая цырымонія ўручэння спецыяльнай прэміі за поспехі ў розных сферах універсітэцкага жыцця. Чырвоная дарожка, святочны канцэрт і ўзнагароджанне намінантаў робяць падзею яркай і запамінальнай.

Крыніца ведаў

Будаўнічыя атрады

Універсітэт працягвае шматгадовыя традыцыі будатрадаўскага руху. Штогод будатрады «Эўрыка» і «Дойліды» збіраюць найбольшую колькасць узнагарод у спаборніцтвах сярод студэнцкіх атрадаў Беларусі.

Будаўнічыя атрады

Парасон-fest

Адно з самых яскравых мерапрыемстваў вясны – фестываль рознакаляровых парасонаў. Свята суправаджаецца рознымі забаўкамі для студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта, а таксама гасцей горада.

Парасон-fest

Open-air для выпускнікоў

Добра не толькі захоўваць традыцыі, але і ствараць новыя. Фестываль на адкрытым паветры для выпускнікоў мае ўсе шанцы папоўніць спіс любімых падзей і самых доўгачаканых свят лета.

Open-air для выпускнікоў

Музей ПДУ

Перайсці >>

У музее ПДУ

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie