Аб цэнтры
Цэнтр вуснай гісторыі і палявых даследаванняў
Уладзімір Яўгенавіч
211415, г. Полацк,
Вiцебская вобл., Беларусь
Тэл.: +375 214 42 87 07


Этнаграфічная экспедыцыя (фота 1)
Экспедыцыя ў Дзісну (фота 2)
Задачы Цэнтра:
- забеспячэнне навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў інфармацыйнай і матэрыяльна-тэхнічнай базай Цэнтра;
- навукова-практычнае і метадалагічнае забеспячэнне палявых экспедыцыйных даследаванняў гуманітарнага профіля;
- развіццё фундаментальных даследаванняў у вобласці нарадазнаўства, ваенна-гістарычнай антрапалогіі, этнасеміётыкі, вусновай і рэгіянальнай гісторыі, археалогіі, антрапалогіі ў цесным супрацоўніцтве з Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў і аналагічнымі замежнымі арганізацыямі;
- развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы навуковых даследаванняў заяўленага Цэнтрам профіля;
- падвышэнне навуковай кваліфікацыі калектыва Цэнтра шляхам падрыхтоўкі кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыйных даследаванняў і публікацыі вынікаў даследаванняў па заяўленым профілі навуковай дзейнасці;
- прыцягненне студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў да выкарыстання сучасных метадалогій правядзення палявых даследаванняў і стымуляванне профільных кірункаў студэнцкай навукі;
- стварэнне і напаўненне электроннага архіва (базы дадзеных) фальклорна-этнаграфічных і гістарычных матэрыялаў, прызначанага для адкрытага карыстання, як прафесійнымі навукоўцамі, так і студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі;
- стымуляванне развіцця навуковага краязнаўства ў Віцебскай вобласці; рэпрэзентацыя і папулярызацыя вынікаў навукова-даследчай дзейнасці Цэнтра для грамадскасці рэгіёна і Рэспублікі Беларусь у цэлым.

Этнаграфічная экспедыцыя ў Дзісну - Мясцовыя жыхары (фота 1)
Вынікі экспедыцыі (фота 2)
Супрацоўнікі
Уладзімір Яўгенавіч
Алеся Іосіфаўна
Алена Вячаславаўна
Публікацыі
АГУЛЬНЫЯ РАБОТЫ
Агульныя работы
Зборнікі матэрыялаў
- Полацкі этнаграфічны зборнік. 2006. Вып.1. Ч.1 : Народная медыцына беларусаў Падзвіння
- Полацкі этнаграфічны зборнік. 2006. Вып.1. Ч.2 : Народная медыцына беларусаў Падзвіння
- Полацкі этнаграфічны зборнік. 2011. Вып.2. Ч.1 : Народная проза беларусаўПадзвіння
- Полацкіэтнаграфічнызборнік. 2011. Вып.2. Ч.2 : Народная проза беларусаўПадзвіння
- Великая Отечественная война в зеркале народной речи и фольклора: Тексты. Исследования. Аудиоприложение
Матэрыялы канферэнцыі “Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў”
РАБОТЫ ЧАРАЎКО В.У.
Работы Чараўко В.У.
- Матэрыялы да карты пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стагоддзяў
- Пахавальны інвентар як адлюстраванне полаўзроставай варыятыўнасці пахавальнай практыкі вясковага насельніцтва Беларускага Падзвіння ХIV–XVIII стст.
- Элементы пахавальнага абраду сельскага і гарадскога насельніцтва Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст.
- Асаблівасці тэрытарыяльнага размеркавання сельскіх могілак Беларускага Падзвіння XIV–XVIIIст.
- Пахавальны абрад познесярэдневяковага могільніка каля в. Івесь Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці (па матэрыялах археалагічных даследаванняў 2010–2015 гг.)
- Погребально-поминальная обрядность позднесредневекового могильника у деревни Илово (по материалам исследований 2017 г.)
- Погребальный обряд памятников с каменными намогильными конструкциями Белорусского Подвинья XIV–XVIII веков
РАБОТЫ СУМКО А.В.
Работы Сумко А.В.
Артыкулы, матэрыялы канферэнцый:
- Абмен і гандаль у беларускім традыцыйным грамадстве як прадмет этналагічнага даследавання
- Ажыццяўленне калектывізацыі ў БССР
- Барацьба з кантрабандай у Полацкім павеце ў першайпалове 1920-х гадоў
- Восстановление и развитие розничной торговли в Полоцкой области в первое послевоенное десятилетие
- Выжыванне пасля вызвалення: вёска Паўночнай Беларусі ў дыскурсе вуснай гісторыі 1944 – 1945 гг.
- Гісторыя паўсядзённасці насельніцтва Жаснянскай гміны ў 1921 – 1939 гг.
- Жизнеобеспечение населения г. Полоцка в первые послевоенные годы
- Легальныя і крымінальныя спосабы жыццезабеспячэння беларускай вёскі ў перыяд пасляваеннага аднаўлення (на прыкладзе Полацкай вобласці)
- «Прыдзвінскія калумбы». Старонкі штодзённага жыцця ранняга Наваполацка (1958 – 1959 гг.)
- Самагонаварэнне ў сістэме жыццязабеспячэння беларускай вескі ў другой палове ХХ ст. (па матэрыялах Віцебскай вобласці)
- Советская розничная торговля БССР второй половины 1940-х годов, отраженная в фондах Национального архива Республики Беларусь
- Эканамічны і соцыякультурны аспект самагонаварэння ў сельскім ландшафце Паўночнай Беларусі ў другой палове 1940-х – 1960-х гг.
РАБОТЫ АЎСЕЙЧЫКА У.Я.
Работы Аўсейчыка У.Я.
Калектыўнае выданне
- Пахавальная абраднасць беларусаў // Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. / А. І. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск : Беларус. навука, 2016. – Том 3. – Кн.2. – С. 445-459.
Вучэбныя выданні
Артыкулы. Матэрыялы канферэнцый
- «Прыватная» (індывідуальная) памінальная абраднасць беларусаў Падзвіння (па матэрыялах канца ХХ–пачатку ХХІ стагоддзяў)
- Абрад «Прыкладзіны» ў беларусаў Падзвіння
- Абрад «Стаўроўскія дзяды» на Докшыччыне
- ВосеньскіяДзяды ў беларусаў Падзвіння: рэгіянальныя асаблівасці і лакальныя варыянты
- Да пытання аб этнакультурным раянаванні Беларускага Падзвіння
- Памінальная абраднасць беларусаў Падзвіння ў веснавы перыяд (па этнаграфічных матэрыялах ХІХ – пачатку ХХІ стагоддзя)
- Пахавальна-памiнальная абраднасць беларусаў Падзвiння: гiстарыяграфiя i сучасны стан даследаванняў
- Пахавальна-памiнальная абраднасць вясковага беларускага насельнiцтва Паддзвiння ў канцы XX - пачатку XXI стагоддзя
- Рэгіянальныя асаблівасці і лакальныяварыянты ў каляндарнай памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння (па матэрыялах ХІХ – пачатку ХХІ стагоддзя)
- Особенности современной поминальной обрядности белорусов Подвинья
РАБОТЫ КОРСАК А.І.
Работы Корсак А.І.
Артыкулы. Матэрыялы канферэнцый
- Ажыццяўленне нямецка-фашысцкай палітыкі генацыду яўрэйскага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны (на прыкладзе г. Полацка)
- Воинские захоронения и захоронения жертв Великой Отечественной войны: к вопросу учета и классификации на примере Витебской области
- Деятельность общественных организаций в сфере сохранения исторической памяти об освобождении города Полоцка в 1944 г.
- Деятельность Экиманской сельской (волостной) управы Полоцкого района в структуре оккупационных органов власти на территории тылового района группы армий «Центр» в 1941–1944 годах
- Жизнеобеспечение населения г. Полоцка в первые послевоенные годы
- Захоронения на территории Беларуси периода Великой Отечественной войны: теоретико-методологические аспекты
- История повседневности горожан в 1944 – 1953 гг. на примере г. Полоцка
- Немецкая оккупация 1941 – 1944 гг. в воспоминаниях жителей беларусско-русского пограничья
- Отношение горожан Полоцка к «новому порядку» в условиях установления нацистской оккупации (1941 г.) в воспоминаниях его жителей
- Повседневность на оккупированной территории Витебской области во время Великой Отечесвтенной войны
- Увековечение памяти о событиях Великой Отечественной войны на примере братских могил советских солдат, погибших при освобождении города Полоцка в июле 1944 года
- Увековечение памяти о событиях июня - июля 1944 г. на территории города Полоцка
- «Чтоб не стала планета печальным гетто…» Трагедия евреев Беларуси во время Великой Отечественной войны
- Штодзеннасць жыцця остарбайтэрау з Вiцебскай вобласцi у нацысцкай Германii
РАБОТЫ БАБІЧ А.Ю.
Работы Бабіч А.Ю.
Артыкулы. Матэрыялы канферэнцый
- Гісторыя этнаграфічнага і фальклорнага вывучэння Падзвіння ў другой палове XX - пачатку XXI стагоддзя
- Традыцыi культуры лесакарыстаннябеларусаў у XX - пачатку XXI стагоддзя
- Трансфармацыя традыцыйных уяўленныў беларусаў прапаляванне на сучасным этапе
- Этнакультурныя аспекты лесакарыстання ў святлесацыяльна-эканамічных фактараў
- Пчалярства як культурная форма лесакарыстання беларусаў у XX – пачатку XXI ст.
- Канцэпт “Блуканне” ў кантэксце культуры лесакарыстання беларусаў
- “Лясныя прафесіі” ў традыцыйнай карціне свету беларусаў канца XIX – пачатку XXI ст.
- “Лясны этыкет” у кантэксце традыцыйнай культуры беларусаў
- Собирательство: утилитарно-прагматические и ритуально-магические аспекты
Экспедыцыі
КОМПЛЕКСНЫЯ ЭТНАГРАФІЧНЫЯ ЭКСПЕДЫЦЫІ
Комплексныя этнаграфічныя экспедыцыі з’яўляюцца адным з прыярытэтных напрамкаў навуковых даследаванняў у Полацкім дзяржаўным універсітэце з 1995 г. У перыяд да 2020 г. палявыя даследаванні былі праведзены на тэрыторыі большасці раёнаў Віцебскай вобласці і ахапілі каля 600 населеных пунктаў Беларускага Падзвіння. Пад час экспедыцый быў зафіксаваны вялікі аб’ём матэрыялаў, якія адлюстроўваюць разнастайныя аспекты гісторыі і этнакультурных традыцый рэгіёна ХХ – пачатку ХХІ ст. Больш за 1500 гадзін аўдыя- і відэазапісаў склалі аснову Фальклорнага архіва ПДУ, матэрыялы якога актыўна выкарыстоўваюцца як прафесійнымі даследчыкамі, так і ў сферы студэнцкай навукі.


Імклівыя працэсы дэпапуляцыі вясковага насельніцтва, якія на практыцы азначаюць істотнае змяншэнне носьбітаў традыцыйнай культуры ў сельскай мясцовасці, вызначылі разнастайнасць форм правядзення палявых даследаванняў у Полацкім дзяржаўным універсітэце, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца наступныя:
- Палявая стацыянарная экспедыцыя, якая адбываецца на працягу трох летніх тыдняў на тэрыторыі пэўнага мікрарэгіёна Падзвіння і ахоплівае каля 20-30 вёсак. Базавы этнаграфічны лагер амаль на месяц практычна зліваецца з вясковым культурным ландшафтам, што дазваляе дасягнуць высокай ступені паразумення і адкрытасці ў адносінах з мясцовым насельніцтвам, а таксама рэалізоўваць т.зв. “прынцып вяртання”, калі інфармацыйны кантакт з рэспандэнтам можа адбывацца неаднакроць.
- Маршрутныя мікраэкспедыцыі, разлічаныя на канкрэтныя населеныя пункты (2-4 суседніх вёскі ці мястэчка), адбываюцца на працягу 1-2 дзён, незалежна ад сезону года, і могуць праводзіцца як уласна прафесійнымі даследчыкамі, так і студэнтамі (магістрантамі).
- Этнаграфічны практыкум - форма самастойнай даследчыцкай працы студэнтаў, якія праводзяць апытанне сваіх бабуль і дзядоў (альбо аднавяскоўцаў) паводле тэматычных анкет.


Палявая праца ў любым фармаце вядзецца паводле прынцыпу захавання аўтэнтычнасці зафіксаваных матэрыялаў, калі першасным стае аўдыяфайл палявога запісу (першакрыніца), а яго расшыфроўка і тэкставы варыянт цалкам адпавядае арыгіналу, што дазваляе пазбегнуць скажэнняў і фальсіфікацый. Спалучэнне ўсіх трох форм палявых даследаванняў дазваляе не толькі значна пашырыць геаграфію навуковага пошуку і праводзіць яго на працягу каляндарнага года, але ўзбагачае Фальклорны архіў ПДУ вялікім аб’ёмам каштоўнай інфармацыі.

Праекты
Праектная дзейнасць і экспедыцыйны досвед
Супрацоўнікі Цэнтра вуснай гісторыі і палявых даследаванняў ПДУ актыўна выкарыстоўваюць досвед і вынікі экспедыцый у фармаце разнастайных навуковых праектаў, якія рэалізуюцца пры падтрымцы Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў пры ўдзеле айчынных і замежных спецыялістаў.
Усе праекты, у выкананні якіх прынялі ўдзел супрацоўнікі Цэнтра, у той ці іншай ступені звязаныя з даследаваннем гістарычных і этнакультурных асаблівасцяў Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый.
Навукова-даследчыя праекты
- 2004-2006 гг.: Навукова-даследчы праект “Народная медыцына беларусаў Падзвіння: этнакультурны аспект”. Конкурс БРФФД “Наука-М”, дамова № Г-04 М-209;
- 2008-2010 гг.: Навукова-даследчы праект “Функцыянаванне і трансфармацыі традыцыйных светапоглядных мадэляў у сістэме сучаснай нематэрыяльнай народнай культуры беларусаў”. Конкурс БРФФД “Навука – 2008”, дамова № Г 08-028.
- 2009-2011 гг.: Навукова-даследчы праект “Аб’екты сакральнай тапаграфіі ў сістэме духоўнай культуры беларусаў Полацкага Падзвіння ХХ – пачатку ХХІ ст.” Конкурс БРФФД “Полацк – 2009”, дамова № Г 09 Пл-008.
- 2011-2013 гг.: Навукова-даследчы праект “Фольклорные нарративы белорусско-русского пограничья в контексте внутренних и внешних связей”. Конкурс БРФФИ-РГНФ 2011, дамова № Г011Р-002.
- 2011-2013 гг.: Навукова-даследчы праект “Антрапацэнтрызм і анімізм як аснова мадэлявання свету ў традыцыйнай культуры беларусаў”. Конкурс БРФФД “Навука (НАНБ-вузы) – 2011”, дамова №. Г11ОБ-023.
- 2014-2016 гг.: Навукова-даследчы праект “Традиционный культурно-языковой ландшафт белорусско-русского (Витебско-Смоленского) пограничья ХХ – начала ХХІ в.: символика фольклорных образов, ритуальные функции и их коммуникативные репрезентации”. Конкурс БРФФИ-РГНФ 2014, дамова № Г14РП-003.
- 2015-2017 гг.: Навукова-даследчы праект “Адаптивные механизмы культуры русско-белорусского пограничья: судьба народной традиции в меняющемся мире”. Конкурс БРФФИ-РГНФ 2015, дамова № Г15Р-017.
- 2016-2018 гг.: Навукова-даследчы праект “Традиционный этнокультурный и языковой ландшафт Витебско-Псковского пограничья в конце ХІХ - начале ХХІ в.: уровни репрезентации и динамика кросскультурных связей”. Конкурс БРФФИ-РГНФ (П) 2016, дамова № Г16РП-004.
- 2017-2019 гг. Навукова-даследчы праект “Белорусско-русское этнокультурное взаимодействие в трансграничной перспективе”. Конкурс БРФФИ-РГНФ 2017, дамова Г17Р-004.
- 2016-2020 гг.: Навукова-даследчы праект “Этнакультурны ландшафт Беларускага Падзвіння: рэгіянальная спецыфіка і заканамернасці функцыянавання ў другой палове ХІХ – пачатку ХХІ ст.” у рамках выканання ДПНД “Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства” на 2016–2020 гг. і задання 1.2.06 “Фальклорная спадчына беларусаў у сучасным славянскім свеце: паралелі, генезіс, лакальныя асаблівасці” (№ дзяржрэгістрацыі 20142990).
- 2018-2020 гг.: Навукова-даследчы праект “Семантыка традыцыйнага культурнага ландшафту Беларускага Падзвіння: эвалюцыя і трансфармацыя ў ХХ – пачатку ХХІ ст.”. Конкурс БРФФД “Навука-2018”, дамова № Г18-078.