Папакуль
Яўген Аляксандравіч
Яўген Аляксандравіч
Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры сусветнай лiтаратуры i замежных моваў
Папакуль Яўген Аляксандравіч
Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры сусветнай лiтаратуры i замежных моваў

Выкладчыцкая дзейнасць
У 2011 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Ангельская мова. Нямецкая мова». У 2013 годзе скончыў магістратуру і паступіў у аспірантуру пры альма-матар.
Выкладае наступныя дысцыпліны:
- Шведская мова
- Ангельская мова
- Міфалогія рамана-германскіх народаў
- Ангельская літаратура Сярэднявечча і Адраджэння
Навуковыя інтарэсы
- Старажытнаісландская літаратура
- Літаратурны пераклад
- Міфалогія паўночных народаў
У студзені 2018 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Спецыфіка шатландскіх і ангельскіх баладаў пра звышнатуральнае у кантэксце рэгіянальнай літаратурнай традыцыі».
Аўтарскі профіль вучонага
- Scopus
- ORCID
- Акадэмія Google
- РЫНЦ
- Рэпазітар ПДУ
Міжнародны вопыт
- У 2011 і 2015 гадах навучаўся на летніх курсах шведскай мовы ў вышэйшых народных школах у гарадах Фрэнста і Малюнг (Швецыя).
- Улетку 2016 году скончыў курсы для выкладчыкаў шведскай мовы, літаратуры і культуры ў вышэйшай народнай школе Більстромска (выспа Шорн, Швецыя).
- Курыруе міжнародную дзейнасць кафедры па шведскім накірунку, з 2012 года выступае кантактнай асобай шведскай дзяржаўнай установы “Svenska Institutet” у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Публікацыі
З’яўляецца аўтарам болей за 30 навуковых артыкулаў, прысвечаных баладнай літаратуры Швецыі, Шатландыі і Англіі, а таксама старажытнаскандынаўскай літаратуры.
Галоўныя публікацыі:
- Отражение взаимодействий между Британскими островами и Скандинавией в исландской литературе XI–XIII веков / Е.А. Папакуль, А.А. Гугнин // Веснік БДУ (філалогія, журналістыка, педагогіка), Мн, 2015, №1. – С. 7–11.
- Папакуль, Я.А. Жартаўлівыя сватанні. Старажытнаісландская “Песня пра Трума” і фарэрская балада “Сенакосец і муха”, пер. са старажытнаісланд. і фарэр., прадм. і камент. Я.А. Папакуля // Маладосць, 2020, № 8. – С. 102–107.
- Эда. Песні пра багоў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. – Мінск : Галіяфы, 2021. – 312 с.