ДРУГАЯ ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ
Тэрміны ўступнай кампаніі для грамадзян РБ, якія паступаюць на другую і наступную вышэйшую адукацыю:
- прыём дакументаў на навучанне за кошт сродкаў бюджэту – з 12 ліпеня па 17 ліпеня
- прыём дакументаў на навучанне на платнай аснове – з 12 ліпеня па 1 жніўня
- залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту – па 27 ліпеня
- залічэнне на навучанне на платнай аснове – па 3 жніўня
Для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі прымаюцца:
- асобы, якія маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі
- студэнты III – VI курсаў УВА, якія маюць па выніках бягучай атэстацыі адзнакі па вывучаных навучальных дысцыплінах за ўвесь перыяд навучання не ніжэй за 7 (сямі) балаў па дзесяцібальнай шкале
Другая і наступная вышэйшая адукацыя можа быць атрымана пры ўмове навучання па іншай спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці).
Залічэнне
- На які курс залічваюцца абітурыенты?
Асобы, якія паступаюць для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі, пры нязначнай неадпаведнасці зместу навучальных дысцыплін атрыманай раней спецыяльнасці патрабаванням падрыхтоўкі спецыяліста па другой спецыяльнасці, што вызначаецца УВА, па рашэнню прыёмнай камісіі могуць быць залічаны на другі або наступныя курсы пры наяўнасці вакантных месцаў для навучання. Пры гэтым у выпадку атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі на платнай аснове залічэнне ажыццяўляецца без уступных іспытаў.
Асобы, якія паступаюць для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі, пры значнай неадпаведнасці зместу вучэбных дысцыплін атрыманай раней спецыяльнасці патрабаванням падрыхтоўкі спецыяліста па другой спецыяльнасці здаюць уступныя іспыты і залічваюцца на поўны курс навучання ў адпаведнасці з Правіламі прыёму.
Пры гэтым паступаючыя для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі на платнай аснове, па рашэнню прыёмнай камісіі УВА маюць права быць залічаны Звыш плана прыёму ў межах максімальнай колькасці навучэнцаў, прадугледжанай ліцэнзіяй. (п. 34 Правілаў прыёму).
Можна папярэдне даведацца аб магчымасці залічэння на другі і наступныя курсы і аб'ём розніцы ў навучальных планах, падаўшы ў прыёмную камісію заяву, копіі (не завераныя) дакумента аб адукацыі і дадатку да яго.
Узор заявы для атрымання другой вышэйшай адукацыі
Пакет дакументаў неабходна выслаць на адрас прыёмнай камісіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта:- вул. Блахіна, 29,
211440, г. Наваполацк
- вул. Блахіна, 29,
- Залічэнне на бюджэт
Асобы, пералічаныя ў п.3 Правілаў прыёму, якія навучаюцца або атрымалі першую і наступную вышэйшую адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь на платнай аснове, у тым ліку асобы, якія навучаюцца на платнай аснове больш за палову тэрміну навучання, маюць права ўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне другой вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту ў парадку, вызначаным гэтымі Правіламі, пры атрыманым гэтымі Правіламі.
Другую і наступную вышэйшую адукацыю ў дзяржаўных УВА за кошт сродкаў бюджэту маюць права атрымліваць асобы, якім супрацьпаказана работа па атрыманай раней спецыяльнасці ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя, пры наяўнасці заключэння медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі (п.7 Правілаў прыёму).
Пералік дакументаў, якія падаюцца абітурыентамі ў прыёмную камісію
асобы, якія маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі, падаюць:
- Дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт для грамадзяніна РБ, або від на жыхарства для замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць у РБ, або пасведчанне бежанца, або даведка, якая выдаецца органамі МУС у выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу), прад'яўляецца абітурыентам асабіста
- Заява на імя рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па ўстаноўленай форме
- Арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадатку да яго
- Копіі (не завераныя) дакумента аб адукацыі і дадатку да яго
- Копіі (не завераныя) дакумента, які сведчыць асобу
- Копію працоўнай кніжкі
- Медыцынскую даведку аб стане здароўя (форма 1 здр/у-10), у якой указана спецыяльнасць для паступлення
- Дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы пры залічэнні для атрымання вышэйшай адукацыі
- Фатаграфіі памерам 3х4 см (4 штукі)
- Даведку аб тым, што вышэйшая адукацыя атрымана на платнай аснове (для асоб, якія паступаюць для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту ўпершыню)
студэнты, якія навучаюцца на III-VI курсах, падаюць:
- Дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт для грамадзяніна РБ, або від на жыхарства для замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць у РБ, або пасведчанне бежанца, або даведка, якая выдаецца органамі МУС у выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу), прад'яўляецца абітурыентам асабіста
- Заява на імя рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па ўстаноўленай форме
- Пісьмовую згоду кіраўніка УВА з месца асноўнай вучобы і акадэмічная даведка, засведчаныя подпісам кіраўніка УВА і пячаткай УВА
- Копіі (не завераныя) дакумента аб адукацыі і дадатку да яго
- Копіі (не завераныя) дакумента, які сведчыць асобу
- Медыцынскую даведку аб стане здароўя (форма 1 здр/у-10), у якой указана спецыяльнасць для паступлення
- Дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы пры залічэнні для атрымання вышэйшай адукацыі
- Фатаграфіі памерам 3х4 см (4 штукі)
- Даведку аб тым, што вышэйшая адукацыя атрымана на платнай аснове (для асоб, якія паступаюць для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту ўпершыню)
РАСКЛАДЫ УСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ
Расклады ўступных іспытаў
Мэтавая падрыхтоўка
Дзённая форма атрымання адукацыі
Завочная скарочаная форма атрымання адукацыі