Кежа Юрый Мікалаевіч
Кежа Юрый Мікалаевіч
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і сацыягуманітарных навук

Выкладніцкая дзейнасць

У 2009г. скончыў ПДУ, атрымаўшы кваліфікацыю «Гісторык. «Выкладчык гісторыі».

У 2009 – 2011 гг. навучаўся ў магістратуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».

У 2011г. абараніў магістарскую дысертацыю на тэму «Станаўленне і развіццё палітычнай сістэмы на беларускіх землях у ІХ – п.п. ХІІІ стст.», атрымаўшы ступень магістра гістарычных навук.

У 2012г. паступіў у аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы па спецыяльнасці 07.00.02. «Айчынная гісторыя». Навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук, дацэнт Дук Дзяніс Уладзіміравіч.

З 2013г. працуе выкладчыкам кафедры гісторыі і сацыягуманітарных навук УА ПДУ.

Навуковыя інтарэсы

  • Сацыяльна-палітычная гісторыя Усходняй Еўропы ІХ – ХІІІ стст.
  • Станаўленне і развіццё вярхоўнай улады на беларускіх землях у ІХ – ХІІІ стст.
  • Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі ІХ – ХІІІ стст.
  • Даследаванне грамадскіх уяўленняў аб уладзе і сацыяльнай стратыфікацыі насельніцтва Старажытнай Русі
  • Сацыяльна – культурная антрапалогія і школа «Аналаў» як накірунак гістарычных даследаванняў

Аўтарскі профіль навукоўца

Публікацыі