Цэнтр вывучэння замежных моваў - Полоцкий государственный университет имени Евфросинии Полоцкой


Цэнтр вывучэння замежных моваў

Цэнтр вывучэння замежных моваў
Мовы:
  • Англійская мова
  • Нямецкая мова
  • Польская мова
  • Французкая мова
  • Шведская мова
  • Іспанская мова
  • Кітайская мова
  • Руская як замежная
Канцэпцыя навучання:
  • Камунікатыўны метад навучання мове
  • Зносіны з носьбітамі мовы
  • 240 акадэмічных гадзін у год
  • Дзве пляцоўкі навучання – Наваполацк і Полацк
  • Зручны расклад
    • ранішнія заняткі: 1 гадзіна 20 мін * 4 разы на тыдзень
    • вечаровыя заняткі: 2 гадзіны 40 мін * 2 разы на тыдзень
Напаўняльнасць групаўп:
  • звычайныя групы (10–15 чалавек)
  • малыя групы (5–9 чалавек)
  • міні-групы (3–4 чалавекі)
  • індывідуальныя заняткі
Мы ў сацсетках:

Пералік курсаў

Курсы Для студэнтаў і супрацоўнікаў ПДУ Для іншых асобаў
Гутарковая англійская/нямецкая мова*
(10-14 чалавек)
(8 акадэмічных гадзін на тыдзень)
Кошт за год
520 рублёў
– адзін плацеж
580 рублёў – пры аплаце па семестрах
Кошт за год
630 рублёў
– один платеж
700 рублёў – пры аплаце па семестрах
Гутарковая англійская/нямецкая мова*
(5-9 чалавек)
(8 акадэмічных гадзін на тыдзень)
710 рублёў – адзін плацеж
790 рублёў – пры аплаце па семестрах
855 рублёў – адзін плацеж
920 рублёў – пры аплаце па семестрах
Гутарковая англійская мова
(50% online+50% offline)

(8 акадэмічных гадзін на тыдзень)
550 рублёў – адзін плацеж
610 рублёў – пры аплаце па семестрах
655 рублёў – адзін плацеж
730 рублёў – пры аплаце па семестрах
Гутарковая польская мова*
(10-14 чалавек)
(4 акадэмічных гадзіны на тыдзень)
315 рублёў – адзін плацеж
350 рублёў – пры аплаце па семестрах
380 рублёў – адзін плацеж
420 рублёў – пры аплаце па семестрах
Гутарковая польская мова*
(5-9 чалавек)
(4 акадэмічных гадзіны на тыдзень)
395 рублёў – адзін плацеж
440 рублёў – пры аплаце па семестрах
475 рублёў – адзін плацеж
530 рублёў – пры аплаце па семестрах
Ангельская мова для падлеткаў
(4-6 чалавек)
(4 акадэмічных гадзіны на тыдзень)
720 рублёў – адзін плацеж
800 рублёў – пры аплаце па семестрах
Індывідуальныя заняткі (45 хвілін) 17 рублёў
Падрыхтоўка да міжнароднага экзамену IELTS Па запыце
Гутарковая шведская мова Па запыце

№ дамоў для аплаты:

Спісы студэнтаў па групах:

Для студэнтаў і супрацоўнікаў ПДУ – зніжка 20%
*Праграма навучання дапускае асваенне на працягу восеньскага і вясновага семестраў аднаго з шасці кантрольных узроўняў па шкале адзінай Еўрапейскай сістэмы ацэнкі ведаў замежнай мовы. Групы фармуюцца па ўзроўні валодання замежнай мовай. Пад канец навучальнага года здаецца экзамен у адпаведнасці са стандартам CEFR па ўсіх выглядах маўленчай дзейнасці. Пры паспяховым асваенні навучальнай праграмы выдаецца сертыфікат пра заканчэнне курсаў.

Рэквізіты для аплаты

Спосаб 1 – па АРІП

Агульнарэспубліканскія – Адукацыя і развіццё – Вышэйшая адукацыя – Віцебская вобласць – г.Наваполацк – Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт - Цэнтр вывучэння замежных моў – Курсы – Нумар дамовы (Сума ўказваецца самастойна)

Спосаб 2 – адвольны плацеж (плацеж па рэквізітах)

Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»
211440, г. Наваполацк, Віцебская вобл., вул. Блахіна, 29

Разліковы рахунак BY32AKBB36329000028962100000
ЦБУ №214 ОАО «АСБ Беларусбанк»,
211440, г. Наваполацк, вул. Дружбы, 4,
БИК AKBBBY2Х
УНП 300220696, ОКПО 02071694

Узроўні асваення замежнай мовы

  • Узровень А1 (узровень выжывання) прадугледжвае ўменне:
    • разумець асобныя знаёмыя словы і вельмі простыя выразы
    • называць навакольныя прадметы
    • разумець простыя кароткія тэксты
    • удзельнічаць у нескладанай размове, калі суразмоўца гаворыць павольна і выразна (інфармацыя пра сябе, месца жыхарства, пакупкі і ежа, надвор’е, знаёмыя людзі)
    • запаўняць анкеты і фармуляры
    • пісаць простыя паштоўкі
  • Узровень А2 (перадпарогавы узровень) прадугледжвае ўменне:
    • разумець распаўсюджаныя выказванні і асобныя сказы
    • разумець простыя тэксты паўсядзённага характару і лісты асабістага характару
    • падтрымаць размову на побытавыя тэмы
    • простымі выразамі выказвацца на тэмы, звязаныя з асноўнымі сферамі жыцця (шлюб, сям’я, здароўе, жыллё, праца/вучоба, хобі/вольны час)
    • разумець і складаць простыя тэксты
    • узнаўляць атрыманую інфармацыю ў аб’ёме некалькіх простых сказаў
    • пісаць стандартныя лісты і складаць факсы
  • Узровень В1 (парогавы узровень) прадугледжвае ўменне:
    • разумець выказванні на вядомыя тэмы, што ўзнікаюць у працэсе працы/вучобы, падчас вольнага часу
    • разумець, пра што ідзе гаворка ў шматлікіх радыё- і тэлепраграмах
    • разумець значэнне незнаёмых словаў у кантэксце і ў апоры на візуальны шэраг
    • чытаць тэксты з газетаў і Інтэрнэт-рэсурсаў на вывучаную тэматыку
    • выказваць у дыялогу з суразмоўцам просьбу, меркаванне, эмоцыі, паведамляць пра планы і дамоўленасці
    • складаць выказванні на вядомыя тэмы або тэмы, што асаблiва цікавяць
    • апісаць прагледжаны фільм/прачытаную кнігу, удзельнічаць у абмеркаванні
    • весці перапіску асабістага і справавога характару
  • Узровень В2 (парогавы прасунуты узровень) прадугледжвае ўменне:
    • разумець разгорнутыя паведамленні і аргументацыю на вядомыя тэмы, што змяшчаецца ў іх
    • разумець амаль усе навіны пра бягучыя падзеі
    • разумець змест большасці фільмаў, калі героі гавораць на літаратурнай мове
    • разумець агульны змест складаных тэкстаў на канкрэтныя і абстрактныя тэмы, у тым ліку вузкаспецыяльныя (са слоўнікам) альбо мастацкія тэксты
    • удзельнічаць даволі свабодна ў гутарцы з носьбітамі мовы
    • удзельнічаць у дыскусіі, абгрунтоўваць і адстойваць свой пункт гледжання
    • выказваць свой погляд па актуальных праблемах, выказваць аргументы «за» і «супраць»
    • ствараць лагічна структураваныя пісьмовыя тэксты
  • Узровень С1 (узровень прафесійнага валодання) прадугледжвае ўменне:
    • разумець разгорнутыя паведамленні, аб’'ёмныя складаныя тэксты на розную тэматыку
    • разумець вялікія складаныя мастацкія і немастацкія тэксты, спецыяльныя артыкулы і тэхнічныя інструкцыі вялікага аб’ёму
    • спантанна і бегла выказваць свае думкі, не маючы цяжкасцяў у падборы словаў
    • выкарыстоўваць у мове разнастайныя моўныя сродкі ў залежнасці ад сітуацыі прафесійнага альбо побытавага маўлення
    • апісваць графікі і дыяграмы
    • зразумела і грунтоўна выказвацца на складаныя тэмы пры складанні дакладаў і прэзентацый
    • умець выразна і лагічна выказваць свае думкі ў пісьмовай форме
  • Узровень С2 (узровень носьбіта мовы) прадугледжвае ўменне:
    • свабодна разумець любую гутарковую мову, у тым ліку носьбітаў мовы, якія будуць размаўляць у хуткім тэмпе або на дыялекце
    • свабодна разумець усе тыпы тэкстаў (у тым ліку інструкцыі, артыкулы са спецыяльнай тэрміналогіяй)
    • свабодна ўдзельнічаць у любой гутарцы або дыскусіі з выкарыстаннем разнастайных гутарковых і ідыяматычны выразаў
    • бегла, свабодна і аргументавана выказвацца, выкарыстоўваючы моўныя сродкі ў залежнасці ад сітуацыі
    • лагічна і паслядоўна выказваць свае думкі ў пісьмовай форме

OnSET

onset logo
З кастрычніка 2018 г. на базе Цэнтра вывучэння замежных моваў дзейнічае ліцэнзаваны Цэнтр моўнага тэсціравання onSET.
OnSET – тэсціраванне ў рэжыме анлайн з мэтай вызначэння ўзроўню валодання нямецкай/англійскай мовай. Усе, хто вывучае нямецкую і/або англійскую мову, могуць праверыць свае веды – хутка, проста і дакладна. Тэст onSET цалкам камп’ютарызаваны і стандартызаваны, усе заданні старанна апрабаваныя.
OnSET заснаваны на прынцыпах сістэмы С-Test. C-Test складаецца з невялікіх тэкстаў з рознымі тэмамі і ўзроўнямі складанасці. Удзельнікі тэсціравання павінныя аднавіць правільную форму таго слова, у якім маецца пропуск. Пропуск дапускаецца на месцы толькі часткі слова, не цэлага, што робіць магчымым толькі адзін дакладны варыянт адказу. За кожнае дакладнае або дакладна адноўленае зыходнае слова прысуджаецца адзін бал. У першым і апошнім сказах пропускаў няма. Гэта і дапамагае зразумець ўвесь кантэкст і аднавіць прапушчаныя часткі слова.
  • Працягласць тэсціравання – 60 хвілінаў: каля 20 хвілінаў – рэгістрацыя і інструктаж, 40 хвілінаў – выкананне тэста.
  • Па заканчэнні тэсціравання аўтаматычна выдаецца вынік і вызначаецца ўзровень па «Агульнаеўрапейскай шкале моўных кампетэнцый» ад А2 да С1. Усе ўдзельнікі атрымліваюць сертыфікат адразу пасля тэсціравання.
  • Пробны тэст Вы зможаце знайсці, прайшоўшы па наступнай спасылцы.

Азнаямленчыя тэсты

Падрыхтавацца да фармату тэсціравання можна з дапамогай азнаямленчых тэстаў

Запіс на курсы

Тут Вы можаце запісацца на нашы курсы

Запись на курсы иностранных языков

Моўная школа

Цэнтр рэгулярна праводзіць моўныя школы англійскай мовы для школьнікаў.


Летняя школа англійскай мовы «SummerHype at PSU»

Цэнтр вывучэння замежных моў ПДУ запрашае школьнікаў правесці вакацыі ў Летняй школе англійскай мовы «SUMMER HYPE AT PSU 2022»!
11
8 дзён інтэнсіўных і займальных заняткаў і актыўнага адпачынку!
8 дзён англійскай мовы ў вясёлай і сяброўскай атмасферы!
Што яшчэ патрэбна для якаснага адпачынку?
Калі:
20 чэрвеня – 29 чэрвеня
Дзе:
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Для каго:
Для школьнікаў 7 – 10 класаў
Узровень мовы:
Усякі! Мы знойдзем займальныя і карысныя заданні для кожнага!
Хто вядзе:
Дасведчаныя кваліфікаваныя выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыялісты па навучанні англійскай мове, псіхолагі, трэнеры).
Кошт:
145 бел. руб.
Дадаткова аплачваецца / па жаданні:
  • Харчаванне: 5-7 бел. руб. (даецца магчымасць сілкавацца самастойна ў кафэ ці дома падчас абедняга перапынку)
  • Экскурсія выхаднога дня – Мінск (Музей авіяцыйнай тэхнікі, Вялікі тэатр Беларусі (закуліссе)) – 40 чалавек - 42 бел. руб.
Як стаць удзельнікам?
Запоўніце анлайн-форму
Рэгістрацыя да 10.06.2022

Падзеі Цэнтра