Сістэма аўтаматызаванага залічэння

На бюджэтныя і платныя месцы спецыяльнасцей вочнай (дзённай) формы атрымання адукацыі праводзіцца агульны конкурс унутры кожнай з груп А1–А4 і раздзельны конкурс па спецыяльнасцях, аб'яднаных у групу В.

Пры наяўнасці агульнага конкурсу на групу спецыяльнасцей залічэнне ва Універсітэт абітурыентаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту або на платнай аснове, ажыццяўляецца згодна з конкурсным спісам абітурыентаў, сфарміраваным у межах групы спецыяльнасцей у парадку змяншэння набранай абітурыентамі агульнай сумы балаў, падлічанай у адпаведнасці з часткамі першай – сёмай пункта 30 Правілаў прыёму, з наступным улікам парадкавага нумара спецыяльнасці ў пераліку, указаным абітурыентам у заяве.

У выпадку, калі па прадмеце «Матэматыка», абітурыент набраў менш за 20 балаў, падаючы дакументы на спецыяльнасці групы А1, ён не зможа ўказаць у прыярытэтным спісе спецыяльнасці «Кібербяспека» і «Электраэнергетыка і электратэхніка», «Будаўніцтва і збудаванняў і комплексаў», «Камп’ютарная інжынерыя», «Праграмная інжынерыя», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», «Геадэзія», т.я. «Матэматыка» для гэтых спецыяльнасцей з'яўляецца першым профільным прадметам.

У выпадку, калі па прадмеце «Замежная мова», абітурыент набраў менш за 25 балаў, падаючы дакументы на спецыяльнасці групы А4, ён не зможа ўказаць у прыярытэтным спісе спецыяльнасць «Мытная справа», т.я. «Замежная мова» для дадзенай спецыяльнасці з'яўляецца першым профільным прадметам.

Група Спецыяльнасці Уступныя іспыты.
Мінімальны парогавы бал ЦТ
Дзённая форма атрымання адукацыі

Група А1 

  • фізіка (ЦТ або ЦЭ) - 20 балаў
  • матэматыка (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў
  • беларуская (руская) мова (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў
  • матэматыка (ЦТ або ЦЭ) - 20 балаў
  • фізіка (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў
  • беларуская (руская) мова (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў

Група А2

  • біялогія (ЦТ або ЦЭ) - 20 балаў,
  • гісторыя Беларусі альбо гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі (ЦТ або ЦЭ) - 15 балаў,
  • беларуская (руская) мова (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў

Група А3

  • замежная мова (ЦТ або ЦЭ) - 25 балаў
  • гісторыя Беларусі альбо гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі (ЦТ або ЦЭ) - 15 балаў
  • беларуская (руская) мова (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў

Група А4

  • матэматыка (ЦТ або ЦЭ) - 20 балаў
  • замежная мова (ЦТ або ЦЭ - 15 балаў
  • беларуская (руская) мова (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў
  • замежная мова (ЦТ або ЦЭ) - 25 балаў
  • матэматыка (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў
  • беларуская (руская) мова (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў

Група В
(раздзельны конкурс па кожнай спецыяльнасці)

  • творчасць (малюнак або чарчэнне)
  • матэматыка (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў
  • беларуская (руская) мова (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў
  • фізічная культура і спорт (комплексны экзамен - агульная фізічная падрыхтоўка)
  • біялогія (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў
  • беларуская (руская) мова (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў
  • гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі (ЦТ або ЦЭ) - 25 балаў
  • грамадазнаўства (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў
  • беларуская (руская) мова (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў
  • творчасць (выпрабаванне праводзіцца ў тры этапы):
    - малюнак
    - кампазіцыя
    - чарчэнне
  • матэматыка (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў
  • беларуская (руская) мова (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў
  • хімія (ЦТ або ЦЭ) - 20 балаў
  • матэматыка (ЦТ і ЦЭ) – 10 балаў
  • беларуская (руская) мова (ЦТ і ЦЭ) - 10 балаў
  • творчасць (2 этапы):
    • малюнак
    • кампазіцыя
  • гісторыя Беларусі (ЦТ або ЦЭ) - 15 балаў
  • беларуская (руская) мова (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў
  • грамадазнаўства (ЦТ або ЦЭ) - 25 балаў
  • замежная мова (ЦТ або ЦЭ) - 15 балаў
  • беларуская (руская) мова (ЦТ або ЦЭ) - 10 балаў
Завочная скарочаная форма атрымання адукацыі

Раздзельны конкурс

  • тэхнічная механіка (ПЭ)
  • інжынерная графіка (ПЭ)
  • тэхнічная механіка (УЭ)
  • інжынерная графіка (ПЭ)
  • арганічная хімія (УЭ)
  • неарганічная і аналітычная хімія (УЭ)
  • матэрыялазнаўства і тэхналогія матэрыялаў (ПЭ)
  • асновы інжынернай графікі (ПЭ)
  • асновы электратэхнікі (ПЭ)
  • асновы інжынернай графікі (ПЭ)
  • асновы алгарытмізацыі і праграмавання (ПЭ)
  • ахова працы. Ахова навакольнага асяроддзя і энергазберажэнне (ПЭ)
  • эканоміка арганізацыі (ПЭ)
  • асновы менеджменту (ПЭ)
  • эканоміка арганізацыі (ПЭ)
  • бухгалтарскі ўлік (ПЭ)
  • агульная тэорыя права (ПЭ)
  • канстытуцыйнае права (ПЭ)

Маніторынг

У адпаведнасці з Палажэннем аб прыёмнай камісіі інфармацыя пра ход прыёму дакументаў (маніторынг) абнаўляецца кожны працоўны дзень не радзей як адзін раз у 3 гадзіны работы прыёмнай камісіі (12.00, 15.00, 18.00), за выключэннем апошняга дня прыёму дакументаў.

У апошні дзень прыёму дакументаў інфармаванне абітурыентаў пра ход прыёму дакументаў ажыццяўляецца ў 10.00, 12.00, 15.00, 17.00. У дзень, які ідзе за апошнім днём прыёму дакументаў, канчатковае інфармаванне абітурыентаў ажыццяўляецца не пазней за 12.00.