7 верасня ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай адбылося адкрыццё інавацыйнай пляцоўкі кафедры канстытуцыйнага і крымінальнага права і Цэнтра эталоннай прававой інфармацыі.
В.М. Бякета и Ю.Я. Раманоўскі

В.М. Бякета и Ю.Я. Раманоўскі
У пачатку сустрэчы рэктар Полацкага ўніверсітэта Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі і намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Мечыслававіч Бякета падпісалі шэраг узаемных пагадненняў аб супрацоўніцтве.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі план работы інавацыйнай пляцоўкі, а таксама дэталі супрацоўніцтва Рэспубліканскага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці і кафедры канстытуцыйнага і крымінальнага права нашага ўніверсітэта.
Удзельнікі мерапрыемства

Удзельнікі мерапрыемства
Ірына Віктараўна Шахноўская, загадчык кафедры канстытуцыйнага і крымінальнага права: «Цеснае супрацоўніцтва юрыдычнага факультэта і РЦПІ па Віцебскай вобласці дазволіць нашым студэнтам павысіць узровень лічбавай пісьменнасці, прававой свядомасці, прававой культуры».
Павел Вітальевіч Салаўёў, дэкан юрыдычнага факультэта: «У нашых студэнтаў і не толькі з'явілася магчымасць бясплатнага доступу да прававой інфармацыі, а таксама магчымасць здабыць навыкі пошуку вялізнага аб'ёму дадзеных».
І.В. Шахноўская П.В. Салаўёў

І.В. Шахноўская (фото 1) 
П.В. Салаўёў (фото 2)
Цэнтр эталоннай прававой інфармацыі створаны з мэтай забеспячэння даступнасці і якасці прававой інфармацыі для ўсіх зацікаўленых асоб, уключаючы юрыстаў, дзяржаўных служачых, бізнесменаў, навуковых работнікаў і звычайных грамадзян. Ён дае сваім карыстальнікам доступ да актуальных заканадаўчых актаў, судовай практыцы, навуковых даследаванняў і іншых матэрыялаў у галіне права. Цэнтр таксама займаецца распрацоўкай і ўкараненнем новых тэхналогій, напрыклад, стварэннем электронных баз дадзеных і сістэм аўтаматызацыі прававых працэсаў.
Інавацыйная пляцоўка на кафедры канстытуцыйнага і крымінальнага права ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай уяўляе сабой платформу для распрацоўкі і ўкаранення новых падыходаў у навучанні і даследаваннях у галіне права. Яна створана з мэтай павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў юрыдычнага профілю, а таксама садзейнічання навуковым даследаванням і распрацоўцы інавацыйных праектаў у гэтай галіне. У рамках інавацыйнай пляцоўкі будуць праводзіцца розныя мерапрыемствы, такія як канферэнцыі, семінары, майстар-класы, а таксама будуць распрацаваны новыя праграмы навучання і даследаванні.
Інавацыйная пляцоўка

Інавацыйная пляцоўка
Цэнтр эталоннай прававой інфармацыі можа стаць пляцоўкай для правядзення навуковых даследаванняў у галіне права, што павысіць навуковы патэнцыял нашага ўніверсітэта, а таксама месцам узаемадзеяння ўніверсітэта з бізнесам і дзяржаўнымі органамі, што можа прывесці да стварэння новых партнёрстваў і праектаў.

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie