Навуковая бібліятэка і студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай прынялі ўдзел у Міжнароднай літаратурнай акцыі «Чые гэта радкі?».

Ініцыятарам акцыі напярэдадні Дня яднання народаў Расіі і Беларусі выступіў Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт у рамках узаемадзеяння паміж ВНУ Кансорцыума «Расійска-Беларускі універсітэцкі саюз «Разам».

Студэнты Полацкага ўніверсітэта актыўна падтрымалі ідэю акцыі. Сярод іх прадстаўнікі гуманітарнага факультэта Артур Букаты, Назар Карайван і Цімафей Бабіцкі.

Назар Карайван: «Акцыя, на мой погляд, выключна карысная. Лiчу, што неабходна большае добраахвотнае ўцягванне студенцтва ў захаванне культурнай, паэтычнай спадчыны нашай Радзiмы, у такія мiжкультурныя камунiкацыі, што вельмі важна зараз».

Артур Букаты: «Да мяне дадзенае мерапрыемства стала адкрыццём старых-новых аўтараў. Лiчу, што падобныя мерапрыемствы павiнны праходзiць часцей, бо такiм чынам мы шануем творчую спадчыну вядомых и малавядомых паэтаў».

Сертыфікаты ўдзельніка Міжнароднай літаратурнай акцыі «Чые гэта радкі?»

Сертыфікаты ўдзельніка Міжнароднай літаратурнай акцыі «Чые гэта радкі?»

Гэты ўнікальны праект аб'яднаў літаратурных энтузіястаў, да якіх далучыліся замежныя студэнты Махліе Турсунова, Парвіна Ідзіева, Шахсонам Кучкорава і Абдурахмон Бахромаў, а таксама Ангеліна Гаджыбалаева, студэнтка Паўночна-Заходняга інстытута кіравання Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы, якая навучаецца па праграме акадэмічнага абмену.

Усе ўдзельнікі атрымалі ад кіраўніцтва ўніверсітэта імянныя сертыфікаты ўдзельніка Міжнароднай літаратурнай акцыі, якія ім ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла дырэктар навуковай бібліятэкі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марына Мікалаеўна Шуханкова.

Марына Мікалаеўна пажадала ўсім удзельнікам натхнення і творчасці, а таксама прадаўжэння ўдзелу ў сумесных літаратурных праектах. Яна зазначыла, што навуковая бібліятэка служыць не толькі месцам для пошуку і захоўвання ведаў, але і з'яўляецца пляцоўкай для культурных і адукацыйных мерапрыемстваў.

Абдурахмон Бахромаў, Марына Мікалаеўна Шуханкова і Парвіна Ідзіева

Абдурахмон Бахромаў, Марына Мікалаеўна Шуханкова і Парвіна Ідзіева

Удзел у Міжнароднай літаратурнай акцыі «Чые гэта радкі?» дазволіў усім удзельнікам умацаваць міжнародныя сувязі з літаратурнай супольнасцю Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і сумесна працягнуць місію па папулярызацыі чытання.

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie