Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1993)

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1993)

У 1992 г. кіраўніцтва НПІ па ініцыятыве Э.М. Бабенкі неаднаразова звярталася з прапановамі ў дзяржаўныя ўстановы розных узроўняў аб стварэнні на базе НПІ Полацкага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Гэтую ініцыятыву падтрымалі Полацкі і Наваполацкі гарадскія саветы народных дэпутатаў.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 618 ад 14 верасня 1993 г. Наваполацкі політэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Прыналежнасць да Полацкай зямлі, якая дэкларавана ў назве навучальнай установы, мае глыбокія гістарычныя карані. Полацк здаўна з’яўляўся буйнейшым адукацыйным і культурным цэнтрам на тэрыторыі Беларусі. У Полацку захаваліся будынкі былога езуіцкага калегіума (акадэміі), што адлюстравана на геральдычным знаку і сцягу ўніверсітэта як спадкаемцы адукацыйных традыцый Полацкай зямлі з 1581 года. Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Бедарусь рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта быў зацверджаны доктар тэхнічных навук, прафесар Э.М. Бабенка.

Першы рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Э.М. Бабенка

Першы рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Э.М. Бабенка

У сувязі з рэарганізацыяй інстытута ва ўніверсітэт адбыліся значныя змены ў структуры навучальнай установы. На шляху пераўтварэння ПДУ ў еўрапейскі ўніверсітэт класічнага тыпу былі створаны юрыдычны і гісторыка-філалагічны факультэты. Таксама былі адчынены новыя спецыяльнасці ў аспірантуры і створаны тры спецыялізаваныя саветы па абароне дысертацый. Значна павялічыўся аб’ём навукова-даследчыцкіх і праектна-канструктарскіх работ, патэнтаў і навуковых публікацый. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт стаў галаўной арганізацыяй па рэалізацыі рэгіянальнай інавацыйнай праграмы Віцебскай вобласці.

Хуткімі тэмпамі развівалася міжнародная дзейнасць Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. На конкурснай аснове ПДУ выйграў гранты і ажыццявіў цэлы шэраг буйных адукацыйных праектаў з універсітэтамі Германіі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Італіі, Іспаніі па еўрапейскай праграме “Тэмпус”. У выніку быў выкарыстаны еўрапейскі вопыт арганізацыі магістратур, студэнцкіх самакіраваных цэнтраў і г.д.

Першы выпуск магістратуры ПДУ

Першы выпуск магістратуры ПДУ

Дынамічнае развіццё Наваполацкага політэхнічнага інстытута, а потым і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта дазваляла імкнуцца да новых высокіх мэтаў. Яшчэ з пачатку 90-х гг. кіраўнітва НПІ, улады горада Полацка, дзеячы навукі і культуры Беларусі і Полаччыны сталі ўздымаць пытанне аб перадачы інстытуту комплексу будынкаў былога Полацкага езуіцкага калегіума, дзе ў той час размяшчаўся ваенны шпіталь. Пасля стварэння Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта справа была зрушана з мёртвай кропкі.

18 кастрычніка 1993 г. у Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Белаурсь “Аб мерах па далейшаму развіццю горада Полацка і захаванню яго культурна-гістарычнай спадчыны” было дадзена даручэнне Віцебскаму абласному выканаўчаму камітэту сумесна з Беларускай ваеннай акругай разгледзець пытанне аб вызваленні будынкаў былога Полацкага езуіцкага калегіума для перадачы яго гісторыка-філалагічнаму факультэту ПДУ.

Рэалізацыя Пастановы сустрэла шматлікія перашкоды. Тым не менш, настойлівасць і энергія кіраўніцтва ўніверсітэта дазволілі дасягнуць пастаўленай мэты. Згодна з Пратаколам Даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, якія былі дадзены пад час наведвання шэрагу прадпрыемстваз і ўстаноў Полацку і Наваполацку ад 1 верасня 2001 года № 38, Міністэрства абароны перадала комплекс будынкаў езуіцкага калегіума і кадэцкага корпуса Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту. У студзені 2003 г. адбылася ўрачыстая перадача гістарычных будынкаў. Такім чынам, выкладчыкі і студэнты ПДУ сталі гаспадарамі аднаго са старэйшых універсітэцкіх гарадкоў Савецкага Саюзу і найстарэйшага – у Беларусі. Зараз тут размяшчаюцца гісторыка-філалагічны факультэт (ГФФ) і факультэт інфармацыйных тэхналогій (ФІТ).

Урачыстая перадача гістарычных будынкаў Полацкага калегіума Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэтуПершы рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Э.М. Бабенка з ключом

Урачыстая перадача гістарычных будынкаў Полацкага калегіума Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту (фото 1)

Першы рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Э.М. Бабенка з ключом (фото 2)

Паколькі атрыманыя ўніверсітэтам будынкі знаходзіліся ў нездавальняючым стане, патрабаваліся значныя работы па іх аднаўленні і рэканструкцыі, а таксама добраўпарадкаванне прылеглай да іх тэрыторыі. Да пачатку 2005/2006 навучальнага года большая частка будынкаў Полацкага калегіума была гатовая да прыёмы студэнтаў і выкладчыкаў. Акрамя вучэбных аўдыторый ў карпусах размясціўся філіял навуковай бібліятэкі ўніверсітэта, куды ўвайшлі медыя-цэнтр, кампутарызаваная чытальная зала і шведскі культурны цэнтр. З часам у рэканструяваных будынках Полацкага калегіума з’явіліся вялікая актавая зала, чытальная зала філіяла навуковай бібліятэкі ПДУ, дзве сталовыя. Пасля заканчэння рэканструкцыі былога гаспадарчага корпусу быў адчынены спартыўна-дасугавы цэнтр, на першым паверсе якога размешчаны трэнажорная і спартыўная залы, а на другім – вялікая танцавальная зала.

Візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў навуковую бібліятэку Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Экскурсія для Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Полацкім калегіуме

Візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў навуковую бібліятэку Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (фото 1)

Экскурсія для Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Полацкім калегіуме (фото 2)

С кожным годам прыгажэе тэрыторыя, прылеглая да карпусоў Полацкага калегіума. У лістападзе 2010 г. ля ўваходу ва ўніверсітэцкі двор з’явілася бронзавая скульптура студэнта рэнесасавай эпохі (скульптар – А.В Прохараў), якая ўвасабляе даўнюю гісторыю адукацыі на Полацкай зямлі. (Неўзабаве скульптура сучаснай студэнткі ўпрыгожыла файе галоўнага ўніверсітэцкага корпуса ў Наваполацку.)

«Прафесар Полацкай акадэміі»

«Прафесар Полацкай акадэміі»

Праз паўгады, у траўні 2011 г., за нагоды святкавання Дня ўніверсітэта ва ўтульным унутраным дворыку Полацкага калегіума адбылося ўрачыстае адкрыццё музычнага гадзінніка з акадэмічным шэсцем. Ідэя стварэння гэтага выдатнага аб’екту была навеяна гадзіннікам Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве і знакамітым астранамічным гадзіннікам на Старамесцкай плошчы ў Празе. Кожную гадзіну пад студэнцкі гімн «Gaudeamus» і афіцыйны гімн ПДУ з нішаў, размешчаных пад цыферблатам, з’яўляюцца фігуркі выдатных дзеячаў асветы Полацкай зямлі, сярод якіх прападобная Еўфрасіння Полацкая, першадрукар Францыск Скарына і першы рэктар Полацкага калегіума Пётр Скарга.

У траўні 2012 г., ПДУ зрабіў сабе, палачанам і гасцям старажытнага горада яшчэ адзін каштоўны падарунак. Ва ўнутраным дворыку Полацкага калегіума з другой паловы XVIII ст. існаваў выкладзены цэглай калодзеж. Яго дно знаходзілася прыкладна на адным узроўні з дном Заходняй Дзвіны (27-28 метраў), што дазваляла забяспечваць калегіум вадой нават у самыя засушлівыя месяцы. Калодзеж быў адноўлены і ўрачыста адкрыты ў прысутнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, а сёння разам з гадзіннікам з’яўляецца адной з галоўных выдатнасцяў ўніверсітэцкага комплекса ў Полацку.

Прыгажосць і веліч будынкаў Полацкага калегіума, утульны ўнутраны дворык з калодзежам і гадзіннікам, скляпенчатыя столі і прасторныя калідоры, нібы ў машыне часу пераносяць на некалькі стагоддзяў назад. Візуалізаваць гэтае мінулае і ўявіць яго герояў дапамагае зала гістарычнага касцюма, якая з’явілася ў 2014 г. Наведвальнікі атрымліваюць магчымасць не толькі ўбачыць як выглядалі прадстаўнікі розных перыядаў у гісторыі Полацкага калегіума, але й таксама пазнаёміцца з яе важнейшымі падзеямі ад часоў Стэфана Баторыя і Пятра Скаргі да нашых дзён.

Прыгажосць і веліч будынкаў Полацкага калегіума, утульны ўнутраны дворык з калодзежам і гадзіннікам, скляпенчатыя столі і прасторныя калідоры, нібы ў машыне часу пераносяць на некалькі стагоддзяў назад. Візуалізаваць гэтае мінулае і ўявіць яго герояў дапамагае зала гістарычнага касцюма, якая з’явілася ў 2014 г. Наведвальнікі атрымліваюць магчымасць не толькі ўбачыць як выглядалі прадстаўнікі розных перыядаў у гісторыі Полацкага калегіума, але й таксама пазнаёміцца з яе важнейшымі падзеямі ад часоў Стэфана Баторыя і Пятра Скаргі да нашых дзён.

Каласальная праца вучоных, будаўнікой і рэстаўратараў, якія захавалі і вярнулі да жыцця многія помнікі архітэктуры і гісторыі, стварылі новыя аб’екты, стала асновай для працягу старых і зараджэння новых традыцый адукацыі на Полацкай зямлі.

У цяперашні час Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт рыхтуецца сустрэць 50-годдзе сваёй найноўшай гісторыі, маючы ў сваім складзе сем навучальных факультэтаў: