Агульная інфармацыя
Студэнцкі цэнтр
Студэнцкі цэнтр установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» створаны ў 2002 годзе ў мэтах падтрымкі студэнцкай ініцыятывы, развіцця студэнцкага самакіравання і ў рамках рэалізацыі Міжнароднага праекта ТЕМПУС JEP «Стварэнне службы падтрымкі студэнтаў Полацкага дзяржуніверсітэта». Дзейнасць рэгламентуецца Палажэннем аб Студэнцкім цэнтры ПДУ, зацверджаным рэктарам універсітэта.- дае магчымасць для рэалізацыі творчых ідэй, грамадскага і стваральнага патэнцыялу студэнтаў універсітэта шляхам падтрымкі дзейных студэнцкіх службаў, клубаў і грамадскіх аб'яднанняў, стварэння новых фарміраванняў па інтарэсах і аказання дапамогі ў ажыццяўленні іх дзейнасці.
- спрыяе цеснаму супрацоўніцтву і ўзаемадапамозе паміж службамі ўнутры Студэнцкага цэнтра ПДУ, а таксама ўзаемадзеянню з падраздзяленнямі ўніверсітэта і іншымі зацікаўленымі асобамі і арганізацыямі
- інфармуе студэнтаў універсітэта і грамадскасць аб студэнцкіх фарміраваннях, якія ажыццяўляюць арганізацыю пазавучэбнай дзейнасці студэнтаў
- садзейнічае выданню студэнцкіх сродкаў масавай інфармацыі
Анастасія Васільеўна
Адрас: вул. Блахіна, 30, Сацыяльна-інфармацыйны цэнтр ПДУ, каб. 22н
211440, г. Наваполацк
Віцебская вобл., Беларусь
3 курс інжынерна-будаўнічага факультэта
Напрамкі работы
Напрамкі дзейнасці Студцэнтра
- шырокае інфармаванне студэнтаў аб усіх працэсах, якія адбываюцца ў маладзёжным асяроддзі і прадастаўленне магчымасці актыўна ўдзельнічаць у іх
- стварэнне ўмоў для развіцця лідэрскіх якасцей і зацвярджэння каштоўнасных арыентацый
- забеспячэнне парадку і ўсвядомленай дысцыпліны ў студэнцкім асяроддзі, стварэнне сістэмы сэрвісу і самаабслугоўвання
- фарміраванне патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця
- Студэнцкая газета «Насцеж»
- Студэнцкая відэастудыя «Канспект»
- Студэнцкая куратарская служба
- Студэнцкая служба парадку
- Студэнцкая інфармацыйна-сэрвісная служба

Студсаветы факультэтаў
Студрады інтэрнатаў






