15 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь адзначылі адно з галоўных дзяржаўных святаў – Дзень Канстытуцыі. Напярэдадні важнай даты студэнты і супрацоўнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай прынялі ўдзел у тэматычных мерапрыемствах.
У рамках праекту міжпакаленчага ўзаемадзеяння «Людзі. Падзеі. Гісторыя» на базе ўніверсітэта адбыўся квіз «Сіла дзяржавы – сіла Закона». Удзельнікамі мерапрыемства сталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Полацкага раёна на чале з загадчыцай Святланай Бясецкай, а таксама студэнты 1 курса спецыяльнасці «Электронная эканоміка» разам з куратарам, кандыдатам эканамічных навук, дацэнтам Аленай Пятроўнай Лісічонак.
На працягу больш чым чатырох гадоў выкладчыкі і студэнты кафедры эканомікі актыўна ўзаемадзейнічаюць з аддзяленнем дзённага знаходжання для пажылых грамадзян. Загадчык кафедры Інга Уладзіміраўна Зянькова з'яўляецца ганаровым валанцёрам гэтага аддзялення. Асноўнай мэтай сустрэчы стала развіццё прававой культуры, грамадзянскасці і патрыятызму сярод моладзі, а таксама фармаванне пераемнасці каштоўнасцяў і досведу паміж пакаленнямі.
Галіна Бурносава, удзельніца сустрэчы: «Сустрэчы з моладдзю і перадача нашага досведу вельмі важныя, і мы гэта разумеем. Дзякуй за мерапрыемства! Мы не першы год працуем разам і вельмі гэтаму рады. З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!»
Арцём Судзянкоў, удзельнік сустрэчы, студэнт фінансава-эканамічнага факультэта: «Напярэдадні такога важнага свята ў адной аўдыторыі сустрэліся два пакаленні. Завяршылася мерапрыемства ўзаемнымі пажаданнямі. Будзем працягваць традыцыю».
Дэкан гуманітарнага факультэта, кандыдат гістарычных навукАляксей Леанідавіч Радзюк правёў сустрэчу з працоўным калектывам завода «Палімір». Спікер расказаў пра гісторыю стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пра ўнесеныя ў яе змены, а таксама пра ключавыя прынцыпы, закладзеныя ў Асноўным законе.
У памятнага знака «Першая палатка» у Наваполацку адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім Старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Паўлавіч Бурмістраў уручыў ключы ад арэнднага жылля прадстаўнікам працоўных калектываў горада.
У ліку навасёлаў – сям'я супрацоўнікаў Полацкага ўніверсітэта: дацэнт кафедры аўтамабільнага транспарту Станіслаў Уладзіміравіч Піліпенка, сакратар дэканата інжынерна-будаўнічага факультэта Наталля Уладзіміраўна Піліпенка, а таксама іх дачка. Усе члены сям'і ў 2025 годзе атрымалі грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
Наталля Віктараўна Харлашова, старшыня Першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў: «З 2018 года сям'я Піліпенкі была забяспечана працоўнымі месцамі ва ўніверсітэце. Згодна з Калектыўным дагаворам, ім быў выдзелены пакой для пражывання сямейнай пары ў інтэрнаце № 4. Сумеснымі намаганнямі адміністрацыі ўніверсітэта і прафсаюза былі падрыхтаваны індывідуальныя хадайніцтвы на выдзяленне арэнднага жылля і суправаджальныя дакументы. Сёння мы шчыра віншуем нашых супрацоўнікаў, уручаем ім кветкі і падарункавы сертыфікат, які спатрэбіцца навасёлам».
Маладзёжнае крыло «Іскра» Наваполацкага гарадскога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» запусціла новы праект – «Код будучыні». Аўтарам ініцыятывы стаў намеснік старшыні Віцебскага абласнога штаба маладзёжнага руху «Іскра», студэнт факультэта камп'ютарных навук і электронікі Уладзіслаў Прозараў. Ідэя праекта – аб'яднаць адукацыю, жывыя зносіны і практыку ў адным фармаце, які будзе зразумелы і цікавы сучаснай моладзі.
На сустрэчы студэнты абмяркоўвалі важнасць трывалага прававога падмурка, захавання адзінства грамадства і выхавання маладых лідэраў, гатовых браць на сябе адказнасць. У інтэлектуальнай гульні «Код будучыні» маладыя людзі праверылі свае веды ў галіне гісторыі, грамадазнаўства і асноў канстытуцыйнага ладу. Усе каманды атрымалі дыпломы і салодкія прызы.
У Цэнтры культуры горада Наваполацка адбыўся гарадскі ўрачысты вечар «Праца! Слава! Пашана!». На мерапрыемстве ўшаноўвалі найлепшых прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада па выніках працы за 2025 год. Ганаровага звання «Чалавек года горада Наваполацка» у намінацыі «Моладзь» удастоена студэнтка 5 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Полацкага ўніверсітэта Ія Марчанка.
На ўрачыстым вечары ўзнагароды атрымалі каманды - пераможцы круглагадовай спартакіядысярод калектываў фізічнай культуры і спорту прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і навучальных устаноў горада Наваполацка ў 2025 годзе. 2 месца ў спаборніцтвах заняла каманда Полацкага ўніверсітэта.
Напярэдадні Дня Канстытуцыі прадстаўнікі Полацкага ўніверсітэта прынялі ўдзел у спаборніцтвах па рубцы дроў «Рабі, як Бацька!». Мерапрыемства аб'яднала работнікаў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў горада. Удзельнікі калолі дровы, перасякалі бярвёны сякерай, выконвалі «прэзідэнцкую» рубку і распілоўку бярвення. Завяршыліся спаборніцтвы майстар-класам па рабоце з бензапілой.
Дзень Канстытуцыі нагадвае, што менавіта грамадзяне краіны з'яўляюцца носьбітамі тых прынцыпаў свабоды, справядлівасці і роўнасці, якія закладзены ў Асноўным законе. Аб'ядноўваючыся вакол агульных каштоўнасцяў і ідэалаў, мы здольныя пераадольваць любыя цяжкасці і будаваць светлую будучыню.










