Тэорыя і методыка навучання і выхавання
Прафілізацыя: Педагагічная псіхалогія
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, завочная - 1,5 гады
Педагагічная псіхалогія вывучае псіхалагічныя аспекты навучальнага працэсу. Сюды ўваходзяць індывідуальныя адрозненні і цяжкасці ў навучанні, этапы і вынікі адукацыйнага працэсу, праца з таленавітымі дзецьмі. Педагогаў-псіхолагаў цікавіць тое, як людзі засвойваюць новую інфармацыю, навучаюцца ў раннім дзяцінстве і падлеткавым узросце, як на гэта ўплываюць сацыяльныя, эмацыйныя і кагнітыўныя працэсы.
Праграма «Тэорыя і методыка навучання і выхавання» накіравана на распрацоўку эфектыўных метадаў навучання і вырашэння псіхалагічных праблемаў у школе. Магістранты атрымліваюць актуальныя веды ў вобласці псіхалогіі і адукацыі, знаёмяцца з рознымі кірункамі прафесійнай псіхалагічнай практыкі. Выпускнікі валодаюць патрэбнымі кампетэнцыямі і прыладамі для псіхалагічнай працы з навучэнцамі ўсіх узростаў, здольныя вырашаць праблемныя сітуацыі ў адукацыйным асяроддзі і сям'і.
Уступныя іспыты
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    1-08 80 02 «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (Педагагічная псіхалогія)»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
    1-08 80 02 «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (Педагагічная псіхалогія)»
Вы навучыцеся
2
  • аналізаваць вынікі навучання
  • параўноўваць, супрацьстаўляць і аналізаваць розныя ролі ў адукацыйным працэсе
  • распрацоўваць, укараняць і ацэньваць прафілактычныя праграмы
  • распрацоўваць і ацэньваць інавацыйныя навучальныя праграмы, комплексныя і інтэграваныя сістэмы абслугоўвання, а таксама адукацыйныя і псіхалагічныя мерапрыемствы
  • ацэньваць уласны прагрэс у развіцці ведаў і навыкаў, а таксама свае праекты
Кар'ера
  • сфера адукацыйных тэхналогій: вывучэнне таго, як розныя тыпы тэхналогій могуць дапамагчы навучэнцам вучыцца
  • навучальны дызайн: распрацоўка навучальных матэрыялаў
  • спецыяльная адукацыя: дапамога навучэнцам, якім можа запатрабавацца спецыялізаванае навучанне
  • распрацоўка навучальных праграм: стварэнне навучальных праграм, якія максімізуюць вынікі навучання
  • арганізацыйнае навучанне: вывучэнне таго, як людзі вучацца ў арганізацыйных умовах
  • навучанне таленавітых навучэнцаў: дапамога навучэнцам, якія вылучаюцца яркімі, часам выбітнымі дасягненнямі

2
Асноўныя дысцыпліны
  • Філасофія і гісторыя адукацыі
  • Метадалогія і метады навуковага даследавання
  • Тэорыі і стратэгіі развіцця педагагічнай навукі і адукацыі
  • Стратэгічны і інавацыйны менеджмент у адукацыі
  • Эмацыйны інтэлект і эмацыйная творчасць
  • Структура і змест інавацыйна-педагагічнай дзейнасці
  • Інавацыі ў сучаснай адукацыі студэнтаў
  • Прафесійная этыка у адукацыі
  • Папярэджанне школьнага булінгу
  • Гендарныя адрозненні ў класе
  • Матывацыя ў класе

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie